Падольск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падольск — горад у Расіі, горад абласнога значэння і адміністрацыйны цэнтр Падольскага раёна Маскоўскай вобласці, размешчаны на рацэ Пахра (прыток Масквы-ракі). Знаходзіцца за 36 км ад цэнтра Масквы і за 15 км ад МКАД. У паўночнай частцы мяжуе з Шчэ́рбінкай, на поўдні — з Клімаўскім. Плошча горада — 40,04 км², насельніцтва — 183,1 тыс. чалавек (2010). Буйны прамысловы і культурны цэнтр Маскоўскай вобласці.
Утвораны з вёскі Падол, якая ў XVIII ст. належала маскоўскаму Данілаву манастыру. Статус горада — з 1781 г. У 1971 годзе ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. З 2004 года — статус гарадской акругі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Сяргеевіч Гардон (нар. 1945) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі і тэхнічнай кібернетыкі.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падольск
- Сайт гарадской акругі Падольск
- аўто партал Падольска Архівавана 22 жніўня 2018.