Рэгі
Рэгі | |
---|---|
Кірунак: | Рэгі |
Вытокі: | Ска, Рокстэдзі, Рытм-энд-блюз, Джаз, Мента, Кумбія, Каліпса |
Месца і час узнікнення: | Ямайка, асабліва Кінгстан, 1960-я гады |
Папулярнасць: | Ямайка, Вялікабрытанія 1969—1972 |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Даб, Рагга, Дансхолл, Скінхэд-рэгі |
Роднасныя: | Рэгетон, 2 Tone Еўра-рэгі |
Вытворныя: | Хіп-хоп, Трып-хоп, Драм-энд-бэйс, Дабстэп, Тэхна |
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Рэгі (адаптаванае ямайскага англ.: reggae — рэге) — музычны стыль, які ўзнік у 1968 годзе на Ямайцы.
Характэрнай рысай рэгі з'яўляецца адсутнасць выключна рытмічных, альбо выключна меладычных інструментальных партый (музыкі граюць рытм і мелодыю адначасова). Іншымі асаблівасцямі з'яўляюцца бубнавая партыя One drop (бас-бочка іграе на трэцюю долю такту), гітара граючая па цотных долях і блукаючы бас.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася рэгі ў 1960-х гадах на Ямайцы, як сумесь джазу, ска, рокстэдзі і шматлікіх традыцыйных афрыканскіх стыляў (каліпса, зук і іншых). Першапачаткова рэгі быў вулічнай музыкай жабрацкіх раёнаў ямайскіх гарадоў. Прычым першапачаткова інструментарый рэгі складаўся з бубнаў і духавых, таму з'яўленне ў 1964 Боба Марлі, які ўпершыню пачаў выкарыстоўваць гітары было для ўсіх шокам. Асноўнымі тэмамі ў лірыцы з'яўляюцца сацыяльна-бытавая, гангстэрская, прысвечаная легалізацыі канопляў і рэлігійная (першапачаткова руху чорнага іўдаізму «Растафарыянства», але цяпер лёгка можна знайсці хрысціянскі, ісламскі і нават крышнаіцкі рэгі).
Рэгі ў свеце
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджанне рэгі па планеце першапачаткова распачаў Эрык Клэптан, які ў свой час запісаў і выпусціў песню Боба Марлі «І Shot the Sheriff» («Я забіў шэрыфа»). Гэта дапамагло Марлі атрымаць папулярнасць у Амерыцы, а потым і ва ўсім свеце. У 1980-я гады цэнтрам рэгі ў свеце стала Англія. З'явіліся такія гурты як The Police, UB 40, Specials і іншыя. Моцная рэгі суполка з'явілася і ў Афрыцы, даўшы свету спевакоў Alfa Blondie, Юсу н'Дур, Шадэ і іншых. Таксама, шмат выканаўцам надала свету Амерыка і сама Ямайка.
Рэгі ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першым беларускім эксперыментам па напісанні рэгі, можна лічыць песню «Я ў бабушки живу» («Я ў бабулі жыву») гурта «Верасы» створанай яшчэ ў 1980-я гады. Але першым гуртам, які мэтанакіравана пачаў працаваць у стыле рэгі, быў «Непаліва», створаны ў 1994 годзе. Тым жа годам свае першыя рэгі-эксперыменты пачаў віцебскі «Алмазны фронт», пазней з'явілася магілёўская «Рэзервацыя Джа». Але з цягам часу попыт на рэгі знік разам з гуртамі і таму калі пад канец 1990-х стварылі «Беларускі рэгі фестываль», яго ўдзельнікамі былі выключна расіяне.
Сёння
[правіць | правіць зыходнік]На пачатку 2000-х сітуацыя палепшылася, з'явіліся гурты «Вирус Лиха», «Аддис Абеба», аднавіла працу «Непаліва», цалкам перайшоў на рэгі «Алмазны фронт». З'явіліся віцебскі крышнаіцкі рэгі-гурт «Крыпа», цалкам беларускамоўныя «Чык-чык».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэгі
- Сайт беларускіх растаманаў Архівавана 2 ліпеня 2006.
- Вірус Лиха(недаступная спасылка)
- Алмазны фронт