Mega Man 2
Mega Man 2 | |
---|---|
Распрацоўшчык | Capcom |
Выдавец | Capcom |
Частка серыі | Mega Man |
Даты выпуску |
24 снежня 1988
NES/Famicom
24 снежня 1988[1] NA 11 ліпеня 1989 PAL студзень 1991[2] PlayStation 2 верасня 1999[3] Мабільныя тэлефоны NA June 2007[4] Virtual Console Wii PAL 14 снежня 2007[5] 26 жніўня 2008[6] NA 15 верасня 2008[7] Nintendo 3DS 8 жніўня 2012 7 лютага 2013 Wii U WW11 чэрвеня 2013 iOS NA 26 сакавіка 2009[8] PlayStation Store 9 верасня 2009 NA 1 лютага 2011 |
Жанр | Action |
Стваральнікі | |
Прадзюсар | |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | NES/Famicom, PlayStation, мабільныя тэлефоны, Virtual Console, iOS, PlayStation Store |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
Носьбіт | лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | сэнсарны экран[d] |
«Méga Man 2», вядомая ў Японіі як Rockman 2: Dr. Wily no Nazo (яп.: ロックマン2 Dr.ワイリーの
Хоць продажы «Mega Man» былі неўражлівымі, «Capcom» дазволіла камандзе «Rockman» стварыць сіквел. Яны працавалі адначасова над іншымі праектамі «Capcom», выкарыстоўваючы свой вольны час для раcпрацоўкі гульні. Нявыкарыстаны кантэнт з папярэдняй гульні быў інтэграваны ў «Mega Man 2». Такашы Татэішы напісаў саўндтрэк сумесна з Ёшыхіро Сакагучы, якая выступала ў якасці гукавага праграміста.
Гульня стала бестселерам «Mega Man» з больш чым 1,5 млн прададзеных копій. Крытыкі высока ацанілі музыку, візуальныя эфекты і геймплэй як палепшаныя ў параўнанні з першай гульнёй. Многія выданні апісвалі «Mega Man 2» як лепшую ў серыі і як адну з найвялікшых відэагульняў усіх часоў. Гульня была паўторна выпушчана на некалькіх кансолях і мабільных тэлефонах.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі Mega Man 2 адбываюцца пасля першага Mega Man у нявызначаны год на працягу 21-га стагоддзя (год 200X)[9]. Д-р Вайлі, галоўны антаганіст серыі, будуе новую крэпасць і войска з робатаў на чале з 8 новымі Робатамі Майстрамі: Metal Man, Air Man, Bubble Man, Quick Man, Crash Man, Flash Man, Heat Man і Wood Man. Mega Man прызваны сваім стваральнікам, доктарам Лайтам, перамагчы доктара Вайлі і яго Робатаў Майстроў[10]. Mega Man перамагае восем новых Робатаў Майстроў, а потым кідае выклік самому Вайлі[9]. У фінальнай сутычцы Mega Man перамагае галаграфічную праекцыю доктара Вайлі. Потым навуковец просіць аб літасці, Mega Man мілуе Вайлі і вяртаецца дадому.
Геймплэй
[правіць | правіць зыходнік]Mega Man 2 з'яўляецца платформеннай гульнёй, як і яе папярэднік Mega Man. Гулец кіруе Mega Man, якому трэба прайсці восем узроўняў і перамагчы босаў, Робатаў Майстраў: Metal Man, Air Man, Bubble Man, Quick Man, Crash Man, Flash Man, Heat Man і Wood Man. Кожны Робат Майстар мае ўнікальную зброю і ўзровень, які звязаны з яго зброяй. Напрыклад, Air Man страляе невялікімі тарнада, а яго ўзровень нябесны, у той час як Wood Man можа выкарыстоўваць шчыт з лісця і знаходзіцца ва ўзроўні з лясной тэматыкай[10]. Пасля перамогі над босам яго зброя становіцца даступнай для гульца. Робаты Майстры ўразлівыя да зброі некаторых іншых Робатаў Майстроў; таму парадак, у якім гуляюцца ўзроўні, з'яўляецца жыццёва важным кампанентам геймплэя[9][11]. Пасля праходжання пэўных этапаў Mega Man атрымлівае спецыяльныя прадметы[11]. Гэтыя прадметы ствараюць платформы, якія дазваляюць Mega Man патрапляць да такіх абласцей, да якіх без іх ён патрапіць не можа[10].
