Вольга Абрамава
Вольга Міхайлаўна Абрамава (нарадзілася 19 верасьня 1953, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, сацыёляг, філёзаф.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1975). Кандыдат філязофскіх навук (1988), тэма дысэртацыі: «Гуманізм гвалтоўнае задачы сацыялістычнае рэвалюцыі». Выкладае ў Беларускім тэхналягічным інстытуце і Менскім радыятэхнічным інстытуце, дацэнт. Дырэктар дасьледчых праграм Нацыянальнага цэнтру стратэгічных ініцыятываў «Усход-Захад» (1995 і ад 1997), дырэктарам навуковых і адукацыйных праграм аналітычнага цэнтру «Стратэгія».
У грамадзка-палітычным жыцьці стала гуляць прыкметную ролю з канца 1980-х, выступаючы прыхільніцай увядзеньня дзяржаўнага дзьвюхмоўя і актыўнай суперніцай Закону аб мовах, прынятага Вярхоўным Саветам БССР 11-га скліканьня. Была сустаршынёй Руху дэмакратычных рэформаў Беларусі (1991—1994), сустаршынёй міжнароднага Руху дэмакратычных рэформаў, старшынёй Беларускага аб’яднаньня «Яблык». Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (ад 1996), сакратар Камісіі па міжнародных справах. Падчас парлямэнцка-палітычнае крызы 1996 выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У 2000—2004 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня ад Усходняе выбарчае акругі № 106, сябар Сталай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях, дэпутацкай групы «Садзейнічаньне эканамічнаму разьвіцьцю».
У 2004—2008 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108, сябар Сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнту. Была адзінай дэпутатам, хто прагаласаваў супраць адмены льготаў.
У 2008 удзельнічала ў парлямэнцкіх выбарах, але не прайшла ў парлямэнт.
Узнагароджаная Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Актыўна выступае ў прэсе. Мае больш за 200 публікацыяў (артыкулы, брашуры, кнігі). Замужам, мае сына.
Вольга Абрамава ў адказ на пытаньне пра ацэнку палітыкі суседніх дзяржаваў у дачыненьні да Беларусі мяркуе, што Летува, Польшча, Украіна праводзяць палітыку, якая «ў доўгатэрміновым пляне не адпавядае іх нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам»[1].
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белорусско-российская интеграция: между симуляцией и реальностью. – ФРГ, 1998 (на нямецкай мове).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ пад рэд. Валера Булгакава Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 193. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў 2 скліканьня(недаступная спасылка)
- Інфармацыя на сайце Палаты Прадстаўнікоў 3 скліканьня
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Wolha Abramawa» (пол.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
- Нарадзіліся 19 верасьня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Кандыдаты філязофскіх навук
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь