Ясколка
Ясколка | |||||||||||||||||
Ясколка палявая (Cerastium arvense), квітнеючая расліна | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Яско́лка, рагавінка[3] (Cerastium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, пераважна апушаныя, вышынёй 5—40 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце супраціўнае, прадаўгаватае, суцэльнае, ланцэтнае або лінейнае. Кветкі белыя або бледна-ружовыя. Вяночак і чашачка пяцічленныя, пялёсткі двунадрэзаныя. Плод — каробачка, якая раскрываецца 10, зрэдку 6 зубцамі. Насенне дробнае, чорнага колеру, шурпатае.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Род налічвае каля 100 відаў (на 1974 год), пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўропы і Азіі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды:[4] ясколка пяцітычынкавая (Cerastium semidecandrum), ясколка палявая (Cerastium arvense), ясколка дзірваністая (Cerastium holosteoides).
Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і зімаўстойлівыя расліны. Растуць на лугах, у лясах, у хмызняках, каля жылля і дарог.
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Cerastium aleuticum
- Cerastium alpinum — Ясколка альпійская
- Cerastium arvense L. — Ясколка палявая
- Cerastium axillare
- Cerastium beegingeanum
- Cerastium biebersteinii — Ясколка Біберштэйна
- Cerastium brachypetalum
- Cerastium brachypodum
- Cerastium cerastioides
- Cerastium dichotomum
- Cerastium diffusum
- Cerastium dinaricum
- Cerastium dubium
- Cerastium fischerianum
- Cerastium fontanum — Ясколка звычайная
- Cerastium glomeratum — Ясколка скучаная
- Cerastium gorodkovianum
- Cerastium gracile
- Cerastium grandiflorum — Ясколка буйнакветная
- Cerastium maximum
- Cerastium nigrescens
- Cerastium nutans
- Cerastium pumilum
- Cerastium purpurascens — Ясколка пурпуровая
- Cerastium regelii
- Cerastium semidecandrum — Ясколка пяцітычынкавая
- Cerastium siculum
- Cerastium sordidum
- Cerastium texanum
- Cerastium tomentosum — Ясколка лямцавая
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). — С. 310—311.
- Кім Г. А. Ясколка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 469.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 11. — С. 566.
- Ясколка (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ясколка — род Cerastium: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Cerastium Архівавана 2 снежня 2018. (англ.) // The Plant List