(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Іліяда — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Іліяда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ліцьвін (гутаркі | унёсак) у 20:26, 15 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Рукапіс «Іліяды» V стагодзьдзя

Іліяда — старажытнагрэцкая эпічная паэма аб Іліёне (Троі), якая прыпісваецца легендарнаму эпічнаму паэту Старажытнай Грэцыі Гамэру.

Прынята лічыць, што «Іліяда» ўзьнікла ў 9—8 стагодзьдзях да н. э. у грэцкіх іянійскіх гарадах Малой Азіі, на аснове паданьняў крыта-мікенскай эпохі. Паэма напісаная гекзамэтрам (каля 15 700 радкоў), у 4—3 стагодзьдзях падзеленая антычным філёлягам Зэнадотам Эфэскім на 24 песьні. «Іліяда» распавядае пра гераічную асаду Троі шматплямённым ахейскім апалчэньнем на чале зь мікенскім правадыром Агамемнанам. Галоўныя героі паэмы — Ахіл, Мэнэлай, Гэктар і іншыя правадыры.

«Іліяда» прадстаўляе сьвет цэласным, усёвымерным, якасна аднастайным. У старажытнасьці паэма лічылася зводам ведаў, крыніцай філязофіі і паэзіі, разам з тым захавала высокую мастацкую і гістарычную каштоўнасьць. Рэальнасьць значнай колькасьці гістарычных і геаграфічных фактаў эпічнай асновы засведчаная археалягічнымі раскопкамі, які пачаў нямецкі археоляг Генрых Шліман. У 1869 годзе ён выказаў сьмелую думку, што месцам Троі зьяўляўся курган Гісарлык у Малой Азіі. Раскопкі 1870—1890 гадоў пацьвердзілі ягоную гіпотэзу, што гамэраўскі эпас меў салідную фактычную аснову.

На беларускую мову паэма была ўпершыню перакладзена Браніславам Тарашкевічам.

Вонкавыя спасылкі

Іліядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA