(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Касьцюковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Касьцюковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rubinbot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: pl:Rejon kościukowicki
Радок 51: Радок 51:


[[be:Касцюковіцкі раён]]
[[be:Касцюковіцкі раён]]
[[pl:Rejon kościukowicki]]
[[ru:Костюковичский район Могилёвской области]]
[[ru:Костюковичский район Могилёвской области]]

Вэрсія ад 14:12, 24 траўня 2009

Шаблён:Раён

Касьцюко́віцкі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.

Гісторыя

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе.

20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі, (скасаваны ў 1926), Красьніцкі (у 1931 перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.

4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёна далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Велікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Мокраўскі, Машаўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёна.

8 ліпеня 1931 году да Касьцюковщкага раёна далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёна. 12 сьнежня 1935 году усе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.

Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскіх савета.

Адміністрацыйны падзел

На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.

Паселішчы

Вёска Самацевічы.

Насельніцтва

Гаспадаркі

На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).

Адукацыя

Транспарт

Спорт

Інфармацыя для турыстаў

Выбітныя асобы

Вонкавыя спасылкі