(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Сьнядзінскі сельсавет — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Сьнядзінскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьня́дзінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Сьнядзін.

26 верасьня 2006 году сельсавет ліквідаваны рашэньнем Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў, усе населеныя пункты — Белін, Мардзьвін, Судзібар, Сьнядзін, Таргашын — перададзеныя ў склад Галубіцкага сельсавету[1].