Даўжыня цела 46—197, хваста 15—91 см, маса 1,5—105 кг. Вышыня ў крыжы большая за вышыню ў плячах. Кіпцюры ўцяжныя (акрамя суматранскага ката). Афарбоўка густога футра рознага малюнку і адценняў: аднатонная, плямістая або паласатая.
Свойскія каты паходзяць ад лівійскага падвіду дзікага ката. Сталі хатнімі жывёламі 3—5 тыс. гадоў назад. Існуе каля 300 парод свойскіх катоў, якія адрозніваюцца даўжынёю і афарбоўкай поўсці. Пашыраны караткашэрсныя пароды, у т.л. руская блакітная, сіямская, з даўгашэрсных — персідская, сібірская і інш.