(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Генрых Далідовіч — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Генрых Далідовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генрых Далідовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 (78 гадоў)
ля в. Янкавічы (Менская вобласьць)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова беларуская
Дэбют 1966, стаўпецкая раённая газэта «Прамень»
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Далідовіч (неадназначнасьць).

Ге́нрых Ва́цлававіч Далідо́віч (1 чэрвеня 1946, хутар Амшарок[1] Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР (1974)[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся на хутары Амшарок (не захаваўся)[3] побач са спаленай у 1943 року вёскай Янкавічы. У сям’і Вацлава і Яніны Далідовічаў было шасьцёра дзяцей, зь якіх Генік — найстарэйшы. Чытаць ён навучыўся па-польску яшчэ да школы. Калі Генрыху споўнілася 15 гадоў, сям’я пераехала ў адроджаныя Янкавічы, скончыў Дзераўнянскую школу (1963). Зь 10 клясы быў пазаштатным карэспандэнтам «Сельской газеты».

У 1963 року паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (скончыў у 1968). Служыў у войску. Выкладаў беларускую мову і літаратура ў Шабыньскай васьмігодцы на Барысаўшчыне, пасьля завуч (1971—1973); працаваў у аддзеле прозы часопісу «Полымя» (1973—1979), намесьнікам галоўнага рэдактара (1979—1991), галоўным рэдактарам часопісу «Маладосць» (1991—2002). З 2003 року намесьнік галоўнага рэдактара «Краязнаўчай газеты».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкуецца з 1966 року. Першы зборнік апавяданьняў «Дажджы над вёскай» (1974). Творы Г. Далідовіча адметныя лірызмам, увагай да побытавых дэталяў, дакладным псыхалягізмам.

У рамане «Гаспадар-камень» (1984), прысьвечаным пярэдадню І сусьветнай вайны, шматбакова паказаў жыцьцё тагачасных вёскі і гораду, няпростыя шляхі нацыянальнай інтэлігенцыі, у якой расло ўсьведамленьне ўласнага абавязку. У раманах «Пабуджаныя» (1988) і «Свой дом» (1989) побач з героямі, вядомымі з «Гаспадара-каменя», шмат новых пэрсанажаў — удзельнікаў і кіраўнікоў палітычнага руху розных кірункаў на Беларусі ў 1917—18 гг.

У рамане «Заходнікі» (1992) створаная панарамная карціна жыцьця заходнебеларускага сялянства і інтэлігенцыі пачынаючы з канца 1940-х г., іхняе «перавыхаваньне», рэпрэсіі, міграцыі.

Выступае зь літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На беларускую мову пераклаў раман Дж. Ф. Купэра «Апошні з магікан».

