Андуін
Андуін, Андуін Вялікі (англ. Anduin) — у свеце Толкіна найвялікшая рака Заходняга Серадзем’я Трэцяе Эпохі. Яна пачынаецца ў Шэрых і Туманных гарах, ідзе праз Цемналессе, праходзіць з паўднёвага ўсходу Белыя горы і ўпадае ў Белегаэр.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]«Андуін» перакладаецца з сіндарына як «доўгая рака» альбо «вялікая рака», складаецца з and + duin.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Андуін выцякае з горных ручаёў Эрэд Мітрына, побач у яго ўпадаюць рэкі Лангуэл і Грэйлін. Далей Андуін цячэ ўздоўж Туманых гор і амывае камяністы востраў Карок. Ніжэй ён цячэ скрозь Касачовыя палі і аб’яднаецца з ракой Гладэн. Далей ідуць лясы Латларыену і ў Андуін упадае рака Залатая Чараўніца.
Пасля Латларыену пачынаюцца палі Калебранта. Тут у Андуін упадае рака Лімлайт. На левым беразе знаходзяцца Бурыя Землі, а на праым лес Фангорн, з якога выцякае рака Энтава Купель. Далей ідзе Пустэча. Пасля яе на правым беразе пачынаюцца землі Гондара і Мёртвыя балоты па праваму. Пасярод ракі стаіць астраўная цытадэль Каір Андрос. На поўдзень ляжаць гарады Асгіліят, Мінас-Цірыт і Лосарнах. таксама на левым беразе Эмін Арнен, Паўднёвы Іціліен і Пеларгір. Тут ува Андуін упадае рака Парос, і Андуін пашыраецца ў даліне Лебеніна.
Нарэшце ён упадае ў мора і амывае астравы Толфалас, Белфаласкае ўзбярэжжа і Паўночны Харад.