Архітэктурны ордэр
Выгляд
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Classical_orders_from_the_Encyclopedie.png/250px-Classical_orders_from_the_Encyclopedie.png)
Ордэр (строй, парадак) — вобразны і канструктыўны строй грэцкай архітэктуры (пераважна храмаў), або парадак суадносінаў нясучай часткі (калёнаў) і нясомай (антаблемэнту). Эстэтычная гармонія ордэрнай сыстэмы грунтавалася на мэтазгоднай гармоніі суадносінаў частак, якія ўтвараюць адзінае цэлае. Ордэр зьяўляецца агульнай сыстэмай правілаў, якая зыходзіць з агульнага мэтаду вырашэньня, што стварала магчымасьць шырокай творчасьці ў межах ордэрнай сыстэмы.