Дэпартаменты Францыі
Выгляд
![](https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/D%C3%A9partements_de_France_English.svg/220px-D%C3%A9partements_de_France_English.svg.png)
Дэпартаменты Францыі (фр.: département) — асноўныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў Французскай Рэспубліцы. 100 дэпартаментаў Францыі згрупіраваныя ў 22 кантынентальныя і заморскія рэгіёны. Дэпартаменты падзяляюцца на акругі (фр.: arrondissements), а тыя, у сваю чаргу, на кантоны (фр.: cantons).
Плошча дэпартаментаў у кантынентальнай Францыі, як правіла, ад 4000 да 8000 км², колькасць насельніцтва вар'іруецца ад 100 тыс. да 1 млн. чалавек. Дэпартаменты афіцыйна пранумераваныя ў адпаведнасці з алфавітным парадкам падчас французскай рэвалюцыі (у цяперашні час ёсць выключэнні з алфавітнага парадку).