(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Марк Твэн — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Марк Твэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марк Твэн
анг. Mark Twain
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс
Псэўданімы Марк Твэн,
сьер Люі дэ Конт
Нарадзіўся 30 лістапада 1835
пасёлак Флорыда, штат Мізуры, ЗША
Памёр 21 красавіка 1910
Рэдынг, Канэктыкут, ЗША
Пахаваны
Бацькі Джон Маршал Клемэнс[d]
Джэйн Лэмптан[d][1]
Сужэнец Алівія Лэнгдан Клемэнс[d]
Дзеці С'юзі Клемэнс[d], Клара Клемэнс[d] і Джэн Клемэнс[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік-празаік, журналіст
Гады творчасьці 1864—1910
Кірунак гумар, сатыра
Жанр гістарычная выдумка[d]
Мова ангельская
Дэбют «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса»
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Марк Твэн (1909)

Марк Твэн (па-ангельску: Mark Twain, сапраўднае імя Сэмюэл Лэнгхорн Клемэнс (па-ангельску: Samuel Langhorne Clemens); 30 лістапада 1835, пасёлак Флорыда, штат Мізуры — 21 красавіка 1910, Рэдынг, штат Канэктыкут; пахаваны ў Элмайры, штат Нью-Ёрк) — выбітны амэрыканскі пісьменьнік, журналіст і грамадзкі дзеяч. Яго творчасьць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, філязофская фантастыка, публіцыстыка і іншыя, і ва ўсіх жанрах ён нязьменна займае пазыцыю гуманіста і дэмакрата.

На піку кар’еры ён быў, верагодна, найпапулярнейшай фігурай у Амэрыцы. Ўільям Фолкнэр пісаў, што ён быў «першым па-сапраўднаму амэрыканскім пісьменьнікам, і ўсе мы з тых часоў — яго спадкаемцы», а Эрнэст Гэмінгўэй пісаў, што «ўся сучасная амэрыканская літаратура выйшла з адной кнігі Марка Твэна, якая называецца „Прыгоды Гэкльбэры Фіна“».

Дэбютаваў апавяданьнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражаньні ад падарожжа ў Эўропу і Палестыну ў кнізе нарысаў «Прасьцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагодзьдзе» (1873, з Ч. Д. Ўорнерам), гумарыстычнага зборніка «Старыя і новыя апавяданьні» (1875). Найбольшую вядомасьць атрымалі два цыклі твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі Місысыпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місысыпі», 1875, «Жыцьцё на Місысыпі», 1883; аповесьці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэднявечныя» тэмы (алегарычная аповесьць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канэктыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д’Арк яе пажа і сакратара Люі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражаньні ад кругасьветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесьцей «Прасьцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзьве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедлібэрг» (1899), сэрыі памфлетаў і інш. У творах выкрываў сацыяльна-грамадзкія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасьць афіцыйнай маралі, параўноўваў амэрыканскую мінуўшчыну з сучаснасьцю, Старому сьвету супрацьпастаўляў Новы як увасабленьне амэрыканскай цывілізацыі; яны насычаныя фальклёрнымі і міталягічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам. Яго творы неаднаразова экранізаваліся.

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод перакладчыкаў твораў Марка Твэна на беларускую мову Ільля Гурскі, Павал Кавалёў, Макар Краўцоў, Алесь Марціновіч, Янка Маўр, Іван Пташнікаў, Алесь Савіцкі, Барыс Сачанка, Язэп Семяжон, Мікола Татур, Міхась Ткачоў, Тарас Хадкевіч і інш. У 1982 годзе Беларускі тэатар імя Якуба Коласа паводле яго аднайменнай аповесьці паставіў спэктакль «Прыгоды Гекльбэры Фіна».

Некаторыя пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Прынц і жабрак. Повесьць для юнацтва / Пераклаў з расейскай мовы М. Краўцоў. — Вільня: Віленскае выдавецтва, 1928. — 215 с.
  • Прыгоды Тома Соўэра. Раман / Пераклаў з расейскай мовы Я. Маўр. — Менск: Дзяржвыд Беларусі. Юндзетсектар, 1935. — 207,[1] с. — 10 185 ас.
  • Прыгоды Гекльберы Фіна / Пераклад з расейскай мовы. — Менск: ДВБ. Юн. літ, 1937. — 287,[1] с. — 20 185 ас.
  • Прыгоды Тома Соера. Аповесьць / Пераклаў з расейскай мовы Я. Маўр. — Менск: Дзяржвыд Беларусі. Дзіцячая літ, 1939. — 253,[1] с. — 7000 ас.
  • Прынц і жабрак / Пераклаў з расейскай Я. Маўр. — Менск: Дзярж. выд-ва пры СНК БССР, 1940. — 216,[2] с. — 7000 ас.
  • Утаймаванне веласіпеда : Апавяданні. — Мінск: Беларусь, 1971. — 188 с. — 5500 ас.
  • Прынц і жабрак. Аповесць. Для сярэд. шк. узросту / Пераклаў А. Савіцкі. — Мінск: Юнацтва, 2001. — 187,[1] с. — (Школьная бібліятэка). — 15 670 ас.
  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]