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цяпло на першацьвет. Мн., 1976.
  • Маладыя гады. Мн., 1979.
  • Міланькі. Мн., 1980.
  • На новы парог. Мн., 1983.
  • Станаўленьне. Мн., 1985.
  • Міг маладосьці. Мн., 1987.
  • Жывы покліч. Мн., 1995.
  • Жар каханьня. Мн., 1996.
  • Кліч роднага звона. Мн., 1997.
  • БНР і БССР: Роздум аб пакут. шляху бел. дзяржаўнасьці ў XX ст. / Генрых Далідовіч. — Мн.: Пейто, 2002.
  • Сярод лесу, сярод поля: апавяданьне-імправізацыя, лісткі запісных кніжак / Генрых Далідовіч. — Мн.: Кнігазбор, 2007.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзьмітры Гурневіч. (22 студзеня 2016) Генрых Далідовіч: Я быў першым дзіцём нашай спаленай вёскі Блог Налібацкага краю. BloggerПраверана 1 чэрвеня 2016 г.
  2. ^ Далідовіч Генрых Вацлававіч Асабістыя старонкі сяброў СБП. Саюз беларускіх пісьменьнікаўПраверана 1 чэрвеня 2016 г.
  3. ^ Генрых Далідовіч Камунікат Праверана 1 чэрвеня 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Савік Л. За бягучым днём // Адчуванне часу. Тэма вёскі ў сучаснай беларускай прозе. — Мн.: Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут літаратуры ім. Я. Купалы, 1981.
  • Андраюк С. Жыць чалавекам: літаратурна-крытычныя артыкулы. — Мн.: 1983.
  • Тычына М. Змена квадры. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1983. — 204 с.
  • Рагуля А. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
  • Далідовіч Генрых Вацлававіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 19.
  • Далідовіч Генрых Вацлававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 198.
  • Далідовіч Генрых Вацлававіч // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 260.
  • Далідовіч Генрых Вацлававіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 263.
  • Далідовіч Генрых // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / [пад рэдакцыяй А.В. Мальдзіса]. Мінск, 1993. Т. 2. С. 315-317.
  • Генрых Далідовіч // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [складальнік А.К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 169.
  • Далідовіч, Г. "Не кладзіце нас на палічкі" : [гутарка] / Генрых Далідовіч ; гутарыла Наталля Кузьміч // Першацвет. 1999. № 2/3. С. 54-55.
  • Генрых Далідовіч // Вобраз-89 : літаратурна-крытычныя артыкулы / [складальнік С. Лаўшук]. Мінск, 1989. С. 192-196.
  • Адказы пісьменніка на пытанні, з якімі да яго звярнулася рэдкалегія зборніка.
  • Бельскі, А.І. Покліч душы і памяці : (Генрых Далідовіч) / Алесь Бельскі // Краса і смутак : дапаможнік для настаўнікаў / Алесь Бельскі. Мінск, 2000. С. 86-95.
  • Марціновіч, А.А. Сігнальныя агні сумлення / Алесь Марціновіч // Далучанасць : літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, эсэ / Алесь Марціновіч. Мінск, 1990. С. 136-148.
  • Андруковіч, А. Покліч душы і памяці : літаратурны партрэт Генрыха Далідовіча / Алесь Андруковіч // Роднае слова. 1996. № 6. С. 3-19.
  • Марціновіч, А.А. Мець свой дом / Алесь Марціновіч // Сувязь : літаратурна-крытычныя артыкулы / Алесь Марціновіч. Мінск, 1994. С. 213-224.
  • Пра раман "Гаспадар-камень".
  • Дзюбайла, П.К. Сумленна пражыць жыццё : нататкі пра новыя беларускія раманы / Павел Дзюбайла // Панарама сучаснай беларускай прозы : літаратурна-крытычныя артыкулы / Павел Дзюбайла. Мінск, 1986. С. 150-167.
  • Пра раман "Гаспадар-камень" гл. с. 151-158.
  • Мельнікава, З. Водгалас эпохі катастроф / Зоя Мельнікава // Полымя. 2000. № 7. С. 200-211.
  • Пра раман "Заходнікі".
  • Мельнікава, З.П. Праблема "заходнікаў" і "ўсходнікаў" у творчасці Генрыха Далідовіча / З.П. Мельнікава // Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Брэст, 23-24 красавіка 1998 г.). Брэст, 1998. Ч. 1. С. 154-160.
  • Андраюк, С.А. Усё яшчэ наперадзе / Серафім Андраюк // А жыццё вышэй за ўсё : выбранае : літаратурна-крытычныя артыкулы. Нарыс творчасці / Серафім Андраюк. Мінск, 1992. С. 227-235.
  • Пра Г. Далідовіча гл. таксама с. 55-56, 98-100.
  • Тое ж / Серафім Андраюк // Жыць чалавекам : літаратурна-крытычныя артыкулы / Серафім Андраюк. Мінск, 1983. С. 256-263.
  • Дзюбайла, П.К. Літаратура і традыцыйныя духоўныя каштоўнасці / П.К. Дзюбайла // У пошуках духоўных каштоўнасцей : беларуская проза сёння / П.К. Дзюбайла. Мінск, 1987. С. 14-59.
  • Пра Г. Далідовіча гл. с. 15-25.
  • Тычына, М.А. Змена квадры : літаратурна-крытычныя артыкулы / Міхась Тычына. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. - 204 с.
  • Пра Г. Далідовіча гл. с. 124-125, 130-133, 155.
  • Пра Г. Далідовіча гл. с. 159-166.
  • Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2001 : метадычныя парады да 55-годдзя з дня нараджэння Генрыха Далідовіча / Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, навукова-метадычны аддзел ; [складальнік Балукова Н.У.]. - Мінск, 2001. - 17 с.
  • Генрых Далідовіч : (50 год з дня нараджэння) : рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс / Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна, аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры ; [складальнік Сакалова Я.Р.]. - Мінск : [б. в.], 1996. - 10 с. - (Пісьменнікі-землякі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]