(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Іліяда: розьніца паміж вэрсіямі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Іліяда: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: yi:איליאדע
д Робат: bar:Ilias — абраны артыкул
Радок 13: Радок 13:
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкая міталёгія]]
[[Катэгорыя:Старажытнагрэцкая міталёгія]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
{{Link FA|bar}}


[[af:Ilias]]
[[af:Ilias]]

Вэрсія ад 11:22, 22 лістапада 2011

Рукапіс «Іліяды» V стагодзьдзя

Iлiяда — старажытнагрэцкая эпiчная паэма аб Iлiёне (Троi), якая прыпiсваецца легендарнаму эпiчнаму паэту Старажытнай Грэцыi Гамэру.

Прынята лiчыць, што «Iлiяда» ўзьнiкла ў 9—8 стагодзьдзях да н. э. у грэцкiх iянiйскiх гарадах Малой Азii, на аснове паданьняў крыта-мiкенскай эпохi. Паэма напiсаная гекзамэтрам (каля 15 700 радкоў), у 4—3 стагодзьдзях падзеленая антычным фiлёлягам Зэнадотам Эфэскiм на 24 песьнi. «Iлiяда» распавядае пра гераiчную асаду Троi шматплямённым ахейскiм апалчэньнем на чале зь мiкенскiм правадыром Агамемнанам. Галоўныя героi паэмы — Ахiл, Менэлай, Гэктар i iншыя правадыры.

«Iлiяда» прадстаўляе сьвет цэласным, усёвымерным, якасна аднастайным. У старажытнасьцi паэма лiчылася зводам ведаў, крынiцай фiлязофii i паэзii, разам з тым захавала высокую мастацкую i гiстарычную каштоўнасьць. Рэальнасьць значнай колькасьцi гiстарычных i геаграфiчных фактаў эпiчнай асновы засведчаная археалягiчнымi раскопкамi, якi пачаў нямецкi археоляг Генрых Шлiман. У 1869 годзе ён выказаў сьмелую думку, што месцам Троi зьяўляўся курган Гiсарлык у Малой Азii. Раскопкi 1870—1890 гадоў пацьвердзiлi ягоную гiпотэзу, што гамэраўскi эпас меў салiдную фактычную аснову.

На беларускую мову паэма была ўпершыню перакладзеная Браніславам Тарашкевічам.

Вонкавыя спасылкі

Іліядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў Шаблён:Link FA