(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Капаткевіцкі пасялковы савет — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Капаткевіцкі пасялковы савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Капатке́віцкі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Капаткевічы.

20 жніўня 1924 году створаны Капаткевіцкі сельсавет у складзе Капаткевіцкага раёну Мазырскай акругі БССР. Цэнтар — мястэчка Капаткевічы (з 1939 году — вёска Вялікае Сяло). Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 году да 12 лютага 1935 году ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 году ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай вобласьці. Пасьля скасаваньня Капаткевіцкага раёну з 25 сьнежня 1962 году ў складзе Петрыкаўскага раёну[1]. 11 лютага 1974 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Капаткевіцкаму пасялковаму савету[2]. 12 лістапада 2013 году Капаткевіцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[3][4].

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва пасялковага савету (5 населеных пунктаў без Капаткевічаў) 373 чалавекі[5], зь іх 95,4 % — беларусы[6].

  • 1 студзеня 1981 году — 7[7]
  • 1 студзеня 1986 году — 6[8]
  1. ^ Об укрупнении сельских районов Республики Беларусь (рас.) / Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г.
  2. ^ Капаткевіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Петриковского района Гомельской области (рас.)
  4. ^ Капаткевіцкі пасялковы савет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году (рас.)
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 95
  8. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 93
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 274
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 170
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 119