Фрэнсіс Бэкан (мастак)
Фрэнсіс Бэкан | |
---|---|
Francis Bacon | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1992[5][6][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Capt. Anthony Edward Mortimer Bacon[d] |
Род дзейнасці | мастак, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | мастак, жывапісец, графік, |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | экспрысіянізм |
Уплыў | Пабла Пікаса |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Рубенса[d] (1967) |
Сайт | francis-bacon.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бэкан, Фрэнсіс (Francis Bacon; 28 кастрычніка 1909, Дублін — 28 красавіка 1992, Мадрыд) — брытанскі мастак-экспрэсіяніст. Адзін са знакаміцейшых мастакоў ХХ ст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Дубліне, у сям’і былога афіцэра, жорсткага і аўтарытарнага чалавека; маці Бэкана была культурнай, адукаванай жанчынай. У 1911 г. сям’я пераязджае ў Лондан. Хваробы, у тым ліку астма, перашкодзілі Фрэнсісу атрымаць сістэматычную адукацыю. Яго вучылі ў асноўным наёмныя настаўнікі. Па меры сталення ў хлопчыка пачалі выяўляцца гомасексуальныя схільнасці. Бацька не здолей прыняць гэта і выгнаў 16-гадовага сына з дому.
Пачатак творчай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Вясной 1927 г. Бэкан накіраваўся да сваякоў у Берлін. Захоплены гэтым горадам, ён, тым не менш, праз паўгады з’яўляецца ў Парыжы, на Монпарнасе, дзе вывучае французскую мову і працуе як дазыйнер і дэкаратар. Наведваючы ў 1927 г. выставу П. Пікаса, ён прымае канчаткова рашэнне стаць мастаком. Па вяртанні ў Лондан наладжвае майстэрню ў адным з гаражоў, у раёне Паўднёвага Кіненгстона. Так ён працуе да 1932 г. У 1933 г. Фрэнсіс Бэкан піша сваю знакамітую карціну «Распяцце», якая экспаніравалася ў лонданскай галерэі і ўвайшла ў каталог «Арт Нью». Спроба далучыцца да моцнага мастацкага руху сюррэалістаў аказалася няўдалай: мастакі не прынялі яго працы, палічыўшы іх недастаткова сюррэалістычнымі. У 1944 г. карціна «Тры эцюды постацей у нагах Распяцця» экспаніравалася ў галереях Леферт і Тэйт і выклікала вялікі рэзананс. У 1946 г. Бэкан пераяхджае ў Монтэ-Карла і працуе там да 1950 г. Затым нейкі час выкладае ў Каралеўскім каледжы мастацтваў у Лондане і працуе да 1958 г. з «Хановер Гэлары».
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]У 1955 г. — рэстраспектыўная выстава Бэкана ў Інстытуце сучаснага мастацтва ў Лондане. У 1962 г. праводзіцца рэстраспектыва прац мастака ў галерэі Тэйт. У наступным годзе мастак знаёміцца з Жоржам Дайерам, якім робіцца мадэллю многіх яго карцін. У 1964 г. піша трыпціх «Тры постаці ў пакоі», у 1965 г. — трыптых «Распяцце». Далей — рэтраспектывы ў музеі Гугенхейма і з Інстытуце сучаснгаа мастацтва ў Чыкага. У 1964-67 гг. піша жаночыя партрэты (што не ўласціва яго творчасці) — партрэты і эцюды Ізабэль Раўсторн, Генрыеты Мораес і іншых. У 1960-х гг. здабыў мноства прэмій і ўзнагарод. Прэмію Рубенса ён ахвяруе дзеля рэстаўрацыі фларэнційскага жывапісу эпохі Адраджэння.
У 1968 г. упершыню наведвае Нью-Ёрк, піша «Трыптых на тэму паэму Томаса Эліота». У 1971 г. — рэстраспектыва ў Гранд Палас, у Парыжы: выстаўлена больш за 100 карцін, 11 трыптыхаў. У тым жа годзе, у сувязі са смерцю Жоржа Драера піша трыптых «Памяці Жоржа Драера». У 1974 г. знаёміцца з Джонам Эдвардсам, які робіцца яго новай мадэллю і спадчыннікам. У 1974 г. Бэкан здзеснівае яшчэ адну паездку ў Нью-Ёрк (дзе адбываецца яго выстава ў Музеі Метрапалітэн) і знаёміцца з Эндзі Ўорхалам. Выстаўляецца ў Мадрыдзе і Барселоне (1978). Праца «Арэстэя Эсхіла» (1981) — адна з асноўных карцін таго перыяду. У канцы 1980-х гг. Бэкан экспаніруецца ва Усходнім Берліне і нават у Маскве (1988). Памірае ў 1992 г. ад сардэчнага прыступу.
Унікальнасць Фрэнсіса Бэкана ў тым, што ён распрацаваў наватарскую, прынцыпова новую тэхніку, але разам з тым натхняўся старадаўняй класікай, у прыватнасці Бібліяй і антычнай міфалогіяй.
Зноскі
- ↑ Francis Bacon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francis Bacon (artist) // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francis Bacon // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б The Fine Art Archive
- ↑ Francis Bacon
- ↑ Francis Bacon — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ https://www.francis-bacon.com/biography
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.3318/dib.000297.v2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]