Даўжыня 0,3—50 мм. Афарбоўка цёмная або стракатая. Развітая адна пара (пярэдняя) крылаў (адсюль назва), задняя рэдуктаваная і пераўтварылася ў булавападобныя жужальцы. Галава круглаватая з вялікімі фасетачнымі вачамі. Вусікі шматчленікавыя (у даўгавусых) або кароткія трохчленікавыя (у караткавусых). Ротавыя органы колюча-сысучыя або ліжучыя, зрэдку рэдуктаваныя.
Развіццё з поўным ператварэннем; за год 1—9 генерацый. Лічынкі чэрвепадобныя, жывуць у вадзе, глебе, гнілых рэштках раслін, жывых раслінах і жывёлах, трупах. Дарослыя насякомыя кормяцца нектарам і пылком раслін, гнілымі рэчывамі, крывёй жывёл і чалавека (гнюс); некаторыя не кормяцца.
Двухкрылыя // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 265. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Curtis W. Sabrosky, C. W; Thompson, F. Chr.; Evenhuis, N. L. Family Group Names in Diptera and Bibliography // MYIA: The International Journal of the North American Dipterists’ Society. 1999. Volume 10. PDFАрхівавана 11 красавіка 2008.