(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Галія — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Галія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галія
Выява
Этнахаронім Gallach[1]
Кантынент Еўропа
Краіна
Галія (Францыя)
Галія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Насельнікі Галіі ў канцы 1 тысячагоддзя да н. э.

Галія (лац.: Gallia) — гістарычнай вобласць Еўропы, паміж ракой Рубікон, Апенінамі, ракой Макра (лац.: Macra, сучасная назва Магра), Міжземным морам, Пірэнеямі, Атлантычным акіянам, ракой Рэйн і Альпамі.

Назва рэгіёну паходзіць ад імя аднаго з найбуйнейшых кельцкіх плямёнаў (галы), якія засялялі гэтыя землі[2][3]. Таксама на поўначы жылі белгі, а на захаде аквітаны[4].

Пад словам «Галія» ў ранняй рымскай дзяржаве мелі на ўвазе дзве тэрыторыі, населеныя кельтамі:

  • Цызальпійская Галія — знаходзілася на поўначы Італіі (цяперашняя Паданская раўніна і паўднёвыя перадгор’і Альпаў), з яе кельты былі выцесненыя рана, а землі заселены рымлянамі і італікамі.
  • Трансальпійская Галія (гэта значыць — размешчаная за Альпамі) — прыблізна супадала з цяперашняй Францыяй. Пасля рымскай заваёвы тут пачалася каланізацыя рымскімі пасяленцамі з Італіі. З часам нашчадкі галаў не толькі сталі зваць сябе рымлянамі, але і згубілі сваю мову і цалкам перайшлі на вульгарную латынь[2][3].

Рымскі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Галія ​​была далучана да метраполіі пасля непрацяглай, хоць і вельмі жорсткай барацьбы. Пасля падвергнулася раманізацыі, адмовілася ад сваёй старажытнай культуры і рэлігіі — друідызму, увабрала як станоўчае, так і адмоўнае з грэка-рымскай цывілізацыі[2][3].

  1. The National Terminology Database for Irish — 2006.
  2. а б в Где находится Галия (руск.)
  3. а б в Завоевание галлии римлянами. Галлия (руск.)
  4. Галия — страна, покоренная Цезарем(недаступная спасылка) (руск.)