Цьвярская вобласьць
Цьвярская вобласьць | |
Тверская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць Расеі[d] |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральная эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Цьвер |
Улучае | 36 раёнаў |
Дата ўтварэньня | 29 студзеня 1935 |
Кіраўнік | Дзьмітры Зяленін |
Насельніцтва (2010) | 1 360 377 |
Шчыльнасьць | 16,2 чал./км² |
Плошча | 84 100 км² (39-е месца) |
Месцазнаходжаньне Цьвярской вобласьці | |
Мапа Цьвярской вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +3 |
Код ISO 3166-2 | RU-TVE |
Код аўтам. нумароў | 69 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Цьвярска́я во́бласьць (па-расейску: Тверская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Цьвер.
Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодзкай, Наўгародзкай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцямі.
Была ўтвораная 29 студзеня 1935 як Калінінская вобласьць (назоў Цьвярская мае ад 1990).
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі Працягласьці вобласьці з поўначы на поўдзень 260 км, з захаду на ўсход — 450 км.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17 — +18°С, студзеня -9 — -7°С. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 650 мм.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.
Водныя аб'екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысячаў кілямэтраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзьвіна (262 км), Цьверца (188 км), Мядзьведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласьці праходзіць водападзел Касьпійскага і Балтыйскага мораў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Была ўтвораная 29 студзеня 1935.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак за 2002 у Цьвярской вобласьці жыло 8581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад вобласьці ўваходзяць 12 местаў абласнога падпарадкаваньня і 36 муніцыпальных раёнаў.