Менскі раён
Менскі раён | |
(Мінскі раён) | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Менск |
Найбуйнейшыя гарады | Заслаўе |
Дата ўтварэньня | 29 чэрвеня 1934 |
Старшыня райвыканкаму | Іван Крупко |
Насельніцтва (2018) | 215 404[1] |
Шчыльнасьць | 113 чал./км² |
Плошча | 1902,66[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 207 м[3] |
Месцазнаходжаньне Менскага раёну | |
Мапа Менскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17 |
Паштовыя індэксы | 223 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ме́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1902,66 км². Насельніцтва на 2018 год — 215 404 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Менск.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе з Лагойскім, Смалявіцкім, Ігуменскім, Пухавіцкім, Узьдзенскім, Койданаўскім, Валожынскім, Маладэчанскім, Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.
Працягласьць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход — каля 61 км.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большая частка раёну разьмяшчаецца на Менскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёну прыпаднятая, 92% яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максымальная вышыня — гара Лысая (342 м).
Ёсьць радовішчы мінэральнай вады, цагляная і агляпарытавая сыравіна, пяскова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 698 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца 7 рэспубліканскіх заказьнікаў: Глебкаўка, Купалаўскі (пераважна ў Лагойскім раёне), Падсады, Прылепскі, Прылуцкі, Траскоўшчына і Юхнаўскі.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбольшыя рэкі раёну — Пціч і Сьвіслач. Вадасховішчы — Заслаўскае (Менскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавічы, Крылова, Цнянскае. Праз раён праходзіць частка Вялейска-Менскай і Сіганскай воднай сыстэмы.
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Берасьце — Менск — Масква, Менск — Магілёў, Менск — Горадня. Найбуйнейшыя аўтадарогі Берасьце — Масква, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Мікашэвічы, Менск — Горадня, Менск — Нарач. Вакол Менску — Менская кальцавая аўтамабільная дарога.
На 2010 год 80 тыс. (47%) з 170 тыс. улічаных жыхароў раёну працавалі ў сталіцы[4].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Праабражэнская царква) ў м. Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касьцёл у в. Раўбічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Сеніца, сядзіба ў в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касьцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба ў в. Сёмкаў Гарадок і іншыя.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Меншчына — радзіма беларускіх пісьменьнікаў Язэпа Пушчы (1902—1964, в. Каралішчавічы), Хвядоса Шынклера (1903—1942, места Заслаўе), Івана Грамовіча (1918—1986, в. Закружка), в. Прылукі — беларускага мастака Зянона Паўлоўскага (1917—1977).
- Ян Матусевіч (1948, в. Коменка — 1998) — беларускі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, першы дэкан сучаснай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
- Эрнэст Сабіла (1932, в. Дзегцяроўка — 2022) — беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, вязень Гулягу, пастар Беларускай эвангельскай царквы
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раён уваходзяць места Заслаўе, мястэчка Мачулішчы, 368 сельскіх населеных пунктаў[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 159 569 чалавек[6]; 2015 год — 188 294 чалавекі[7]; 2016 год — 200 115 чалавек[8]; 2017 год — 208 787 чалавек[9]; 2018 год — 215 404 чалавекі[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.) з улікам зьменаў гарадской мяжы г.Менска, унесеных Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. №141
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Міндалёва І. Прысталічныя клопаты // Мясцовае самакіраваньне. — 14 кастрычніка 2010. — № 35 (229). — С. 1-2.
- ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 С. 498
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Минский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.