Пасля перамогі над васьмю Робатамі Майстрамі гулец пераходзіць да крэпасці доктара Вайлі, якая складаецца з шасці лінейных узроўняў[10]. Як і ў першай гульні, гулец павінен змагацца з кожным Робатам Майстрам другі раз у крэпасці. Тым не менш, гэтыя бітвы адбываюцца ў адным пакоі, а не ў серыі лінейна сувязных пакояў. Пакой утрымлівае прылады для тэлепартацыі, якія прыводзяць да кожнага Робата Майстра. Прылады могуць быць уключаныя ў любым парадку. Пасля таго, як босы пераможаны зноў, гулец павінен змагацца з доктарам Вайлі.
Mega Man 2 мае некалькі змен геймплэя ў параўнанні з арыгінальнай гульнёй Mega Man[9]. Новы прадмет, Energy Tank, дазваляе гульцу папоўніць здароўе Mega Man у любы час[11]. Пасля перамогі над кожным Робатам Майстрам адлюстроўваецца пароль, які дазваляе гульцу вярнуцца да гэтага канкрэтнага ўзроўню ў гульні пасля перазагрузкі сістэмы[11]. Пароль захоўвае канкрэтны спіс пераможаных Робатаў Майстроў, а таксама колькасць назапашаных Energy Tank. У адрозненне ад першай гульні, у Mega Man 2 няма лічыльніка ачкоў і гулец не можа вярнуцца да ўзроўняў Робатаў Майстроў, якіх ён перамог.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Такім чынам, мы па ўласным жаданні сабраліся разам, мы працавалі вельмі, вельмі цяжка, па 20 гадзін у дзень, каб завяршыць гульню. Напэўна гэта быў лепшы час маёй працы ў «Capcom», таму што мы на самай справе працавалі ў напрамку мэты, мы рабілі тое, што мы хацелі зрабіць. І гэта сапраўды паказана ў гульні, таму што ў гэтую гульню мы ўклалі ўвесь наш час, намаганні і любоў. —Кэйдзі Інафунэ, красавік 2004 года[12]
|
Mega Man 2 была распрацавана і апублікавана «Capcom». Прадзюсар серыі Кэйдзі Інафунэ (пад псеўданімам Inafuking) апісаў развіццё гульні як «намаганні ізгояў». Першая гульня Mega Man, выпушчаная ў 1987 годзе, не была досыць паспяховай, каб апраўдаць неадкладнае развіццё працягу[13]. «Capcom» дазволіла камандзе распрацоўшчыкаў стварыць сіквел з умовай, што яны будуць адначасова працаваць на іншых праектах[12][14][15]. Супрацоўнікі выдаткавалі свой час для паляпшэння першай гульні, дадаўшы больш узроўняў і зброі, а таксама палепшыўшы графіку[13]. Кіраўнік праекта першага Mega Man запрасіў Інафунэ да каманды распрацоўшчыкаў; Інафунэ працаваў у той час над іншай гульнёй[1]. Падчас працы над папярэдняй гульнёй Інафунэ працаваў у якасці мастака і дызайнера персанажаў, але стаў больш актыўна ўдзельнічаць у працэсе вытворчасці сіквела[16]. «Праца над Mega Man 2 адзначыла толькі мой другі год у гэтым бізнесе, і я нават стаў кіраўніком праекту „Новы малыш“, які адкрыў цэлы новы свет стрэсу для мяне», распавёў Інафунэ. Тэрмін распрацоўкі гульні склаў толькі 4 месяцы[1][17].
