(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Маркоўнік цмяналісты — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Маркоўнік цмяналісты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркоўнік цмяналісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthriscus cerefolium (L.) Hoffm., 1814


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29587
NCBI  40888
EOL  584997
GRIN  t:3595
IPNI  837913-1
TPL  kew-2641808

Марко́ўнік цмяналісты[3] (Anthriscus cerefolium) — від кветкавых раслін роду Маркоўнік (Anthriscus) сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—20 см. Корань верацёнападобнай формы. Сцябло прамастойнае, галінастае амаль ад асновы, апушанае ў вузлах і ўздутае пад імі. Лісце тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце на чаранках, сцябловае — сядзячае з похвамі, укрытае раснічкамі. Кветкі белага колеру, з пяццю пялёсткамі, у 3—6-прамянёвых парасоніках на кароткіх кветаносах або амаль сядзячых. Плод — віслаплоднік даўжынёй 7—10[3] мм.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Заходняй і Сярэдняй Азіі, на Каўказе.

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у разрэджаных лясах, парках і садах, агародах, на пустках, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая і прыпраўная расліна. З пладоў атрымліваюць эфірны алей з пахам анісу. Меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Купырь бутенелистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)