Ханс Альбрэхт Бетэ
Ханс Альбрэхт Бетэ | |
---|---|
ням.: Hans Albrecht Bethe | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 сакавіка 2005[1][2][…] (98 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Albrecht Bethe[d] |
Жонка | Rose Ewald[d][4] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | астрафізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1928) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Арнальд Зомерфельд |
Член у | |
Узнагароды |
медаль імя Макса Планка[d] (1955) прэмія Румфарда[d] (1963) медаль Генры Дрэйпера[d] (1948) медаль Франкліна[d] (1959) медаль Кэтрын Брус (2001) медаль Эрстэда[d] (1993) медаль Оскара Клейна[d] (1990) медаль Эдынгтана[d] (1961) Бэйкераўская лекцыя[d] (1993) Member of the National Academy of Sciences of the United States[d] (1957) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганс (Ханс) Альбрэхт Бетэ (ням.: Hans Albrecht Bethe; 2 ліпеня 1906, Страсбург, Эльзас-Латарынгія, Германская імперыя - 6 сакавіка 2005, Ітака, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі астрафізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1924-1928 навучаўся ў Франкфурцкім і Мюнхенскім універсітэтах. Доктарская ступень (1928). Яго маці была яўрэйкай і яму давялося ў 1933 эміграваць у Вялікабрытанію, з 1935 у ЗША. З 1937 прафесар Карнельскага ўніверсітэта ў Ітацы (штат Нью-Ёрк). У 1941 атрымаў амерыканскае грамадзянства. Браў удзел у работах, якія праводзіліся ў рамках Манхэтанскага праекта.
Асноўныя працы прысвечаны ядзернай фізіцы і астрафізіцы. Адкрыў пратон-пратонны цыкл тэрмаядзерных рэакцый (1938). Прапанаваў шасціступеньчаты вугляродна-азотны цыкл, які дазваляе растлумачыць працэс праходжання тэрмаядзерных рэакцый у масіўных зорках (1938), незалежна ад К. Вайцзэккера). Бетэ належыць формула для вызначэння страт энергіі зараджанай часціцай, якая рухаецца ў рэчыве (1934). У 1947 Бетэ патлумачыў лэмбаўскі зрух, увёўшы ў квантавую тэорыю радыяцыйныя папраўкі і паклаўшы пачатак тэорыі перанарміровак. У тэорыі элементарных часціц шырока ўжываецца раўнанне Бетэ - Солпітэра, якое апісвае сістэму двух узаемадзейнічаючых часціц (1951).
У 1929 годзе распрацаваў квантавахімічную тэорыю крышталічнага поля.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Hans Albrecht Bethe // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Бете Ханс Альбрехт / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://ecommons.cornell.edu/handle/1813/30506
- ↑ а б в г д е ё ж з і к MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49402.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Страсбуры
- Памерлі 6 сакавіка
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Ітацы (Нью-Ёрк)
- Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Карнельскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
- Узнагароджаныя медалём Франкліна
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
- Астрафізікі