У сувязі з абмежаванем даступнай прасторы картрыджа для першай гульні некаторы кантэнт быў выключаны з канчатковага прадукту і затым пераведзены ў Mega Man 2[18]. Каманда была абмежаваная графічнымі магчымасцямі кансолі і малявала персанажаў піксельнай графікай, каб захаваць узгодненасць паміж дызайнам і канчатковым прадуктам; некаторыя элементы дызайну, аднак, былі страчаныя[16]. Сістэма геймплэя арыгінальнай гульні была пакінутая ў Mega Man 2, але каманда ўключыла больш пастак для гульца. Былі даданыя тры прадметы падтрымкі з-за скарг з боку спажыўцоў і аддзела маркетынгу Capcom наконт высокай складанасці арыгінальнай гульні[1]. Інафунэ быў «не асабліва ўпэўнены» наконт карысці Energy Tank[1]. Распрацоўшчыкі дазволілі грамадскасці ўдзельнічаць у вытворчасці шляхам распрацоўкі дызайну босаў фанатамі[19]. «Capcom» атрымала 8370 прапаноў для боса[1][20]. Інафунэ хацеў, каб яго мастацкія працы для Mega Man 2 былі больш падобнымі да анімэ, чым у першай гульні[1]. Для паўночнаамерыканскага рэлізу была дададзена магчымасць выбару складанасці. Арыгінальная версія была названая «складанай»; у «нармальнай» версіі ворагі слабейшыя[21].
Саўндтрэк да Mega Man 2 складаўся ў асноўным Такашы Татэішы і Агерэцу Кун (getsu (
Ветэран відэагульняў ілюстратар Марк Эрыксан намаляваў постар для амерыканскай версіі, на якой адлюстраваны Mega Man, які страляе з пісталета замест выявы лагатыпа Mega Buster. Эрыксан патлумачыў: «Я нічога пра Mega Man не ведаў, і [пасля погляду на персанажа ў дзеянні] я спытаў у арт-дырэктара: „З чаго ён страляе?…“ Ён сказаў: „Ну, ён павінен мець пісталет, таму што я не бачу вінтоўку…“ Я сказаў: „Так, пісталет? Вы хочаце, каб я зрабіў пісталет?“ І ён сказаў: „Так, намалюйце тут пісталет.“ Так што я зрабіў тое, што мне сказалі, і я намаляваў там пісталет. У мяне было толькі паўтара дня, каб зрабіць малюнак і вынік атрымаўся не самым добрым. Але гэта не мая віна. Я маю на ўвазе, што яны сказалі мне, каб я намаляваў пісталет у руцэ!»[25].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад першай гульні Mega Man, якая мела адносна нізкія продажы, Mega Man 2 меў велізарны поспех. З моманту свайго выпуску ў 1988 годзе было прададзена больш за 1.5 мільёна копій Mega Man 2 па ўсім свеце. Гульня стала самай прадаванай у серыі Mega Man і знаходзіцца сярод 30 самых прадаваных гульняў Capcom[30]. Mega Man 2 быў добра прыняты крытыкамі. Чатыры рэцэнзенты з «Electronic Gaming Monthly » — Стыў Харыс, Эд Семрад, Дон Науэрт і Джым Элі ацанілі гульню станоўча. Яны заявілі, што яна лепшая, чым першая гульня Mega Man, спасылаючыся на палепшаныя аўдыёвізуальныя эфекты, новыя бонусы і сістэмны пароль. Науэрт і Элі, аднак, выказалі расчараванне тым, што гульня стала менш складанай, чым першая[26]. Надзя Оксфард з «1UP.com » пахваліла эстэтыку гульні і геймплэй. Яна таксама заявіла, што Mega Man 2 мае палепшаны геймплэй адносна свайго папярэдніка, выдаленыя празмерна складаныя элементы[15]. Два рэцэнзенты з «Mean Machines » Джуліян Рыгнал і Мэт Рыган пахвалілі некаторыя аспекты гульні. Рыгнал хваліў геймплэй, спаслаўшыся на яго здольнасць выклікаць залежнасць і галаваломкі. Рыган ацаніў складанасць і заявіў, што геймплэй збалансаваны. Абодва рэцэнзенты пахвалілі графіку, называючы яе падрабязнай і надзвычайнай і апісалі Mega Man 2 як вялікую платформенную гульню[2]. Рэдактар часопісу «Retro Gamer » Рычард Бертан фактычна паўтарыў рэцэнзентаў «Electronic Gaming Monthly»[26][31]. Зак Мілер з «Game Informer » звязваў поспех гульні з парадкам выбару ўзроўняў. Ён высока ацаніў простую схему кіравання і розныя віды зброі і прадметаў[32]. «GamesRadar » паставіў гульню на трэцяе месца з калі-небудзь зробленых гульняў для NES. Супрацоўнікі называлі яе «вяршыняй» 8-бітных гульняў Mega Man[33].
