Сарбона
Сарбона | |
Заснаваны | 1257 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Вэб-сайт | sorbonne.fr (фр.) (анг.) (італ.) |
Сарбо́на (па-француску: Sorbonne) — шэраг унівэрсытэтаў у Францыі, адзін з самых вядомых унівэрсытэцкіх цэнтраў Эўропы. Знаходзяцца ў Парыжы і цэнтральным рэгіёне краіны — Іль-дэ-Франс.
Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыскага ўнівэрсытэту, які быў утвораны ў 1215 годзе ў выніку аб’яднаньня некалькіх царкоўных школ. У 1257 годзе тэоляг Рабэр дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Сьвятога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей зь бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 годзе каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднаньне з тэалягічным факультэтам Парыскага ўнівэрсытэту. У XVII стагодзьдзі назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь унівэрсытэт. У 1972 годзе ўнівэрсытэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона.
Унівэрсытэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім сьвеце.
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ base Mérimée (фр.) — ministère de la Culture, 1978.
- ^ archINFORM (ням.) — 1994.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сарбона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Бакалаўрам у Сарбоне ўпершыню стала студэнтка з Гомельшчыны // Мая зарплата. 2009. 14 ліпеня.
Каардынаты: 48°50′55″ пн. ш. 2°20′36″ у. д. / 48.84861° пн. ш. 2.34333° у. д.