Флюарыт
Флюарыт | |
---|---|
Крышталі флюарыту (блакітны) і пірыту (залацісты) | |
Формула | Фтарыд кальцыю CaF2 |
Сінгонія | Кубічная |
Колер | Белы ці бясколерны, фіялетавы, сіні, сіне-зялёны, жоўты, карычнева-жоўты ці чырвоны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 4 |
Спайнасць | Дасканалая па {111} |
Шчыльнасць | 3,18 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,433—1,435 |
Флюары́т (ад лац.: fluor цячэнне), плавікавы шпат, мінерал, які належыць да фтарыдаў, фтарыд кальцыю CaF2, можа ўтрымліваць дамешкі рэдказямельных элементаў (з утрыманнем ітрыю — ітрафлюарыт).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Утварае кубічныя крышталі, іх зросткі, зярністыя, валакністыя, масіўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Празрысты ў дыяпазоне хваляў 0,125—10 мкм. Колер жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны, бясколерны і інш. Малекулярная маса 78,08. Цвёрдасць 4, шчыльнасць ад 2,95 да 3,8 г/см³. Тэмпература плаўлення 1360 °C.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, даламітах, вапняках. Радовішчы флюарыту ёсць у Расіі, ЗША, Украіне, Германіі, Вялікабрытаніі і інш.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Флюарыт выкарыстоўваецца ў металургіі ў якасці крыніцы фтору і яго злучэнняў, у шкляной прамысловасці. Чысты флюарыт выкарыстоўваецца пры вырабе аптычных лінз і прызмаў. Флюарыт, актываваны прымесямі, у т.л. рэдказямельнымі элементамі, выкарыстоўваецца ў лазернай тэхніцы для пераўтварэння інфрачырвонага выпраменьвання ў бачнае святло. Таксама флюарыт выкарыстоўваецца ў якасці фотахромнага матэрыялу, цвёрдых электралітаў з высокай электраправоднасцю і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Физический энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 982 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 431. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Флюорит / Василькова Н. Н. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Флюорит // Артыкул на ХиМиК.ру (руск.)