(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Гімн Чэхіі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Гімн Чэхіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гімн Чэхіі
Аўтар словаў Ёзэф Каетан Тыл[d]
Кампазытар
Краіна
noicon
Гімн Чэхіі ў Вікісховішчы

Гімн Чэ́хіі — кампазыцыя «Kde domov můj?» («Дзе радзіма мая?»).

У якасьці гімну Чэхіі ўжываецца з 1993 году. Аднак з 1920 году кампазыцыя «Kde domov můj?» ужывалася ў якасьці складовай часткі нацыянальнага гімну Чэхаславаччыны, дзе нараўне з першым куплетам на чэскай мове прысутнічаў другі — на славацкай — «Nad Tatrou sa blýska», які цяпер зьяўляецца нацыянальным гімнам Славаччыны.

Аўтар музыкі — Францішак Шкроўп (František Škroup), аўтар тэксту — Ёзэф Каетан Тыл (Jozef Kajetán Tyl). Кампазыцыя была напісаная імі для камэдыі «Fidlovačka aneb žádný hněv a žádná rvačka», упершыню пастаўленай у праскім тэатры Stavovské Divadlo 21 сьнежня 1831 году.

Kde domov můj? Kde domov můj?
Voda hučí po lučinách,
bory šumí po skalinách,
v sadě skví se jara květ,
zemský ráj to na pohled!
A to je ta krásná země,
země česká domov můj,
země česká domov můj!

Wo ist mein Heim? — афіцыйная вэрсія на нямецкай мове, якая ўжывалася ў 1918—1938 гады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Wo ist mein Heim?
Wo ist mein Heim mein Vaterland?
Wo durch Wiesen Bäche
Wo auf Felsen Wälder sausen
Wo ein Eden uns entzückt
Wenn der Lenz die Fluren schmückt:
Dieses Land so schön vor allen
Böhmen ist mein Heimatland.
Böhmen ist mein Heimatland.

Беларускі пераклад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзе радзіма мая? Дзе радзіма мая?
Вада цурчыць па лугах,
Лясы шумяць на скалах,
У садзе зьзяе вясновая кветка,
Бачым мы рай на зямлі!
Гэта тая прыгожая зямля,
Зямля чэская — мая радзіма!
Зямля чэская — мая радзіма!

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]