Саўндтрэк гульні быў добра прыняты крытыкамі. Джоі Бэхт з «IGN» пералічыў тры трэкі з узроўняў Mega Man 2 нароўні з асноўнай песняй сярод лепшых у серыі[34]. У 2008 годзе «Game Informer» паставіў оўпэнінг Mega Man 2 на пятае месца сярод оўпэнінгаў відэагульняў, спаслаўшыся на хваляванне, якое выклікае музыка і знешні выгляд персанажа[35]. «Doctor Wily Stage Theme» заняла другое месца ў відэа «ScrewAttack » «Top 10 Video Game Themes Ever»[36]. У 2008 годзе рэдакцыя «Nintendo Power» высока ацаніла музыку, заявіўшы, што яна з'яўляецца адной з лепшых у серыі[37]. Брэндан Шэфілд з «Gamasutra » у 2009 годзе апісаў музыку як такую, што лёгка пазнаецца, і паскардзіўся, што сучаснаму свету камп'ютарных гульняў не хапае гэтай рысы[38].
Mega Man 2 з'яўляецца ўлюбёнай сярод прыхільнікаў Mega Man, многія называюць яе лепшай у серыі[28][39][40]. Крытыкі таксама называюць гульню найлепшай у франшызе. Оксфард лічыць яе адной з самых запамінальных у серыі, Бертан назваў гульню лепшай у серыі[15][31]. Леві Б'юкенен з «IGN» уключыў трох босаў з гульні ў спіс «Top 10 Mega Man Robot Masters»[41]. Шэраг аглядаў гульні ўключалі гульню на высокія месцы ў спісы «Лепшых гульняў». У канцы 1989 года яна мела найвышэйшы рэйтынг у спісе «Nintendo Power» з 30 гульняў[42]. У жніўні 2008 года «Nintendo Power » уключыў Mega Man 2 у тройку найлепшых відэагульняў для Nintendo Entertainment System. Рэдакцыя пахваліла паляпшэнні ў параўнанні з папярэдняй гульнёй[37]. GameSpot назваў Mega Man 2 адной з «найвялікшых гульняў усіх часоў»[43]. Яна займае 33 месца ў «Top 200 Nintendo Games Ever» і 60 месца ў «100 Best Nintendo Games» часопіса «Official Nintendo Magazine »[44][45]. Мілер лічыць Mega Man 2 адной з найвялікшых гульняў усіх часоў[32]. У 2007 годзе тры рэдакцыі «IGN» у Злучаных Штатах Амерыкі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі склалі спіс 100 лепшых гульняў. Яны паставілі Mega Man 2 на 67 месца, спасылаючыся на дзеянне і стратэгічныя элементы разам з яе ўплывам на серыю[21]. Mega Man 2 быў змешчаны на 4 месца ў Top 100 NES Games часопіса «IGN»[46].
