(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Дунай — Вікіпедыя

Дунай

рака ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Дуна́й (рум.: Dunăre, венг.: Duna, харв.: Dunav, ням.: Donau, сербск.: Дунав, Dunav, славацк.: Dunaj, балг.: Дунав, укр.: Дунай) — рака ў Еўропе. Даўжыня 2850 км. Вадазбор 817 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,43 тыс. м³/сек.

Дунай
рум. Dunărea, венг. Duna, харв. Dunav, ням. Donau, серб. Дунав, Dunav, славацк. Dunaj, балг. Дунав, укр. Дунай
Дунай у Венгрыі
Дунай у Венгрыі
Характарыстыка
Даўжыня 2850[1] км
Басейн 817 000 км²
Расход вады 6 700 м³/с
Вадацёк
Выток Brigach[d] і Breg[d]
 • Вышыня 678 м
 • Каардынаты 48°05′42″ пн. ш. 8°09′18″ у. д.HGЯO
Вусце Чорнае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 45°13′19″ пн. ш. 29°44′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорнае мора
Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія назвы ракі па адной з версій азначае Danuvius («хуткая вада») і звязаная з кельцкімі словамі danu («хуткі») і vius («вада»), а па іншай версіі ўзыходзіць да скіфа-сармацкага (іранская мова) dānu, што азначала «вада», «рака» («дон» значыць «вада» ў асецінскай і іранскай мовах); лац.: Danubius, Danuvius, стар.-грэч.: Ίστρος.

Геаграфія

правіць

Рака бярэ пачатак у гарах Шварцвальда (Бадэн-Вюртэмберг, Германія), дзе каля горада Донаўэшынген на вышыні 678 м над узроўнем мора зліваюцца горныя ручаі Брэг (даўжыня 48 км) і Брыг (даўжыня 43 км). Ля сцен мясцовага замка-палаца ў горадзе размешчана архітэктурна аформленая крыніца, якую прэзентуюць за псеўдавыток Дуная.

Падземная частка Дуная

правіць
 
Басейн Дуная, адзін з самых вялікіх у Еўропе

Блізу Імендынгена, кіламетрах у 30 ад вытока, Дунай знікае пад зямлёй і вялікая частка яго вады прасочваецца скрозь расколіны, шчыліны і варонкі ў вапняковых горных пародах, якія складаюць даліну ракі.

У 12 км на поўдзень ад месца, дзе знікае Дунай, з-пад зямлі б’е самая магутная ў Германіі крыніца. Колькасць вады дасягае 25 тон у секунду. З яе бярэ пачатак рака Аах, якая ўпадае ў Бодэнскае возера, з якога выцякае Рэйн.

У 1877 годзе ўпершыню ўдалося даказаць, што Аахская крыніца сілкуецца падземнымі водамі Дуная: 100 цэнтнераў каменнай солі растварылі ў вярхоўях Дуная, непадалёк ад паглынальных яго расколін, і праз 55 гадзін гэтая соль з’явілася ў водах Ааха. У перыяд паводкі падземны паток праходзіць гэты шлях усяго за 20 гадзін. Зрабілася відавочным, што вада цячэ пад зямлёй у велізарных каналах, пакуль не вырываецца вонкі ў Аахскай крыніцы з Вімзенскай пячоры. Перапад вышынь паміж месцам знікнення Дуная і вытокам Ааха 185 м.

Напрамак

правіць

На сваім шляху Дунай некалькі разоў мяняе напрамак. Спачатку ён цячэ па горнай вобласці Германіі на паўднёвы ўсход, а потым на адзнацы 2747 км (кіламетраж ракі вымяраецца ад крайняй кропкі вусця ў кірунку вытока) змяняе кірунак на паўночна-ўсходні. Гэты напрамак захоўваецца да горада Рэгенсбург (2379 км), дзе знаходзіцца самая паўночная кропка плыні ракі (49° 03' паўн.ш.). Каля Рэгенсбурга Дунай паварочвае на паўднёвы ўсход, затым перасякае Венскую катлавіну, і далей больш за 600 км цячэ па Сярэднедунайскай нізіне. Праклаўшы рэчышча праз горныя ланцугі Паўднёвых Карпат па цясніне Жалезныя вароты, да самага Чорнага мора (больш за 900 км) працякае па Ніжнедунайскай нізіне. Самая паўднёвая кропка ракі знаходзіцца каля горада Свіштоў (Балгарыя) — 43° 38' паўд.ш.

