Касьцюковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
д Bot: Migrating 9 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1318696 (translate me) |
||
Радок 130: | Радок 130: | ||
[[Катэгорыя:Касьцюковіцкі раён| ]] |
[[Катэгорыя:Касьцюковіцкі раён| ]] |
||
[[be:Касцюковіцкі раён]] |
|||
[[de:Rajon Kastjukowitschy]] |
|||
[[en:Kastsyukovichy Raion]] |
|||
[[es:Raión de Kastsyukovichy]] |
|||
[[fr:Raïon de Kastsioukovitchy]] |
|||
[[it:Raën di Kascjukovičy]] |
|||
[[pl:Rejon kościukowicki]] |
|||
[[ru:Костюковичский район]] |
|||
[[uk:Костюковицький район]] |
Вэрсія ад 20:08, 8 сакавіка 2013
Касьцюковіцкі раён | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Касьцюковічы |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Уладзімер Кісялёў |
Насельніцтва | 32,7 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы (89,4%), рускія (8,3%), украінцы (1,6%)[1] |
Плошча | 1500 км² (7-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 183 м[2] |
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Касьцюко́віцкі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.
Гісторыя
17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе.
20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926), Красьніцкі (у 1931 перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.
4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.
8 ліпеня 1931 году да Касьцюковщкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.
Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.
На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскіх савета.
Адміністрацыйны падзел
На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.
Насельніцтва
Паводле зьвестак на 1 студзеня 2007 году, насельніцтва раёну складала 26,8 тыс. чалавек, зь іх 15,3 тыс. гарадзкога ды 11,5 тыс. сельскага[1].
Гаспадаркі
На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).
Адукацыя
У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна з дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных устаноў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[3]
Транспарт
Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[4] Праз раён праходзіць чыгунка «Ворша» — «Унеча»
Спорт
У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорных залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[5]
Інфармацыя для турыстаў
- Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй
- Філія літаратуразнаўчага музэю Аркадзя Куляшова (аг. Новыя Саматэвічы)
- Свьятая крыніца (в. Студзянец)
- помнік — скульптура воіна (в Белая Дуброва)
- Гасьцініцы «Ясень» ды «Касьцюковічы», рэстарацыя «Дубрава», кавярні «Моладзевая», «Юбілейная»
Выбітныя асобы
- Віктар Бурскі (Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы ад 1996 да 2000 году, нар. ў в. Бялынкавічы)
- Тацьцяна Дзьмітрусёва (беларуская пісьменьніца, нар. ў в. Студзянец)
- Аркадзь Куляшоў (нарадзіўся ў в. Саматэвічы, што уваходзіла у склад Касьцюковіцкага раёну)
- Канстантын Палікарповіч (беларускі археоляг, нар. ў в. Белая Дуброва)
- Іван Саверчанка (беларускі літаратуразнавец, нар. ў в. Малінаўка)
- Уладзімер Саўчанка (Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 2001 да 2010 году, нар. у в. Фралоўка)
- Масей Сяднёў (беларускі паэт-эмігрант, нар. у в. Мокрае
- Іван Чыгрынаў (нар. ў в. Вялікі Бор)
Крыніцы
- ^ а б Геаграфія / Рэгіён /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Адукацыя / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
- ^ Графік руху аўтобусаў / Расклад руху транспарту /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.
- ^ Спорт / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.