Уплыў
[правіць | правіць зыходнік]Кэйдзі Інафунэ сцвярджае, што поспех Megaman 2 з'яўляецца тым, што зрабіла серыю Mega Man хітом і спарадзіла шмат працягаў[13]. «1UP.com» адзначыў, што гульня дапамагла стварыць серыю як выдатную і камерцыйна паспяховую франшызу відэагульняў[40]. «IGN» прывёў Mega Man 2 як гульню, якая дапамагла вызначыць жанр платформера[21]. Retro Gamer прыпісвае ёй уплыў, які дазволіў стварыць спін-офы і больш працягаў[9]. Многія з дэталяў арыгінальнай серыі Mega Man былі вызначаны першай гульнёй, але Mega Man 2 дадаў яшчэ некаторыя дэталі, якія былі захаваныя[9][28]. Колькасць у восем Робатаў Майстроў, якая пачала выкарыстоўвацца з Mega Man 2 у адрозненне ад шасці, як было ў першай гульні, стала традыцыйнай для серыі[16][21][28]. Гэта была першая гульня ў серыі, якая мела ўступны ролік[34]. У Mega Man 2 таксама ўпершыню з'явіліся Energy Tank, спецыяльныя прадметы, пакой для тэлепартацыі і сістэма пароляў, якая стала абавязковым атрыбутам будучых гульняў[21][28]. Energy Tank служыў у якасці натхнення для рэкламы напою «Rockman E-Can»[47]. Пры распрацоўцы Mega Man 9 прадзюсар Інафунэ і Хіранобу Такешыта глядзелі на першыя дзве гульні серыі для натхнення, асабліва на Mega Man 2, якая выступіла ў якасці стандарту, які трэба перасягнуць для таго, каб адпавядаць чаканням заўзятараў[16][39]. Mega Man Universe павінна была стаць рымейкам Mega Man 2 паводле сюжэтнай кампаніі, а таксама персанажаў і ўзроўняў[48]. Тым не менш, «Capcom» афіцыйна анансавала адмену гульні з-за «розных абставін»[49]. У Super Smash Bros. для Nintendo 3DS і Super Smash Bros. для Wii U замак Вайлі з Mega Man 2 з'явіўся ў якасці селектыўнага этапу ў абедзвюх версіях гульні.
Рэ-рэлізы і навелізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Tiger Electronics выпусціла ручную электронную версію гульні са скарачэннямі[50]. У 1999 годзе Mega Man 2 была ізноў выпушчана для Sony PlayStation як другі з шасці дыскаў Rockman Complete Works, але толькі ў Японіі і пад першапачатковай назвай Rockman 2[3]. Яна ў значнай ступені ідэнтычная арыгінальнай версіі NES, але мае шэраг бонусаў, такіх як «навігацыйны рэжым» для пачаткоўцаў, падрабязны энцыклапедычны кантэнт, галерэі малюнкаў і рэміксавая музыка[51]. Mega Man 2 быў уключаны з дзевяццю іншымі гульнямі серыі Mega Man у юбілейную калекцыю для Sony PlayStation 2, Nintendo GameCube і Xbox ад Microsoft, выпушчаную ў перыяд з 2004 па 2005 год. Эмуляцыі гульні супадаюць з паўторным выпускам, які змяшчаецца ў Rockman Complete Works[52]. Акрамя таго, у 2005 годзе Mega Man 2 была выпушчана разам з іншымі гульнямі «Capcom» у рамках прылады «Plug It In & Play TV Games» кампаніі Jakks Pacific[53]. Mega Man 2 быў зроблены для мабільных тэлефонаў у 2007 годзе[54]. Гульня была дададзеная ў якасці часткі службы Virtual Console Wii у рэгіёнах PAL 14 снежня 2007 года[5]. У рамках святкавання дзявятага рэлізу, выпушчанага ў верасні 2008 года, «Capcom Japan» выпусціла гульню ў Японіі 26 жніўня 2008 года і ў Паўночнай Амерыцы 15 верасня 2008 года[6][7]. У сакавіку 2009 года Capcom выпусціла гульню для iOS, а ў верасні таго ж года была выпушчана поўная версія Mega Man 2 на японскім PlayStation Store, робячы яе даступнай для запампоўкі на PlayStation 3 і PlayStation Portable[8][55]. Інафунэ выказаў жаданне перарабіць Mega Man 2 падобна да Mega Man Powered Up, але заявіў, што такі праект залежыць ад камерцыйнага поспеху апошняга[56]. Дэма-версія для Nintendo 3DS, названая Classic Games, была паказана на выставе Electronic Entertainment Expo 2010 . Дэма-версія ўтрымлівае больш за дзясятак класічных гульняў, у тым ліку Mega Man 2, але з выкарыстаннем 3D-эфектаў. Рэджы Філс-Аймэ абвясціў, што выпуск рэлізу быў намечаны да выпуску на 3DS і, магчыма, будзе выкарыстоўваць магчымасці 3DS, такія як 3D-эфекты, аналагавае кіраванне і падтрымка камеры[57]. Гульня была выпушчаная на 3DS праз Virtual Console у Японіі 8 жніўня 2012 года[58], а ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы 7 лютага 2013 года.