Рукавы

правіць

Дунай мае шматлікія рукавы, якія часам значна (на 10 і больш кіламетраў) адыходзяць ад асноўнага патоку. Найбольш доўгімі на правым беразе з’яўляюцца рукавы Машонскі або Дзьерскі Дунай (выток — 1854 км, вусце — 1794 км) і Дунера-Веке (237 і 169 км), на левым беразе — Малы Дунай (выток — 1868 км, упадае ў Ваг), Шаракшарскі Дунай (1642 і 1586 км), Борча (371 і 248 км).

Астравы

правіць

Найбуйнейшым рачным востравам Дуная з’яўляецца Жытны востраў, размешчаны ў Славакіі.

Іншыя характарыстыкі

правіць

На адлегласці па прамой паміж вытокам (Донаўэшынген) і крайнім пунктам дэльты (адзнака «0 км» ва ўкраінскай частцы дэльты ніжэй горада Вілкава на востраве Анкудзінаў) у 1642 км каэфіцыент звілістасці ракі складае 1,71. Сярэдняе зніжэнне Дуная складае 24,4 см на 1 км.

Часткі Дуная (Падунаўя)

правіць

Па комплексу фізіка-геаграфічных характарыстык Дунай дзеляць на наступныя тры часткі:

Клімат

правіць

Клімат большасці краін даволі мяккі. Зіма звычайна цёплая і дажджлівая; снег выпадае толькі на кароткі час. Лета гарачае і сухое. Аднак высока ў гарах тэмпература паветра моцна адрозніваецца ад раўніннай: узімку нярэдкія суровыя завеі і бураны, і летам даволі халаднавата.

Гідралагічны рэжым Дуная вызначаецца трыма фазамі: вясновае разводдзе, летне-восеньскія паводкі, асенне-зімовая межань. Гадавая амплітуда ваганняў узроўню вады складае ад 4,5-5,5 м (каля Рэні) да 6-8 м (ля Будапешта). Радавыя гадавыя выдаткі вады ў верх, плыні 420 м³/с, у сярэднім цячэнні — 1900 м³/с, у вусці — 6430 м³/с. Максімум расходу вады ў нізоўях роўны 20 тыс. м³/с, мінімум — 1800 м³/с. Гадавы сцёк каля 123 км³ у год. Замярзае Дунай толькі ў халодныя зімы на 1,5-2 месяца.

Тэмпературы

правіць

Тэмпературны рэжым у басейне Дуная абумоўлены ў асноўным характарам цыркуляцыі паветраных мас і асаблівасцямі рэльефу мясцовасці. Тэмпература паветра змяняецца ў шырокім дыяпазоне. Зімой сярэдняя тэмпература самога халоднага месяца — студзеня — вагаецца ў межах ад −1 да −5 °C. Улетку сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца — ліпеня — у верхняй частцы басейна складае ад 16 да 18 °C, у цэнтральнай частцы басейна — ад 17 да 22 °C, у ніжняй частцы — ад 22 да 26 °C.

Басейн Дуная знаходзіцца пад уплывам паветраных мас, пранікаючых з Атлантыкі, усходняй Еўропы і заходняй Азіі.

У рэгіёне Верхняга Дуная пануючымі вятрамі ў халодны час года з’яўляюцца вятры заходніх і паўночна-заходніх кірункаў. На Сярэднім Дунаі пераважаюць усходні і паўднёва-ўсходні вецер, на Ніжнім Дунаі — паўночны і паўночна-ўсходні.

У цёплую пару года кірунак пануючых вятроў больш сталы і ў асноўным прыпадае на заходнія чвэрці. На Сярэднім і Ніжнім Дунаі вельмі небяспечным для суднаходства з’яўляецца вецер «кошава» (тыпу боры) — мае заходняе і паўночна-заходні кірунак і дасягае ў асобных месцах 20-30 м/с.

У прыморскай частцы дэльты Дуная вялікую небяспеку для прыбярэжных населеных пунктаў наносіць нагон ветра (моцны вецер з мора, запавольвае плынь ракі, а часам нават разварочвае плынь назад). Пры такім ветры могуць адбывацца хуткія затапленні прыбярэжных тэрыторый.

Ападкі

правіць

Размеркаванне ападкаў па тэрыторыі басейна нераўнамерна. Сярэдняя гадавая сума ападкаў на раўніне складае 400—600 мм, у Карпатах — 800—1200 мм, у Альпах — 1800—2500 мм, а часам і больш. Найменшая колькасць ападкаў выпадае ў дэльце Дуная. Бываюць гады, калі тут ападкаў не маецца з пачатку сакавіка да сярэдзіны лістапада. Снежнае покрыва ў басейне Дуная не ўстанаўліваецца за выключэннем горных частак басейна Верхняга Дуная.

