2 красавіка
Выгляд
(Пасля перасылкі з 2.4)
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 |
2 красавіка — дзевяноста другі (дзевяноста трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 999: Герберт Арыльякскі становіцца Папам Рымскім пад імем Сільвестр II.
- 1453: Першыя злучэнні асманскага войска Мехмеда Заваёўніка дасягнулі Канстанцінопаля. Пачатак рабаўніцтва горада, якое доўжылася да 29 мая.
- 1513: Фларыда дзякуючы Хуану Понсэ дэ Леону перайшла ў валоданне Іспанскай кароны.
- 1801: Бітва паміж англійскім і дацкім флатамі ў гавані Капенгагена.
- 1810: Шлюб Напалеона I з эрц-герцагіней Марыяй Луізай.
- 1836: Шлюб Чарльза Дыкенса і Катрын Хогарт. У шлюбе нарадзілася 10 дзяцей, але ў 1857 шлюб распаўся.
- 1946: Выйшаў першы нумар газеты «Die Welt»
- 1996: Падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
- 1997: Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 742: Карл Вялікі, кароль франкаў, заснавальнік Франкскай імперыі (пам. 28.1.814)
- 1647: Марыя Сібіла Мерыян, нямецкі мастак
- 1725: Джакама Казанова, авантурыст (пам. 1798)
- 1805: Ганс Хрысціян Андэрсан, дацкі казачнік (пам. 1875)
- 1832: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф (пам. 16.2.1905)
- 1840: Эміль Заля, французскі пісьменнік (пам. 1902)
- 1875: Уолтэр Персі Крайслер, амерыканскі прадпрымальнік
- 1880: Патрык Генры Брус, амерыканскі мастак
- 1884: Ёста Адрыян-Нільсан, шведскі жывапісец
- 1888: Ражэ Дзюкрэ, французскі фехтавальшчык
- 1891: Макс Эрнст, нямецкі і французскі мастак
- 1926: Джэк Брэбем, аўстралійскі аўтагоншчык
- 1933: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык (пам. 1998)
- 1934: Пол Джозеф Коэн, амерыканскі матэматык
- 1939: Марвін Гэй, амерыканскі музыкант
- 1949: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог (пам. 10.8.2016)
- 1966: Андрэй Кавалёў, беларускі хакеіст і трэнер
- 1984: Алесіа Фігалі, італьянскі і швейцарскі матэматык
- 1988: Джэсі Племанс, амерыканскі акцёр
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 1272: Рычард, кароль Германіі.
- 1621: Крыстафана Алоры, італьянскі мастак
- 1872: Сэмюэл Морзэ, амерыканскі мастак, вынаходнік тэлеграфнага апарата і кода (азбукі Морзэ) (нар. 1791).
- 1914: Паўль Хейзэ, нямецкі пісьменнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- 1928: Тэадор Уільям Рычардс, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1914).
- 1939: Ялмары Віртанен, карэльскі паэт
- 1959: Мікалай Чарнецкі, каталіцкі святамучанік
- 1983: Чжан Дацянь, кітайскі мастак
- 1988: Жак Андрэ, французскі лётчык, Герой Савецкага Саюза
- 1995: Пімен Панчанка, беларускі паэт (нар. 23.8.1917).
- 1995: Ханес Альфвен, шведскі астрафізік
- 2005: Ян Павел II, Папа Рымскі (нар. 18.5.1920).
- 2014: Урс Відмер, швейцарскі пісьменнік, перакладчык
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
- Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму
- Аргенціна: Дзень ветэранаў і загінуўшых на Мальвінскай вайне
- Беларусь, Расія: Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
- Іран: Дзень прыроды (Сізда-Бедар)
- Тайланд: Дзень захавання тайскай спадчыны