Mega Man 2 была навелізавана ў серыі Worlds of Power, апублікаванай «Scholastic» у 1990 годзе. Раман у асноўным адпавядае гульні, нават прапануе гульнявыя падказкі ў канцы некаторых радзелаў[59]. Адным з галоўных адрозненняў у рамане з'яўляецца тое, што Доктар Лайт не верыць у Mega Man супраць больш магутных новых робатаў доктара Вайлі і пры спробе дубляваць яго, выпадкова ператварае яго ў чалавека. Цяжкасць гэтага Mega Man павінен цярпець на працягу ўсёй аповесці[59]. У вокладцы кнігі таксама няма пісталета, намаляванага на паўночнаамерыканскай вокладцы гульні, з-за палітыкі «без зброі», якую пісьменнікі Worlds of Power выконваюць[60].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. pp. 10–5. ISBN 978-1-897376-79-9.
- ↑ а б в Rignall, Julian; Matt Regan (January 1991). "Mega Man II Review". Mean Machines (4). EMAP: pp. 16–19. ISSN 0960-4952.
{{cite journal}}
:|pages=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ а б Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. pp. 96–7. ISBN 978-1-897376-79-9.
- ↑ Vasconcellos, Eduardo. Mega Man II Review(недаступная спасылка). IGN (26 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана January 26, 2009.
- ↑ а б Nintendo staff. Now on Virtual Console . Nintendo (14 снежня 2007). Праверана May 25, 2010.
- ↑ а б Capcom staff. Capcom News(недаступная спасылка). Capcom. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2008. Праверана October 12, 2008.
- ↑ а б Mega Man 2 for Wii . GameSpot. CBS Interactive. Праверана July 1, 2009.
- ↑ а б Buchanan, Levi. Mega Man II on App Store(недаступная спасылка). IGN (26 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана March 27, 2009.
- ↑ а б в г д е Retro Gamer Staff (May 2008). "The Classic Game: Mega Man II". Retro Gamer (49). Imagine Publishing: pp. 36–7. ISSN 1742-3155.
{{cite journal}}
:|pages=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ а б в г Nintendo Power Staff (July–August 1989). "Mega Man II". Nintendo Power (7 issn=1041-9551). Nintendo of America: pp. 8–23.
{{cite journal}}
:|pages=
мае залішні тэкст (даведка); Не хапае вертыкальнай рыскі ў:|issue=
(даведка) - ↑ а б в г Capcom, рэд. (July 1989). Mega Man 2 Instruction Booklet. Capcom. pp. 6–9.
- ↑ а б Hoffman, Chris (April 2004). "The Best Damn Mega Man Feature Period". Play. 3 (4). Imagine Publishing issn=1747-7859.
