Сяды
Сяды | |||||
лет. Seda | |||||
Цэнтар гораду | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | ХІІІ стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1950 | ||||
Магдэбурскае права: | 1780 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Цельшыцкі | ||||
Раён: | Мажэйкаўскі | ||||
Вышыня: | 129 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1161 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-89051 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°9′50″ пн. ш. 22°5′40″ у. д. / 56.16389° пн. ш. 22.09444° у. д.Каардынаты: 56°9′50″ пн. ш. 22°5′40″ у. д. / 56.16389° пн. ш. 22.09444° у. д. | ||||
Сяды | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сяды (па-летувіску: Seda) — горад у паўночнай Летуве, у Мажэйкаўскім раёне Цельшыцкага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Горад аддалены ад Мажэек на 24 км на паўднёвы ўсход.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Сяды ўзгадваюцца ў гістарычных крыніцах у XIIІ стагодзьдзі. З ХV стагодзьдзя каля гораду праходзіла мяжа паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівонскім ордэнам. У 1655 годзе Сяды атрымалі прывілей на правядзеньне кірмашоў. Паселішча хутка разьвівалася, таму што мела важнае гандлёвае значэньне на шляху паміж Лівоніяй і Жамойцю. У 1780 годзе Сяды атрымалі Магдэбурскае права. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай Сяды трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Пасьля паўстаньня 1831 году, паселішча было канфіскаванае ў іх гаспадароў Сапегаў і стала дзяржаўным уладаньнем. У 1950 годзе Сяды паўторна атрымалі гарадзкія правы.