Манчэстэр
Манчэстэр | |||||
анг. Manchester | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1301 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Рэгіён: | Ангельшчына | ||||
Графства: | Вялікі Манчэстэр | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 38 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 0161 | ||||
Паштовы індэкс: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°28′0″ пн. ш. 2°14′0″ з. д. / 53.46667° пн. ш. 2.23333° з. д.Каардынаты: 53°28′0″ пн. ш. 2°14′0″ з. д. / 53.46667° пн. ш. 2.23333° з. д. | ||||
Манчэстэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://cms.manchester.gov.uk/ |
Манчэ́стэр (па-ангельску: Manchester) — горад на паўночным захадзе Ангельшчыны. Нароўні зь Лідсам, Шэфілдам, Лівэрпулам і Лёнданам Манчэстэр быў адным з цэнтраў прамысловай рэвалюцыі. У цяперашні час Манчэстэр — буйны культурны, прамысловы, фінансавы, камэрцыйны і транспартны цэнтар краіны.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгунка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначная станцыя Лівэрпул-Роўд сталася першай у сьвеце чыгуначнай пасажырскай і таварнай станцыяй[2]. Яна служыла канчатковым прыпынкам на шляху чыгуначнага злучэньня паміж Манчэстэрэм і Лівэрпулам — першай у сьвеце пасажырскай чыгуначнай лініяй у сьвеце. На сёньня тэрміналы колішняга вакзалу ўваходзяць у склад музэю навукі і прамысловасьці. Дзьве з чатырох асноўных станцыяў у 1960-я гады ня здолелі захаваць свае функцыі, то бок Цэнтральная станцыя і Манчэстэр-Перасадачны былі закрытыя ў 1969 годзе. Акрамя таго, станцыя Манчэстэр-Мэйфілд перастала ажыцьцяўляць пасажырскія паслугі ў 1960 годзе. Ягоныя будынкі і плятформы па-ранейшаму існуюць, побач са станцыяй Манчэстэр-Пікадылі.
На сёньня горад добра абслугоўваецца чыгункай, не зважаючы на тое, што яна не працуе напоўніцу[3]. Манчэстэр месьціцца ўсярэдзіне шырокай чыгуначнай сеткі, у тым ліку ёсьць часткай Чыгункі заходняга ўзьбярэжжа. Асноўнымі станцыямі гораду ёсьць Манчэстэр-Пікадылі і Манчэстэр—Вікторыя. Апошнія зьмены ў манчэстэрскай чыгунцы былі абумоўленыя будаўніцтвам Паўночнага Хабу ў 2010-х гадах. Чыгунка месцамі была электрыфікаваная, а празь перабудову станцыі Манчэстэр-Вікторыі і будаўніцтва адгалінаваньня станцыі Манчэстэр-Вікторыя і Манчэстэр-Пікадылі былі злучаныя[4]. Тым ня менш, цэнтар места мае абмежаваньні ў пашырэньні чыгуначных лініяў, што пры такіх варунках прыводзіць да затрымак руху і адмены адпраўленьняў. Паводле справаздачы 2018 году ўсе тры асноўныя манчэстэрскія станцыі ўваходзіць у лік найгоршых у Вялікабрытаніі з пункту гледжаньня пунктуальнасьці руху, а станцыя Оксфард-Роўд ёсьць найгоршай у краіне[5].
Трамвай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манчэстэр стаў першым брытанскім горадам, які набыў сучасную лёгкарэйкавую трамвайную сыстэму, калі ў 1992 годзе запрацавала сыстэма Манчэстэр-Мэтралінк. У 2016—2017 гадах у сыстэма перавозіла 37,8 мільёнаў пасажыраў[6]. Сучасная сыстэма ў асноўным працуе на былых чыгуначных лініях, пераўтвораных дзеля выкарыстаньня лёгкачыгуначнага транспарту, і перасякае цэнтар гораду праз вулічныя трамвайныя лініі[7]. Сетка складаецца з васьмі лініяў з 99 прыпынкамі[8]. Новая лінія, якая залучыла станцыю Трафард-Цэнтар, адкрылася ў 2020 годзе[9][10].
Аўтобусныя лініі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад мае адну з самых шырокіх аўтобусных сетак па-за межамі Лёндана. Горад і рэгіён абслугоўваецца больш чым 50 аўтобуснымі кампаніяў. У 2011 годзе на аўтобус прыпадала блізу 80% усіх паездак у грамадзкім транспарце ў Вялікім Манчэстэры. Гэтым відам транспарту абслугоўваецца 220 мільёнаў пасажыраў штогод[11]. Пасьля дэрэгуляцыі аўтобуснага руху ў Вялікабрытаніі, якая мела месца ў 1986 годзе, аўтобусная сыстэма кіравалася кампаніяй GM-Аўтобусы, якая пасьля прыватызацыі былі падзеленая GM-Аўтобусы-Поўнач і GM-Аўтобусы-Поўдзень. Пазьней зьявіліся іншыя кампаніі, як то Стэйджкоўч-Манчэстэр, Дайманд-Норт-Ўэст і Го-Норт-Ўэст[12]. Пры гэтым кампанія Го-Норт-Ўэст кіруе сыстэмай дармовага грамадзкага транспарту вядомага як Мэтрашатл, перавозячы 2,8 мільёнаў пасажыраў на год у бізнэсовых раёнах Манчэстэра[13]. Кампанія Стэйджкоўч-Манчэстэр, якая ёсьць найбуйнешай філіяй кампаніі Стэйджкоўч Груп, выпраўляе на свае лініі каля 690 аўтобусаў[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/populationestimatesforukenglandandwalesscotlandandnorthernireland
- ^ «A History of the World: Liverpool Road Station sundial». BBC News.
- ^ «Extra track suggested to ease Manchester’s rail bottlenecks». Financial Times.
- ^ Topham, Gwyn (7.02.2014). «George Osborne launches £600m Northern Hub rail project». The Guardian.
- ^ «UK’s railway stations with most train delays revealed». BBC News.
- ^ «Light Rail and Tram Statistics: England 2016/17». Department for Transport.
- ^ «Metrolink History». Manchester Metrolink.
- ^ Scheerhout, John (31.03.2014). «Passenger trams start running to and from Rochdale town centre for first time in 80 years». Manchester Evening News.
- ^ «Metrolink’s Trafford Park £350m Tramline Approved». BBC News.
- ^ «Enabling works begin on new Trafford Park Metrolink line». Rail Technology Magazine.
- ^ «2011/2012 Annual Report». Transport for Greater Manchester.
- ^ «GMPTE Trends and Statistics 2001/2002». Greater Manchester Passenger Transport Executive. 2002. — С. 28–29.
- ^ Satchell, Clarissa (22.09.2005). [Satchell, Clarissa (22 September 2005). «Free buses on another city route». Manchester Evening News.
- ^ «Stagecoach welcomes government funding for Greater Manchester transport strategy». Stagecoach PLC.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|