{{cite journal}}
: Не хапае вертыкальнай рыскі ў:|publisher=
(даведка) - ↑ а б в Hoffman, Chris (September 2007). "Playback: Mega Man 2". Nintendo Power (219). Nintendo of America: p. 82. ISSN 1041-9551.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ IGN Staff. Top 100 Game Creators of All Time: Keiji Inafune(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2009. Праверана July 27, 2009.
- ↑ а б в Oxford, Nadia. Mega Man Retrospective: Getting Equipped With 20 Years(недаступная спасылка). 1UP.com. Ziff Davis (10 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2013. Праверана August 10, 2007.
- ↑ а б в г Elston, Brett. Mega Man 9 - exclusive interview with the mind behind the machines . GamesRadar. Future plc (23 ліпеня 2008). Праверана July 27, 2009.
- ↑ Inafune, Keiji (1997). "Rockman 10th Anniversary Celebration Plans". CFC Style Fan-Book(яп.). 3. Capcom: p. 24.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ Mega Man(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2011. Праверана 20 красавіка 2015.
- ↑ Niizumi, Hirohiko. TGS '07: Mega Man celebrates 20th anniversary . GameSpot. CBS Interactive (23 верасня 2007). Праверана May 25, 2010.
- ↑ Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. pp. 118–9. ISBN 978-1-897376-79-9.
- ↑ а б в г д IGN Staff. IGN Top 100 Games 2007: 67 Mega Man 2(недаступная спасылка). IGN (2007). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2017. Праверана July 3, 2009.
- ↑ Jeriaska. Mega Man 9 music interview with Inti Creates’ Ippo Yamada . Siliconera (4 кастрычніка 2008). Праверана March 29, 2010.
- ↑ http://www.vgmpf.com/Wiki/index.php?title=Manami_Matsumae
- ↑ Greening, Chris. Interview with the Mega Man 1 & 2 Sound Team: Reunited 20 Years On . Square Enix Music Online. Праверана February 19, 2011.
- ↑ Ericksen, Marc. MegaMan 2, What's with the pistol??!! . Праверана June 16, 2013.
- ↑ а б в Harris, Stever; Ed Semrad; Donn Nauert; Jim Allee (July 1989). "Electronic Gaming Review Crew". Electronic Gaming Monthly (2). Ziff Davis: p. 11. ISSN 1058-918X.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ Famitsu staff (January 6, 1989). クロスレビュー [Cross Review]. Weekly Famitsu(яп.) (65). Enterbrain: p. 19.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ а б в г д Thomas, Lucas M.. Mega Man 2 Review(недаступная спасылка). IGN (16 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012. Праверана July 4, 2009.
- ↑ Andy (June 1992). "Life, the Universe and Nintendo Games". Total!. Future Publishing. ISSN 0964-9352.
- ↑ Capcom staff. Capcom Platinum Titles . Capcom. Праверана July 22, 2010.
- ↑ а б Burton, Richard (September 2008). "Back to the Nineties: The Latest News from January 1991". Retro Gamer (54). Imagine Publishing: p. 22. ISSN 1742-3155.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ а б Miller, Zach (January 2007). "Greatest Game of All Time". Game Informer (165). GameStop: p. 121. ISSN 1067-6392.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ Best NES Games of all time . GamesRadar (16 красавіка 2012). Праверана 5 снежня 2013.
- ↑ а б Becht, Joey. Top 10 Mega Man Musical Moments(недаступная спасылка). IGN (31 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2009. Праверана July 3, 2009.
- ↑ Game Informer Staff (November 2008). "The Top Ten Video Game Openings". Game Informer (187). GameStop: p. 38. ISSN 1067-6392.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ ScrewAttack staff. Top 10 Video Game Themes Ever . ScrewAttack. GameTrailers (2008). Праверана November 11, 2008.
- ↑ а б Nintendo Power staff (August 2008). "Nintendo Power: The 20th Anniversary Issue!". Nintendo Power (231). Future US: p. 71. ISSN 1041-9551.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ Sheffield, Brandon. Opinion: What's Wrong With Game Music? . Gamasutra. UBM plc (1 мая 2009). Праверана July 4, 2009.
