Брайтан і Гоўв
Брайтан і Гоўв | |||||
анг. Brighton and Hove | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1997 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Рэгіён: | Паўднёва-Ўсходняя Ангельшчына | ||||
Графства: | Усходні Сасэкс | ||||
Кіраўнік: | Дэніел Ейтс[d] | ||||
Плошча: | |||||
Насельніцтва: | |||||
Паштовы індэкс: | BN1, BN2, BN3, BN41 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°49′40″ пн. ш. 0°9′10″ з. д. / 50.82778° пн. ш. 0.15278° з. д.Каардынаты: 50°49′40″ пн. ш. 0°9′10″ з. д. / 50.82778° пн. ш. 0.15278° з. д. | ||||
Брайтан і Гоўв | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.brighton-hove.gov.uk/ |
Бра́йтан і Го́ўв (па-ангельску: Brighton and Hove) — унітарная адзінка са статусам «сіці» на паўднёвым захадзе цэрэманіяльнага графства Ўсходні Сасэкс.
Горад утвораны 1 красавіка 1997 году шляхам аб'яднаньня мястэчак Брайтан і Гоўв у асобную ад немэтрапольнага графства Ўсходні Сасэкс унітарную адзінку. Займае плошчу 83 км², абмываецца з поўдню пралівам Лая-Манш, на захадзе мяжуе з цэрэманіяльным графствам Заходні Сасэкс, на ўсходзе з нэмэтрапольным графствам Усходні Сасэкс. На тэрыторыі ўнітарнай адзінкі пражывае 256 600 чалавек пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва 3 040 чал./км² (2008). Галоўны горад унітарнай адзінкі — Гоўв (насельніцтва — 90 тым. чал.). Буйнейшы горад — Брайтан (150 тыс. чал).
У савеце ўнітарнай адзінкі Брайтан і Гоўв засядаюць 54 дэпутаты, абраных у 21 акругах. У выніку апошніх выбараў 25 месцаў у савеце занятыя кансэрватарамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі Аб'яднанага Каралеўства. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |