(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сродкі масавай інфармацыі — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Сродкі масавай інфармацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з СМІ)
Сродкі масавай інфармацыі
Галіна медыяіндустрыя[d]
Выява
Сфера дзейнасці інфармацыя, журналістыка і камунікацыя
Вывучаецца ў медыязнаўства[d], камунікацыйныя даследванні[d], навука пра ўзаемадзеянне[d], media sociology[d] і media history[d]
Вырабляе інфармацыя
Процілегла personal media[d] і Q2259668?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ) — сродак данясення інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага канала, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.

Да СМІ адносяцца:

З цягам часу разгляданне СМІ як «інфармуючых» адышло ў мінулае: у залежнасці ад вугла разглядання выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фарміруючыя» (грамадскае меркаванне). Развіццё механізму зваротнай сувязі, то бок наяўнасць фармальнай магчымасці ўплыву ці выказвання свайго меркавання з боку слухачоў, гледачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з гэтым СМІ ў сацыялогіі вызначаюць як «сродкі масавай камунікацыі».

Свабода сродкаў масавай інфармацыі ў той ці іншай краіне вымяраецца індэксам свабоды прэсы.

Прычыны выкарыстання

[правіць | правіць зыходнік]

Да выкарыстання СМІ спрычыняюцца наступныя патрэбы:

  1. парада;
  2. змяншэнне пачуцця асабістай небяспекі;
  3. веды пра навакольны свет;
  4. падтрымка сваіх поглядаў;
  5. разуменне жыццёвых абставін;
  6. спагада;
  7. грамадcкая сувязь;
  8. замяшчэнне грамадcкай сувязі;
  9. супольнасць з іншымі — узаемападтрымка і салідарнасць;
  10. уцёкі ад турбот;
  11. стварэнне свету мрояў;
  12. баўленне часу;
  13. зняццё пачуццёвай напружанасці;
  14. планаванне часу[1].

На ліпень 2013 года на ўліку ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь стаяла 523 друкаваныя перыядычныя выданні (газеты і часопісы), 166 радыёстанцый і 89 тэлеканалаў. Пагатоў у Беларусі распаўсюджвалі каля 4000 замежных газет і часопісаў, звыш паловы якіх складалі расійскія выданні. Астатнія друкаваныя выданні паходзілі з ЗША, Казахстана і 9 краін Еўропы: сумежных Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландаў, Германіі і Фінляндыі. Агульны разавы наклад замежнай перыёдыкі складаў каля 1 млн асобнікаў. Таксама ў Беларусі паказвалі звыш 130 замежных тэлеканалаў, якія маглі дасягаць звыш 50 % хатніх гаспадарак[2].

На 1 мая 2021 года ў Беларусі налічвалася 9 інфармацыйных агенцтваў, з іх 7 прыватных. Дзейнічала 262 электронныя СМІ, у тым ліку 181 (69 %) дзяржаўны. Сярод іх было: 1) 98 тэлеканалаў, з іх 54 прыватныя; 2) 164 радыёстанцыі, з іх 137 (83 %) дзяржаўных. Існавала 1615 друкаваных СМІ, у тым ліку 1183 (73 %) прыватных. Сярод іх было: 1) 854 часопісы, з іх 647 (75 %) прыватных; 2) 720 газет, з іх 506 (70 %) прыватных; 3) 41 альманах, бюлетэнь і каталог, з іх 30 прыватных[3].

Зноскі

  1. Алесь Анціпенка. Аўдыторыі медый: актыўныя або пасіўныя ўспрымальнікі інфармацыі?(недаступная спасылка). Беларускі Калегіюм (27 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2011. Праверана 2 лютага 2018.
  2. Алег Праляскоўскі. Геапалітыка і тэхналогіі — новыя выклікі інфармацыйнай бяспецы краіны // Звязда : газета. — 12 ліпеня 2013. — № 127 (27492). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. СМІ Беларусі. БелТА (5 мая 2021). Праверана 27 мая 2021.