Мальтыйскі ордэн
Сувэрэнны рыцарскі Ордэн Гасьпітальераў сьвятога Яна Ерусалімскага, Родасу й Мальты лац. Suverenny rycarski Orden Haśpitaljeraŭ śviatoha Jana Jerusalimskaha, Rodasu j Malty | |||||
па-італьянску: Sovrano Militare Ordine Ospedaliero di San Giovanni di Gerusalemme di Rodi e di Malta | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Ave Crux Alba[d][1] | |||||
Афіцыйная мова: | італьянская мова | ||||
Сталіца: | Мальтыйскі палац[d] і Рым | ||||
Заканадаўчы орган: | Q1501874? | ||||
Выканаўчы орган: | Sovereign Council of the Order of Malta[d] | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
orderofmalta.int (анг.) (італ.) (фр.) (ням.) (гішп.) |
Сувэрэ́нны ры́царскі О́рдэн Гасьпіталье́раў сьвято́га Я́на Ерусалі́мскага, Ро́дасу й Ма́льты (Мальтыйскі ордэн, Гасьпітальеры, Яаніты) — каталіцкі духоўны рыцарскі ордэн.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Супольнасьць, якая потым зрабілася Мальтыйскім ордэнам, існавала ў Ерусаліме задоўга да афіцыйнага заснаваньня ордэну. Члены групы займаліся апякунствам хрысьціянскіх пілігрымаў, якія прыходзілі ў Сьвятую Зямлю, аказвалі ім мэдычную дапамогу.
Ордэн быў афіцыйна заснаваны ў пачатку 12 ст. пасьля Першага крыжовага паходу. Ордэн працягваў апеквацца пілігрымамі і паступова браў на сабе таксама функцыі па іх ахове.
Зь цягам часу ордэн набыў выразна ваенны характар, меў некалькі крэпасьцяў у Сырыі і Палестыне і граў вялікую ролю ў абароне заснаваных эўрапейцамі ў Палестыне хрысьціянскіх дзяржаваў ад мусульманаў. Ордэн валодаў вялікімі землямі на Ўсходзе і ў Заходняй Эўропе.
У 1291 годзе Ордэн быў выціснуты туркамі зь Ерусаліму, але замацаваўся на астравах Кіпр і Родас.
У 1530 годзе Ордэн атрымаў у падарунак ад імпэратара Сьвятое Рымскае Імпэрыі востраў Мальту (адтуль і сёньняшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі Міжземнае мора ад турак.
Падчас Рэфармацыі некаторыя структурныя адзінкі ордэна перайшлі ў пратэстантызм і існуюць дагэтуль як ордэны Сьв. Яна ў Нямеччыне, Вялікай Брытаніі і іншых краінах.
У час Вялікай Францускай рэвалюцыі Мальтыйскі ордэн страціў Мальту. Спачатку выспу захапіў Напалеон, потым ангельцы. Гэта скарыстаў расейскі імпэратар Павал I. Ён запрасіў рыцараў у Расею, абвесьціў сябе Вялікім магістрам Ордэна. Пасьля сьмерці Паўла I Мальтыйскі ордэн пакінуў Расею.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля выгнаньня з Мальты цэнтральныя органы Ордэну абаснаваліся ў Рыме. З таго часу Мальтыйкі ордэн актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасьцю. У шэрагу краінаў пад эгідай Мальтыйскага ордэну існуюць валянтэрскія арганізацыі, якія аказваюць мэдычную дапамогу, займаюцца дапамогай пацярпелым ад прыродных катаклізмаў, дапамогай бяздомным, арганізацыяй гуманітарнай дапамогі ў разьвіваючыяся краіны і інш. (напрыклад, Мальтыйскія службы дапамогі ў Нямеччыне і Аўстрыі).
У Польшчы існуе нацыянальная асацыяцыя мальтыйскіх рыцараў і Мальтыйская мэдычная служба. У Літоўскай рэспубліцы дзейнічае Корпус валянтэраў Мальтыйскага ордэну[2].
Мальтыйскі ордэн устанавіў дыпляматычныя дачыненьні з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Радзе Эўропы. З 1994 году мае статус сталага наглядальніка ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Ордэн выпускае ўласныя паштовыя маркі і манэты.
Мальтыйскі ордэн і Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17—18 стагодзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі Беларусі Мальтыйскі ордэн існаваў на працягу больш за 200 гадоў.[3]
Заснавальнікамі ордэнскіх структураў на Беларусі былі Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка» і ягоны сын Жыгімонт Караль Радзівіл. Жыгімонт Караль пазнаёміўся з ордэнам падчас вучобы ў Балёньні і ўступіў у ягоныя шэрагі ў 1612 г.
У 1616 г. Мікалай Радзівіл заснаваў камандаторыю ордэна ў Сталовічах, на чале якой стаў Жыгімонт Караль.
У 1740—1746 гг. у Сталовічах быў пабудаваны касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля, які зрабіўся галоўным касьцёлам мальтыйскіх рыцараў у Беларусі.
У 1817 годзе пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі дзейнасьць Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі спынілася.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З канца 20 стагодзьдзя Мальтыйскі ордэн аказваў дабрачынную дапамогу Беларусі па розных кірунках. У 1996 г. паміж Беларусьсю й Мальтыйскім ордэнам былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі[3]. У 2009 годзе было падпісана паштовае пагадненьне паміж Беларусьсю й Ордэнам.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://www.orderofmalta.int/government/anthem-of-the-sovereign-order-of-malta-ave-crux-alba/
- ^ https://web.archive.org/web/20120530072702/http://www.orderofmalta.int/news/54024/the-grand-master-in-lithuania-to-celebrate-the-twenty-years-of-the-order-of-maltas-volunteer-corps/?lang=en
- ^ а б https://web.archive.org/web/20130930195443/http://www.interfax.by/article/43153