(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Xiaomi — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Xiaomi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Xiaomi
кіт.: 小米こごめ科技かぎ
Тып публічная кампанія
Лістынг на біржы Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d]
Заснаванне 6 красавіка 2010
Заснавальнікі Лэй Цзюнь[d][1] і Lin Bin[d][1]
Размяшчэнне
Галіна спажывецкая электроніка[d][2], бытавая тэхніка і мабільны тэлефон
Прадукцыя апаратнае забеспячэнне, сеткавае абсталяванне, building automation[d] і праграмнае забеспячэнне
Аперацыйны прыбытак
  • 20 млрд $
Чысты прыбытак
  • 13,5 млрд (2018)
Актывы
  • 254 млрд ¥ (2020)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 16 683 чал. (31 снежня 2018)[3]
Даччыныя кампаніі Redmi[d], Huami Corporation[d], Meitu[d], Ninebot[d], Black Shark[d], Roborock[d] і POCO[d]
Сайт mi.com/global/ (англ.)

Xiaomi Inc. (кіт.: 小米こごめ科技かぎ, скарочана Mi, вымаўляецца Сяомі) — кітайская прыватная кампанія, заснаваная ў 2010 годзе. Xiaomi займаецца вытворчасцю спажывецкай электронікі, бытавой тэхнікі і праграмнага забеспячэння. Гэта другі па велічыні вытворца смартфонаў у свеце пасля Huawei.

Xiaomi у перакладзе з кітайскай азначае «проса».

Xiaomi заснавалі восем партнёраў 6 красавіка 2010 года. Мільярдэра Лэя Цзюня, сузаснавальніка кампаніі, які займае затым пазіцыю генеральнага дырэктара, называюць кітайскім Джобсам. Яму належыць больш за 30 % акцый Xiaomi.

Асноўнай дзейнасцю кампаніі з’яўляецца вытворчасць смартфонаў, лік мадэляў якіх стварае сёння шырокі спектр ад бюджэтных да флагманскіх рашэнняў. 16 жніўня 2010 года Xiaomi афіцыйна запусціла першую MIUI прашыўку, заснаваную на Android.

Кампанія заняла 338-е месца ў рэйтынгу Fortune Global 500 і стала самай маладой кампаніяй ў ім.

Зноскі