(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Леанарда Бануччы — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Леанарда Бануччы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанарда Бануччы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 траўня 1987(1987-05-01)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 189 см[4]
Вага 89 кг[4]
Пазыцыя скрайні абаронца, цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009
2007—2008
2009
2009
2009—2010
2010—2017
2017—2018
2018—2023
2023—2024
2024
Інтэрнацыянале
Трэвіза (арэнда)
Піза (арэнда)
Джэноа
Бары
Ювэнтус
Мілян
Ювэнтус
Уніён
Фэнэрбахчэ
1 (0)
40 (4)
18 (1)
0 (0)
38 (1)
227 (15)
35 (2)
130 (14)
7 (1)
8 (0)
Зборныя
2010—2023 Італія 121 (8)

Леана́рда Бану́ччы (па-італьянску: Leonardo Bonucci; нарадзіўся 1 траўня 1987 году, Вітэрба, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Леанарда Бануччы пачаў кар’еру ў моладзевым складзе клюбу «Вітэрбэзэ». Улетку 2005 году ён перайшоў, на правах арэнды, у «Інтэр». 14 траўня 2006 году Бануччы дэбютаваў у асноўным складзе «Інтэру» ў матчы чэмпіянату Італіі супраць «Кальяры», гульня скончылася ўнічыю 2:2[5]. У студзені 2007 году клюб «Трэвіза» выкупіў 50% правоў на Леанарда й ягонага партнэра па «Інтэру» Маа Бумсонга. Пераходы Бануччы, Бумсонга й Фэдэрыка Піявакары, палова кантракту якога была прададзеная «Інтэрам» у «Трэвіза», сталі часткай складанай дамовы паводле трансфэра Робэрта Аквафрэскі, які перайшоў у «Кальяры», але частка правоў на якога была аддадзена «Інтэру».

8 чэрвеня 2009 году Бануччы перайшоў у «Джэноа»[6], аднак, не згуляўшы за клюб ніводнай гульні, Бануччы 2 чэрвеня быў ​​прададзены ў «Бары», якая набыла палову трансфэру футбаліста, а таксама яшчэ некалькіх гульцоў «Джэноа». 28 чэрвеня 2010 году Бануччы падпісаў пяцігадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам»[7], сума трансфэру склала 15,5 млн эўра[8]. У складзе «б’янканэры» Бануччы склаў цэнтар абароны клюбу разам з Джорджа К’еліні[9].

У лютым 2010 году Бануччы ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Італіі. 3 сакавіка 2010 году ён дэбютаваў у зборнай у таварыскай гульні супраць зборнай Камэруну, якая скончылася зь лікам 0:0[10]. Пры гэтым у гульні ён выйшаў у стартавым складзе, разам з Фабіё Канавара й Джорджа К’еліні, склаўшы лінію абароны каманды, якая гуляла паводле схемы 3-4-3[11].

«Інтэрнацыянале»:

«Ювэнтус»:

Італія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]