(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Кубак Лібэртадорэс — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Кубак Лібэртадорэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кубак Лібэртадорэс

Афіцыйны лягатып турніру
Заснаваны 1960
Колькасьць камандаў 32 (групавы этап), 47 (усяго)
Дзейны чэмпіён Фламэнгу — 3-і тытул (2022)
Найбольш пасьпяховы клюб Індэпэнд’ентэ — 7 тытулаў
Вэб-сайт www.conmebol.com
2023

Кубак Лібэртадо́рэс (гішп. Copa Libertadores) — галоўны паўднёваамэрыканскі футбольны турнір, які праводзіць КОНМЭБОЛ сярод найлепшых клюбаў краінаў рэгіёну. Названы ў гонар памяці пра войны за вызваленьня паўднёваамэрыканскіх народаў. Ладзіцца з 1960 году, пры гэтым на пачатку бралі ўдзел у турніры толькі чэмпіёны сваіх краінаў, аднак ужо з 1966 году да розыгрышу прыцягваліся таксама клюбы, якія занялі 2 месца ў сваіх краінах. У 1998 годзе ўпершыню былі запрошаныя мэксыканскія клюбы, якія рэгулярна ўдзельнічалі ў розыгрышах кубка з 2000 па 2016 гады. У 2000 годзе групавы турнір быў павялічаны з 20 да 32 дружынаў. Сёньня ў турніры ўдзельнічаюць прынамсі чатыры клюбы ад кожнай краіны, пры гэтым найбольшую колькасьць прадстаўнікоў маюць Аргентына і Бразылія, то бок шэсьць і сем клюбаў адпаведна. Ад пачатку ў розыгрышах прысутнічаў групавы этап, але колькасьць удзельнікаў у ім заўсёды зьмянялася[1][2]. Пераможца Кубка Лібэртадорэс атрымлівае права гуляць у клюбным чэмпіянаце сьвету па футболе і ў Рэкопе Паўднёвай Амэрыкі[3]. Аргентынскі «Індэпэнд’ентэ» ёсьць самым пасьпяховым клюбам у гісторыі, аздабываючы запаветны трафэй сем разоў. Аргентынскія клюбы ўвогуле здабылі найбольшую колькасьць перамогаў у турніры, у той час як Бразылія мае найбольшую колькасьць прадстаўнікоў-уладальнікаў кубка.

У 1948 годзе быў праведзены Клюбны чэмпіянат Паўднёвай Амэрыкі, у якім прынялі ўдзел чэмпіёны (у большасьці сваёй) 7 краінаў Паўднёвай Амэрыкі. Пераможцам стаў бразыльскі «Вашку да Гама». Гэты турнір быў прызнаны КОНМЭБОЛ папярэднікам Кубка Лібэртадорэс.

Клюб Перамогаў Гады
Індэпэнд’ентэ (Аргентына) 7 1964, 1965, 1972, 1973, 1974, 1975, 1984
Бока Хуніёрс (Аргентына) 6 1977, 1978, 2000, 2001, 2003, 2007
Пэньяроль (Уругвай) 5 1960, 1961, 1966, 1982, 1987
Эстудыянтэс (Аргентына) 4 1968, 1969, 1970, 2009
Рывэр Плэйт (Аргентына) 4 1986, 1996, 2015, 2018
Насьяналь (Уругвай) 3 1971, 1980, 1988
Алімпія (Парагвай) 3 1979, 1990, 2002
Сан-Паўлу (Бразылія) 3 1992, 1993, 2005
Сантус (Бразылія) 3 1962, 1963, 2011
Грэмію (Бразылія) 3 1983, 1995, 2017
Палмэйрас (Бразылія) 3 1999, 2020, 2021
Фламэнгу (Бразылія) 3 1981, 2019, 2022
Крузэйру (Бразылія) 2 1976, 1997
Інтэрнасьёнал (Бразылія) 2 2006, 2010
Атлетыка Насьяналь (Калюмбія) 2 1989, 2016
Расінг (Аргентына) 1 1967
Архэнтынас Хуніёрс (Аргентына) 1 1985
Колё-Колё (Чылі) 1 1991
Вэлес Сарсьфільд (Аргентына) 1 1994
Вашку да Гама (Бразылія) 1 1998
Онсэ Кальдас (Калюмбія) 1 2004
ЛДУ Кіта (Эквадор) 1 2008
Карынтыянс (Бразылія) 1 2012
Атлетыку Мінэйру (Бразылія) 1 2013
Сан-Лярэнса (Аргентына) 1 2014

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]