(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Касьцюковіцкі раён — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Касьцюковіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jarash (гутаркі | унёсак) у 04:41, 8 сакавіка 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Касьцюковіцкі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковічы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Уладзімер Кісялёў
Насельніцтва 32,7 тыс.
Нацыянальны склад беларусы (89,4%),
рускія (8,3%),
украінцы (1,6%)[1]
Плошча 1500 км² (7-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 183 м[2]
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну
Касьцюковіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Касьцюко́віцкі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.

Гісторыя

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе.

20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі1931 перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926), Красьніцкі (у 1931 перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі1936 перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.

4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.

8 ліпеня 1931 году да Касьцюковщкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.

Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскіх савета.

Адміністрацыйны падзел

На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.

Насельніцтва

Паводле зьвестак на 1 студзеня 2007 году, насельніцтва раёну складала 26,8 тыс. чалавек, зь іх 15,3 тыс. гарадзкога ды 11,5 тыс. сельскага[1].

Гаспадаркі

На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).

Адукацыя

У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна з дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных устаноў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[3]

Транспарт

Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[4] Праз раён праходзіць чыгунка «Ворша» — «Унеча»

Спорт

У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорных залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[5]

Інфармацыя для турыстаў

Выбітныя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б Геаграфія / Рэгіён /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
  2. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  3. ^ Адукацыя / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г. Архіўная копія
  4. ^ Графік руху аўтобусаў / Расклад руху транспарту /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.
  5. ^ Спорт / Сацыяльная сфэра /Касьцюковіцкі раён (рас.) Официальный сайт.. Касьцюковіцкі райвыканкам.. Праверана 8 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі