Сіенская школа жывапісу
Выгляд
Сіенская школа жывапісу — мастацкая школа ў Італіі ў XIII—XVI стагоддзях з цэнтрам у горадзе Сіена.
Зыходзіла з традыцый італа-візантыйскага і гатычнага жывапісу. У перыяд росквіту школы (XIII — першая палова XIV ст.) творы яе майстроў Дуча ды Буанінсенья, Сімоне Марціні, Амброджа Ларанцэці, П’етра Ларанцэці) вызначаліся адухоўленым лірызмам, эмацыянальнай насычанасцю мяккага каларыту, вытанчанасцю лінейнага рытму. Сіенская школа цесна звязана з пошукамі Джота ды Бандоне і творчасцю фларэнційскіх майстроў протарэнесансу. У XV стагоддзі яе адметнымі рысамі былі вытанчаны дэкаратызм, лірычная сузіральнасць, атмасфера казачнасці (Джавані ды Паала). У XVI стагоддзі школа паступова страціла сваё значэнне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шунейка Я. Ф. Сіенская школа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 371—372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Enzo Carli. Sienese Painting. Century Hutchinson. 1983.
- Marco Pierini. Arte a Siena. Firenze 2004 ISBN 8881170787