(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Палац Ла-Гранха — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Палац Ла-Гранха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Ла-Гранха
ісп.: Palacio Real de la Granja de San Ildefonso[1]
40°53′51″ пн. ш. 4°00′16″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура ракако[d]
Архітэктар Тэадора Ардэманс[d]
Дата заснавання 1721
Сайт patrimonionacional.es/re…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ла-Гранха (ісп.: La Granja — «Ферма») — загарадная летняя рэзідэнцыя, пабудаваная па загаду караля Іспаніі Філіпа V у гарадку Сан-Ільдэфонса за 80 км на поўнач ад Мадрыда.

На працягу стагоддзяў гэтыя краі былі ўпадабаным месцам паляўнічых забаў кастыльскіх каралёў. Першапачаткова ў планы Філіпа ўваходзіла будаўніцтва паляўнічага дамка, аднак пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Філіпа Ювары задума набыла форму паўнавартаснай загараднай рэзідэнцыі з рэгулярным паркам на версальскі манер і скульптурнымі групамі фантанаў. На працягу 1720-х гадоў вакол палаца выраслі пакоі вышэйшых саноўнікаў, казармы, сабор і каралеўская шкловыдзімальная фабрыка. Філіп так палюбіў гэта месца, што завяшчаў пахаваць сябе ў палацавай царкве з фрэскамі пэндзля Т’епола.

Зноскі