З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Этыго.
Карта гістарычных абласцей Японіі — вылучана вобласць Этыго
Этыго (яп.: 越後国 Этыго но куні) — гістарычная вобласць на поўначы Японіі, з боку Японскага мора. Яна межавала з абласцямі Удзэн, Івасіра, Кадзукэ, Сінана і Эцю. Сёння гэта вобласць вядомая як прэфектура Ніігата, хоць гэта прэфектура ўключае таксама гістарычную вобласць Сада.
У часы Сэнгоку Этыго кіраваў Уэсугі Кэнсін і яго спадчыннікі; пасля яна перайшла ў валоданне Мацудайра — сваякоў Іэясу.