Характэрнай асаблівасцю лядовага рэжыму Дуная з’яўляецца крайняя няўстойлівасць лядовых фаз і розны час іх наступу. У некаторыя гады лядовыя з’явы могуць адсутнічаць на ўсёй даўжыні ракі. На Ніжнім Дунаі ўстойлівы лядовы покрыў у асноўным рэчышчы з’яўляецца адзін раз у 5-7 гадоў.

Цячэнне

правіць

Дунай нясе свае воды праз дзесяць краін Еўропы. Прычым 1070,9 км ракі з’яўляюцца дзяржаўнымі межамі краін, з якіх тры краіны Балгарыя, Малдова і Украіна маюць доступ толькі да аднаго берага ракі.

Ад вытока да вусця
км правы бераг узаемны левы бераг
краіна км % км км %
Германія 687,00 658,6 23 658,6 687,0 24
Аўстрыя 357,50 357,5 12 321,5 321,5 11
Славакія 172,06 22,5 1 22,5 172,1 6
Венгрыя 417,20 417,2 14 275,2 275,2 10
Харватыя 137,50 137,5 5 0,0 0,0 0
Сербія 587,35 449,9 16 220,5 358,0 12
Румынія 1075,00 374,1 13 319,6 1020,5 35
Балгарыя 471,55 471,6 16 0,0 0,0 0
Малдова 0,57 0,0 0 0,0 0,6 0
Украіна 53,94 0,0 0 0,0 53,9 2

Германія

правіць

Бярэ свой пачатак Дунай у Германіі, 1,4 км на ўсход ад горада Донаўэшынген, дзе зліваюцца дзве горныя рачулкі Брыг і Брэг. Ад свайго пачатку рака цячэ па нямецкай тэрыторыі 687 км, да аўстрыйскай мяжы, дзякуючы чаму з’яўляецца трэцяй па даўжыні ракой у Германіі пасля Рэйна і Эльбы. На берагах размешчана вялікая колькасць гарадоў і мястэчак, найбуйнейшыя з іх: Тутлінген, Зігмарынген, Ульм, Ной-Ульм, Neuburg nad Dunajem, Інгальштат, Рэгенсбург, Штраўбінг і Пасау.

Правабярэжнымі прытокамі Дуная на тэрыторыі Германіі з’яўляюцца рэкі: Ілер, які ўпадае ў яго ў Ной-Ульме, Лех, з вусцем каля Марксгайма, Ізар — ля Дэгендорфа і Ін — у Пасау.

Левабярэжныя прытокі: Вёрніц uchodząca za Donauwörth, Альтмюль za Kelheim, Наб oraz Regen каля Рэгенбурга. Таксама ў Дунай упадаюць шматлікія дробныя рэкі, напрыклад: Riß, Roth, Lauter, Blau, Günz, Brenz, Mindel, Zusam, Schmutter, Paar, Abens, Große Laber, Vils, Ilz, Erlau czy Ranna.

Над нямецкімі водамі Дуная знаходзіцца вялікая колькасць знакамітых збудаванняў. Кляштар бенедыктаў у Беўране, замак Гогенцалернаў у Зігмарынгіне, гатычны храм ва Ульме з найвялікшай касцёльнай вежай у свеце (161,6 м), абацтва ў Вельтэнбургу, каменны мост і храм Св. Пятра ў Рэгенсбургу, у Пасау знаходзіцца храм Св. Стэфана, і інш.

Аўстрыя

правіць

Аўстрыя цесна звязана з Дунаем. У часы былой магутнасці, пры Аўстра-Венгрыі, Дунай цёк на працягу 1300 км па ўнутраннай тэрыторыі краіны, сёння гэты лік складае 357,5 км.

Некалькі кіламетраў ніжэй Пасау ляжыць аўстрыйска-нямецкая мяжа. Недалёка ад яе Дунай робіць пятлю, якая варочае раку на 180 градусаў. Прыкладна на 70 км ад гэтага месца знаходзіцца горад Лінц, трэці горад краіны, які раскінуўся па абодвух берагах ракі. Далей ідуць гарады Маўтхаўзен, Энс, Грайн, дзе рака дасягае сваёй максімальнай глыбіні ў Аўстрыі. Яшчэ ніжэй па плыні стаіць горад Мэльк, праз 35 км. Дунай працякае гарады Вахау i Дзюрнштайн аж да Крэмса таксама Tullnerfeld. Бліжэй да дзяржаўнай граніцы са Славакіяй Дунай прабягае праз аўстрыйскую сталіцу — горад Вену. Вена, праз стагоддзі, нараўне з Бялградам і Будапештам, з’яўлялася адным з найбуйнейшых і найважнейшых наддунайскіх гарадоў. Рака ператварыла горад у буйны гандлёвы цэнтр, які апынуўся на скрыжаванні дарог усхода з захадам.

Важнейшымі прытокамі Дуная ў Аўстрыі з’яўляюцца Ін (правы), Aist (левы), Траун (правы), Энс (правы), Ібс (правы), Traisen (правы), Камп (левы), Вена (правы) i Schwechat (правы).

На аўстрыйскай тэрыторыі, па ўсёй рацэ, размешчана 11 гідраэлектрастанцый.

Славакія

правіць

На адлегласці 45 км ад Вены, непасрэдна за аўстрыйска-славацкай мяжой, Дунай працякае праз сталіцу Славакіі — Браціславу. Рака на тэрыторыі Славакіі робіцца кароткай мяжой з Аўстрыяй, цячэ праз сталіцу і ў выніку робіцца натуральнай мяжой з Венгрыяй.

Пасля Браціславы, важнейшым дунайскім горадам з’яўляецца Комарна, дзе Дунай злучаецца з самай вялікай славацкай ракой Ваг, а таксама Штурава, у якім у Дунай упадае рака Грон.

Венгрыя

правіць

На берагах Дуная, адразу пасля славацкай мяжы ляжыць першы вялікі горад Венгрыі — Дзьёр. Тут у Дунай упадае рака Раба.

Паблізу вусця ракі Іпель Дунай, каля горада Шоб, адпускае граніцу і адгэтуль два берага з’яўляюцца венгерскімі. Далей прабіраецца праз горны масіў Бёржонь, дзе змяняе свой кірунак, амаль на 90°. На адлегласці 40 км ад гэтага месца раскінуўся Будапешт, сталіца Венгрыі і самы вялікі наддунайскі горад. Пасля сталіцы рака цячэ па раўніне Альфёльд, дзе ўтварае дзяржаўную мяжу з Харватыяй.

Харватыя

правіць

Па тэрыторыі Харватыі рака цячэ 137 км, гэта найменшы паказчык сярод 10 наддунайскі краін, пасля Малдовы і Украіны. Адразу пасля венгерскай мяжы Дунай утварае натуральную мяжу паміж Харватыяй і Сербіяй. Самым вялікім харвацкім горадам на Дунаі з’яўляецца Вукавар.

Сербія

правіць

Дунай пралягае мяжой між Харватыяй (правы бераг) і Сербіяй (левы бераг). Паблізу мясцовасці Бачка-Паланка, рака робіць паварот, адпускаючы харвацкую мяжу, і праходзіць Сербію, у паўднёва-заходнім напрамку, да румынскай мяжы.

Першым вялікім горадам, на працягу 25 км ад мяжы, з’яўляецца Апацін, тут аж да канца другой сусветнай вайны жылі выключна наддунайскія немцы.

Ніжэй па плыні, на абодвух берагах раскінуўся горад Нові Сад, масты якога былі разбураны падчас апошняй вайны ў Косаве, у 1999 г. На працягу шасці гадоў сувязь паміж паловамі горада ажыцяўлялася пасродкам пантоннага моста. Адчыняўся ён толькі тры разы на тыдзень, як следства, Дунай вызываў вялікія перашкоды жыхарам горада. Новы мост праз Дунай быў запушчаны ў 2005 г.

На працягу яшчэ 75 км стаіць сталіца краіны — горад Бялград, які са сваім насельніцтвам (1,6 млн.) з’яўляецца адным з буйнейшых наддунайскіх гарадоў.

У сваёй дальнейшай дарозе Дунай праплывае некалькі прамысловых цэнтраў, у яго ўпадае рака Вялікая Марава, праплывае Галубацкую крэпасць, даходзіць да Жалезнай Брамы, пасля якой становіцца граніцай паміж Сербіяй і Румыніяй.

Румынія

правіць

Балгарыя

правіць

Правы прыток — рака Віт.

Малдова

правіць

Дунайскі шлях па Малдове з’яўляецца самым кароткім з усіх наддунайскіх краін. Складае ён усяго 570 м, гэта выступ на румынска-ўкраінскай мяжы. Малдова збіраецца выкарыстоўваць выхад да Дуная, плануючы ў хуткім часе пабудаваць тут гандлёвы рачны порт.

Украіна

правіць

Ад малдаўскай мяжы левы бераг Дуная належыць Украіне і рака становіцца мяжой паміж ёй і Румыніяй. Важнейшымі гарадамі тут сталі Ізмаіл, Кілія, а таксама Вілкава, у якім бярэ свой пачатак канал Быстры. Далей рака, утвараючы дэльту, упадае ў Чорнае мора. Плошча дэльты складае прыкладна 800 000 га, з якіх 680 га належаць Румыніі.

Суднаходства

правіць

Пасля пабудовы ў Германіі канала Майн-Дунай у 1992 годзе, рака стала часткай транс’еўрапейскага воднага шляху ад Ротэрдама на Паўночным моры да Суліна на Чорным моры (3500 км) (праз Рэйн, чыім прытокам з’яўляецца Майн). Аб’ём транспартных перавозак па Дунаі дасягнуў 100 мільёнаў тон (1987 год).

У дэльце Дуная існуюць два суднаходныя каналы — румынскі і ўкраінскі, якія забяспечваюць праход буйных судоў з Дуная ў Чорнае мора.

Суднаходства на Дунаі працягваецца на працягу большай частцы года і перарываецца толькі на 1-2 месяцы. У асабліва цёплыя зімы яно не спыняецца круглы год.

У 1999 годзе суднаходства было абцяжарана з-за разбурэння трох мастоў у выніку бамбардзіровак Бялграда авіяцыяй НАТА. Ачыстка рэчышча была завершана ў 2002 годзе.

На рацэ маецца 19 шлюзаў, розніца паміж верхнімі і ніжнімі б’ефамі можа складаць ад 5 да 34 метраў.

Прававы статус суднаходства

правіць

У міжнародным праве парадак суднаходства па Дунаі (так званы «рэжым Дуная») упершыню быў усталяваны аўстра-турэцкім дагаворам 1616 года. Парыжскі трактат 1856 года абвясціў Дунай міжнароднай ракой. У гэтым жа годзе была ўтворана Еўрапейская дунайская камісія (на 2 гады, аднак тэрмін існавання якой неаднаразова прадаўжаўся). Пасля Першай сусветнай вайны рэжым Дуная быў усталяваны ў 1921 годзе, які падпісалі многія еўрапейскія дзяржавы, акрамя СССР. Гэтыя дзве камісіі — Міжнародная дунайская і Еўрапейская дунайская рэгулявалі суднаходства і розныя пытанні, звязаныя з ім.

18 жніўня 1948 года СССР, Балгарыя, Венгрыя, Румынія, Чэхаславакія і Югаславія падпісалі новую канвенцыю аб рэжыме Дуная. Згодна з ёй, рух на Дунаі павінны быць адкрыты для грамадзянскіх і гандлёвых суднаў усіх дзяржаў. У той жа час ваенныя караблі недунайских дзяржаў не маюць права плавання па Дунаі, а ваенныя судны Прыдунайскіх дзяржаў могуць праходзіць па-за межамі вод сваёй дзяржавы толькі са згоды зацікаўленых бакоў.

Вадазбор

правіць
 
Басейн Дуная

Агульная плошча вадазборнага басейна Дуная складае 817 тыс. км². Яе крайнімі пунктамі з’яўляюцца 42° 12' і 50° 05' з. ш., 8° 10' і 29° 40' у. д. Даўжыня басейна з захаду на ўсход 1690 км, шырыня 820 км.

Дунайскі басейн мяжуе на поўначы з вадазборамі рэк Везер, Эльба, Одра, Вісла, на паўночным усходзе — Днестр, на захадзе і паўночным захадзе — Рэйн. Да поўдня ад басейна Дуная размешчаны басейны дробных рэк Адрыятычнага, Эгейскага і Чорнага мораў.

Дунай сілкуецца дажджавымі водамі, талымі снягамі і ледавікамі Альп і Карпат, а таксама падземнымі водамі.

Нягледзячы на складаны рэжым водных узроўняў, на Дунаі выразна прасочваюцца перыяды паводкі, межэні і зімовы перыяд.

У верхнім Дунаі найбольшы ўзровень вады прыпадае на пачатак лета (чэрвень), найменшы — зімой (снежань-люты). На ўчастку сярэдняга Дуная, да ўпадзення вялікіх прытокаў (Дравы, Цісы і асабліва Савы), рэжым узроўняў вады захоўваецца блізкім да верхняга Дуная, але амплітуда ваганняў некалькі згладжаныя.

У ніжнім Дунаі найбольшы ўзровень вады прыпадае на перыяд паводкі (красавік-май), найменшы бывае восенню (верасень-кастрычнік).

Гадавы сцёк Дуная складае каля 210 км³ вады. Выдатак вады — 6400 м³/с.

Выявы Дуная

правіць

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. — 216 с. ISBN 5-7707-2044-1