Ясколка палявая
Ясколка палявая | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Яско́лка палявая[3][4] (Cerastium arvense) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), тыпавы від роду Ясколка (Cerastium).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—40 см. Сцябло галінастае ад асновы. Парасткі бясплодныя, распасцёртыя, прыўзнятыя, укараняюцца. Лісце супраціўнае, даўжынёй 1—2 см і шырынёй 1,5—4 мм, простае, суцэльнае, з гладкім краем, апушанае кароткімі валаскамі, сядзячае, у пазухах разам з парасткамі. Кветкі белыя, у паўпарасоніках на верхавінках кветаносных сцяблоў. Пялёсткі кветак у 2 разы даўжэйшыя за чашалісцікі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Марока), заносны від у Паўднёвай Амерыцы (Аргенціна, Чылі)[5].
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[6]. Расце на лугах, у т.л. горных і тундравых, на ўзлесках і палянах, у прыбярэжных і поймавых хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, пашах, агародах, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені[3].
Засмечвае пасевы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Taxon: Cerastium arvense L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ Ясколка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кім Г. А. Ясколка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 469.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ясколка полевая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Сорные растения. Cerastium arvense L. — Ясколка луговая. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)