25 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
25 сту́дзеня — 25-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 341 дзень (340 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1831 — польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага пасаду. Гэта была важная акцыя ў часе антырасейскага паўстаньня 1831 году. Менавіта 25 студзеня ў Варшаве нарадзіўся лёзунг, адрасаваны расейскаму народу: «За вашу і нашу свабоду!»
- 1992 — падчас візыту ў Менск францускага міністра замежных спраў Раляна Дзюма, таго запэўніваюць, што тактычная ядзерная зброя будзе выведзена зь Беларусі ў 1992 годзе, а стратэгічныя ракеты — да 1997 году.
- 2018 — заснаваны Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1627 — Робэрт Бойль, фізык, хімік і багаслоў
- 1688 — Юрай Янашык, славацкі легендарны збойца
- 1759 — Робэрт Бэрнз, шатляндзкі паэт
- 1783 — Уільям Колгейт, амэрыканскі бізнэсовец
- 1804 — Антоні Эдвард Адынец, паэт, перакладчык, мэмуарыст, выдавец
- 1869 — Адам Гурыновіч, беларускі паэт
- 1874 — Ўільям Сомэрсэт Моэм, ангельскі пісьменьнік
- 1882 — Вірджынія Ўулф, ангельская пісьменьніца
- 1885 — Станіслаў Аляксандар Мяцельскі, польскі грамадзкі дзяяч, выкладчык
- 1917 — Ільля Прыгожын, бэльгійскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1928 — Эдуард Шэварнадзэ, экс-прэзыдэнт Грузіі
- 1938 — Уладзімер Высоцкі, расейскі артыст і сьпявак
- 1952 — Мікалай Ляпешка, беларускі дыплямат
- 1955 — Аляксандар Лакотка, беларускі архітэктар, этнограф
- 1980 — Чаві, каталёнскі футбаліст
- 1981 — Клара Морган, француская порназорка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 41 — Калігула, рымскі імпэратар
- 1938 — Тамаш Грыб, беларускі палітык
- 1989 — Гаўрыіл Сугробаў, дырэктар БДІНГ у 1938—1939 і 1949—1962
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праваслаўныя беларусы ўшаноўвалі памяць сьвятой пакутніцы Тацяны. У Расеі Тацяна традыцыйна лічыцца апякункай студэнтаў, бо акурат у ейны дзень быў заснаваны Маскоўскі ўнівэрсытэт. У гэты дзень некаторыя сьвяткуюць Дзень студэнта.
25 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў