(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Энты — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Энты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Энты(па-англійску:Ents) - у легендарыуме Толкіна адзін з народаў, якія насяляюць Серадзем’е. На сіндарыне яны называюцца анадрым, таксама іх называюць Пастыры Дрэў. Іх прызначэнне - клапаціцца пра дрэвы. Яны жывуць у лясах і не ўмешваюцца ў падзеі знешняга свету, акрамя выключных выпадкаў, альбо калі лясам нешта пагражае.

Знешнім выглядам яны падобныя на чалавека вялізнага росту (Фангорн быў ростам каля 5 метраў), скура іх нагадвае кару, а на нагах ад трох да дзевяці пальцаў. Увогуле ж энты моцна адрозніваюцца паміж сабой, як дрэвы розных парод або рознага ўзросту. Паміраюць энты толькі гвалтоўнай смерцю, але могуць «адзервянець» і перастаць рухацца і размаўляць (хуорны). Так жа і дрэвы могуць абудзіць і стаць энтамі. Энты марудлівыя па прыродзе, гэтак жа як і іх мова, на якой яны размаўляюць паміж сабой і з дрэвамі. Размаўляць і тых і іншых у старажытнасці навучылі эльфы. Энты амаль не ядуць, а толькі пьюць. Ёсць аднак згадкі, што яны часам елі плады дрэў.

Жонкі энтаў, у адрозненне ад іх саміх, аддаюць перавагу не лесу і дзікім дрэвам, а пладаносным культурным раслінам: у іх былі сады і палі, яны значна больш, чым энты, размаўлялі з людзьмі і дзяліліся з імі сваім мастацтвам. У канцы Другой Эпохі, падчас вайны нумянорцаў з Саўранам, Бурыя Землі (англ.: Brown Lands), дзе жылі жонкі энтаў, былі спустошаны вайной, а самі яны бясследна зніклі. Энты з тых часоў шукалі іх, аднак да канца Трэцяй Эпохі так і не знайшлі.

Энты зрэдку згадваюцца ў хроніках людзей і эльфаў, таму што яны амаль не выходзяць са сваіх лясоў; сярод народа Рохана, які жыў каля Фангорна, да канца Трэцяй Эпохі згадкі пра энтах захаваліся толькі ў казках. (У пачатку падзей, апісваемых у кнізе «Уладар Пярсцёнкаў», прыводзіцца выказванне Сэмуайза Гэмджы аб тым, што ў Шыры адзін з хобітаў нібыта бачыў «драўлянага волата", што наводзіць на думку аб тым, што альбо энты, альбо хто-небудзь з іх жонак мог апынуцца па іншы бок Імглістых гор ад Фангорна.) Аднак ва ўсім легендарыуме Толкіна вядома толькі два выпадкі, калі энты пакідалі лес: падчас Першай Эпохі яны дабілі рэшткі войска гномаў Нограда, якія разрабавалі Дарыят, а таксама яны разбурылі Ізенгард у 3019 годзе Трэцяй Эпохі. Хуорны тады ж прынялі ўдзел у Бітве пры Хельмавай Падзі.