- ↑ а б Nutt, Christian. He Is 8-Bit: Capcom's Hironobu Takeshita Speaks . Gamasutra. UBM plc (4 жніўня 2008). Праверана July 4, 2009.
- ↑ а б Bailey, Kat. Top 5 Overlooked Prequels . 1UP.com. Ziff Davis. Праверана July 4, 2009.
- ↑ Buchanan, Levi. Top 10 Mega Man Robot Masters(недаступная спасылка). IGN (1 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2009. Праверана July 3, 2009.
- ↑ Nintendo Power Staff (September–October 1989). "Nintendo Power Top 30". Nintendo Power (9). Nintendo of America: p. 80. ISSN 1041-9551.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ GameSpot Staff. The Greatest Games of All Time(недаступная спасылка). GameSpot. CBS Interactive (24 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2006. Праверана June 11, 2006.
- ↑ Nintendo Power staff (February 2006). "NP Top 200". Nintendo Power (200). Nintendo of America: p. 59. ISSN 1041-9551.
{{cite journal}}
:|page=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ East, Tom. 100 Best Nintendo Games: Part 3(недаступная спасылка). Official Nintendo Magazine. Future plc (23 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2012. Праверана November 29, 2009.
- ↑ IGN Staff. Top 100 NES Games - #4 Mega Man 2 . IGN (2011). Праверана February 4, 2013.
- ↑ Kohler, Chris (August 15, 2008). "Guzzle Some Mega Man E-Tank Drinks". Wired. Condé Nast Publications. Праверана August 25, 2008.
- ↑ Dutton, Fred. Mega Man Universe based on Mega Man 2 News . Eurogamer (18 верасня 2010). Праверана January 21, 2011.
- ↑ Ashcraft, Brian. Mega Man Universe Is Totally Canceled . Kotaku. Gawker Media (31 сакавіка 2011). Праверана March 10, 2012.
- ↑ Tiger Electronics, рэд. (1990). Electronic Mega Man 2 LCD Game. Tiger Electronics. Model 7-811.
- ↑ author=Nutt, Christian and Speer, Justin. The History of Mega Man . GameSpot. CBS Interactive. Праверана August 20, 2007.
- ↑ Parish, Jeremy. Mega Man Anniversary Collection (PS2)(недаступная спасылка). 1UP.com. Ziff Davis (22 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана August 20, 2007.
- ↑ JAKKS Pacific Offers TV Games GameKey For Classic Capcom Games . Toy News International (9 сакавіка 2005). Праверана January 7, 2011.
- ↑ Stern, Zack. Street Fighter, Mega Man on mobile phones . Joystiq. AOL (13 красавіка 2007). Праверана August 15, 2007.
- ↑ Spencer. Mega Man 2 Brings Robot Fish To PS3, PSP . Siliconera (9 верасня 2009). Праверана September 9, 2009.
- ↑ Theobald, Phil. Mega Man on PSP -- Keiji Inafune and Tatsuya Kitabayashi Interview . GameSpy. IGN (17 верасня 2005). Праверана July 27, 2009.
- ↑ Jackson, Mike. SNES, NES classics set for 3DS return . Computer and Video Games. Future plc (20 чэрвеня 2010). Праверана June 21, 2010.
- ↑ Ishaan. Mega Man 2 Blasts To 3DS Virtual Console In Japan Next Week . Siliconera (3 жніўня 2012). Праверана August 5, 2012.
- ↑ а б Miles, Ellen (1990). Mega Man 2. New York, NY: Scholastic Corporation. pp. 4–6, 16, 23, 36, 39, 50, 57, 61, 66, 71. ISBN 0-590-43772-0.
- ↑ Struck, Shawn. 8-Bit Lit: Behind the NES' Worlds of Power Series . 1UP.com. Ziff Davis (3 жніўня 2006). Праверана August 9, 2007.
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |