Хайда-Гуаі
Хайда-Гуаі | |
---|---|
англ. Haida Gwaii | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 10 180 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 164 м |
Насельніцтва | 4 761 чал. (2008) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,47 чал./км² |
Размяшчэнне | |
53°00′ пн. ш. 132°00′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Правінцыя | Брытанская Калумбія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хайда-Гуаі, да 2010 года — Астравы Каралевы Шарлоты — (мове індзейцаў хайда: Хайда-Гуаі, Haida Gwaii; на англ.: Queen Charlotte Islands) «астравы людзей», з 2010 года афіцыйнае найменне архіпелага ў межах Брытанскай Калумбіі[1]) — архіпелаг ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа канадскай правінцыі Брытанская Калумбія, які складаецца з двух галоўных астравоў Грэй на поўначы і Морсбі на поўдні, выспаў Луіз, Лайел, Канг, а таксама прыкладна 150 невялікіх астравоў. Агульная плошча архіпелага 10180 км². Архіпелаг аддзяляецца ад мацерыка пралівам Хекатэ. Востраў Ванкувер знаходзіцца на поўдзень ад архіпелага, аддзелены залівам Каралевы Шарлоты, амерыканскі штат Аляска знаходзіцца на поўначы, аддзелены пралівам Дыксан-Энтранс. Клімат на архіпелагу умераны, вільготны. Заходняя частка ўзбярэжжа архіпелага гарыстая, на паўночным усходзе вострава Грэй знаходзіцца шырокая нізіна, углыб якой укліньваецца ўнутраная бухта Масет[2]. Таксама на паўночным усходзе вострава размешчаны правінцыйны парк Найкун (Naikoon Provincial Park). На паўднёвым захадзе вострава Морсбі размешчана Нацыянальная паркавая рэзервацыя Гуаі-Хаанас.
Да перайменавання архіпелаг, быў названы ў гонар каралевы Вялікабрытаніі Шарлоты, жонкі караля Георга III.
Насельніцтва — 4761 чал.[3]
Зноскі
- ↑ Canadian Encyclopedia. Haida Gwaii Архівавана 3 лютага 2010.
- ↑ БСЭ на Академике
- ↑ Estimates — Standard Age Groups — Query Results Архівавана 22 ліпеня 2012.