Сімна
Сімна лац. Simna | |||||
лет. Simnas | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 108 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-64037 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.65° у. д.Каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 23°39′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 23.65° у. д. | ||||
Сімна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.simnetas.lt/ |
Сі́мна (лет. Simnas) — места ў Летуве, паміж азёрамі Сімнам і Гілуітам. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 1295 чалавек. Знаходзіцца за 24 км на захад ад Аліты.
Сімна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Сімна, магчыма, утварыўся ад возера Сімна, назва якога не тлумачыцца зь летувіскай мовы[2].
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сімна ўтварылася ад гоцкага імя Semno або Simno[3] (германскі князь зь імём Semnon упамінаецца ў III ст., а назву семнаны мела германскае племя зь звязу свэваў)[4].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Симно (1553 год)[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Сімна датуецца 1382 годам. У 1413 годам яно ўвайшло ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва
У 1520 годзе Сімна знаходзілася ў валоданьні Яна Забярэзінскага, які збудаваў тут касьцёл. У 1626 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў мястэчку Магдэбурскае права.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сімна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Кальварыйскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 140 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сімну занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сімна ўвайшла ў склад Летувы.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1940 годзе Сімна апынулася ў складзе СССР. З 1941 да 1944 году яна знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1020 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 1295 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1520)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023.
- ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 189—193.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 163.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ^ Chlebowski B. Simno // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 614
|