Emirates Airline
Emirates | ||||
|
||||
Дата заснавання | 1985 | |||
Порт прыпіскі | Дубай | |||
Бонусная праграма | Skywards | |||
Хабы | Дубай | |||
Памер флота | 294 | |||
Кірункі | 142 | |||
Уладальнік | Emirates Group | |||
Штаб-кватэра | ААЭ Дубай | |||
Кіраўніцтва | Цім Кларк (прэзідэнт) | |||
Сайт: http://www.emirates.com |
Emirates Airline — адна з буйнейшых сусветных авіякампаній, якая месціцца ў Дубаі. Утворана ў 1985 годзе вышэйшым кіраўніцтвам эмірата Дубай для развіцця турызму і інфраструктуры краіны. Належыць Emirates Group[1].
Гісторыя авіякампаніі
[правіць | правіць зыходнік]25 кастрычніка 1985 года Emirates пачала выконваць першыя рэйсы з Дубая, усяго на двух самолётах — арэндаваных Boeing 737 і Airbus A300.
У 1980-х і 1990-х гадах Emirates эксплуатавала ўжо сем Airbus A300, адзінаццаць Airbus A310-300, два Boeing 727-200A і адзін Boeing 737—300. У 1995 годзе ў авіяпарк кампаніі прыбыў першы самалёт Boeing 777. Першы Airbus A330 Emirates пачала выкарыстоўваць у 1999 годзе, а першы Airbus A340 — у 2003. У жніўні 2007 года авіякампанія атрымала свой першы Boeing 777-200LR, якія здольны пераадольваць адлегласць да 17 446 км.
Флот
[правіць | правіць зыходнік]Emirates выкарыстоўвае авіяпарк, які складаецца выключна з шырокафюзеляжных самалётаў. Авіякампанія з’яўляецца найбуйнейшым эксплуатантам мадэляў Boeing 777 і Airbus A380. Даччыная авіякампанія Emirates Executive эксплуатуе адзін вузкафюзеляжны самалёт. Матчына авіякампанія не выкарыстоўвае такіх тыпаў з 1995 года.
Сярэдні ўзрост самалётнага парка авіякампаніі — 6 гадоў.[2]
Станам на люты 2019 года флот авіякампаніі складаюць (з улікам даччыных авіякампаній):[3]
Тып самалёта | У эксплуатацыі | Заказана | Чысло месцаў | Заўвагі | |||
---|---|---|---|---|---|---|---|
F | J | Y | Усяго | ||||
Airbus A380-800 | 114 | 8 | 14 | 76 | 399 | 489 | Найбуйнейшы аператар Airbus A380-800 |
401 | 491 | ||||||
426 | 516 | ||||||
427 | 517 | ||||||
429 | 519 | ||||||
0 | 58 | 557 | 615 | ||||
Boeing 777-200LR | 10 | — | 8 | 42 | 216 | 266 | Будуць пераканфігураваны ў двухкласавую кампаноўку.[4] |
0 | 38 | 264 | 302 | ||||
Boeing 777-300ER | 131 | --- | 8 | 42 | 310 | 360 | Найбуйнейшы аператар Boeing 777-300ER |
304 | 354 | ||||||
306 | 356 | ||||||
6 | 306 | 354 | |||||
0 | 386 | 428 | |||||
Boeing 787-10 Dreamliner | - | 40 | н/д | н/д | н/д | н/д | Першыя лайнеры авіякампанія атрымае ў 2022 годзе[5] |
Airbus ACJ319 | 1 | — | Emirates Executive | ||||
Boeing 777F | 13 | — | Emirates SkyCargo | ||||
Boeing 777-8 | — | 35[6] | Пастаўкі з 2025 года | ||||
Boeing 777-9 | — | 115[6] | Пастаўкі з 2024 года | ||||
Усяго | 294 | 243 |
Зноскі
- ↑ Emirates SkyCargo. The Emirates Group. 26 жніўня 2009
- ↑ Fleet age Emirates | Airfleets aviation . www.airfleets.net. Праверана 4 лютага 2019.
- ↑ Emirates Fleet Details and History(недаступная спасылка). www.planespotters.net. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2019. Праверана 14 лістапада 2016.
- ↑ "Emirates unveils more spacious Business Class seats on its Boeing 777 aircraft"(англ.). Праверана 2018-03-06.
- ↑ Emirates приобретет лайнеры Boeing 787 Dreamliner за $15 млрд . РБК. Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ а б DUBAI: Boeing formally launches 777X family with 259 commitments . Flightglobal.com. Праверана 17 лістапада 2013.