(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Піюс III (папа рымскі) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Піюс III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піюс III (папа рымскі)
па-лацінску: Pius PP. III
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Юліюс II, Aldello Piccolomini[d] і Francesco Eroli[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 траўня 1439[1][2]
Памёр 18 кастрычніка 1503[3][4][1] (64 гады)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[5]
Бацькі Nanni Todeschini[d][6]
Laudomia Piccolomini[d][6]
Адукацыя
Заняткікаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Гербгерб

Піюс III (па-лацінску: Pius PP. III), сьвецкае імя Франчэска Нані Тадэскіні Пікаляміні (па-італьянску: Francesco Nanni-Todeschini-Piccolomini; 29 траўня 143918 кастрычніка 1503) — папа рымскі з 22 верасьня па 18 кастрычніка 1503 году.

Франчэска Пікаляміні быў сынам сястры папы Піюса II. Вывучаў права ва Пэруджаўскім унівэрсытэце. Адразу пасьля атрыманьня ступені доктара кананічнага права быў прызначаны арцыбіскупам Сіены. 5 сакавіка 1460 году атрымаў тытул кардынала. Кандыдатамі на папскі пасад на канклаве, які быў сабраны пасьля сьмерці Аляксандра VI, былі францускі кардынал д’Амбуаз і ягоны сябар Джуліяна дэля Равэрэ, які вярнуўся з выгнаньня. Ні адзін зь іх не атрымаў, аднак, большасьці галасоў. Рымскім біскупам быў абраны пляменьнік Піюса II, кардынал Пікаляміні, які да таго ж меў толькі сан дыякана. Ён узяў імя Піюса III у гонар свайго дзядзькі. Інтранізаваны 8 кастрычніка 1503. Ён кіраваў Сьвятым Пасадам 27 дзён. Сучасныя яму храністы сьцьвярджалі, што Піюс III быў атручаны, але доказы гэтаму сьцьвярджэньню не былі знойдзеныя. Спачатку быў пахаваны ў Старой базыліцы Сьвятога Пятра, потым ягоныя парэшткі перанесеныя ў Сант-Андрэа-дэльля-Вальле, дзе быў пахаваны Піюс II.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ Sanfilippo M., autori vari PIO III // Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  3. ^ Pius (Pius III.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Pius III // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  6. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.