(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Яраслаў Гашак — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Яраслаў Гашак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Rotondus (гутаркі | унёсак) у 23:58, 14 красавіка 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Яраслаў Гашак
Jaroslav Hašek
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 красавіка 1883
Прага, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 3 студзеня 1923
Ліпніцы-над-Сазаву, Чэхаславаччына
Пахаваны
Бацькі Ёзэф Гашак[d]
Сужэнец Ярміла Гашкава[d][1] і Alexandra Lvova[d]
Дзеці Рыхард Гашак[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці з 1900
Жанр сатыра
Мова чэская мова[2][3][4] і расейская мова
Значныя творы «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка»
Подпіс
Пераклады на беларускую ў Вікікрыніцах

Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.

Біяграфія

Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 гадоў у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадзтве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў кастрычніцкім перавароце, уступае ў камуністычную партыю і працуе ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Гашакаў помнік у Празе

Раман пра бравага салдата Швэйка

Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 1921—1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.

Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.

Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.

Беларускія пераклады

  • Цвёрдая скура: Апавяданні для дзяцей сярэд. і ст. узроста: Пер. з рус. мовы / Я.Гашэк. — Мн. : Белдзяржвыд, 1931. — 35 с.
  • Госць у хату: Апавядані: Пер. з чэш. / Уклад. А. Мажэйкі. — Мн.: Мастац.літ., 1984. — 279 с. — (Бібліятэка замежнай прозы).
  • Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швэйка. Пераклад А.Мажэйкі. — Менск: Ураджай, 1998. 5000. (Сэрыя «Школьная бібліятэка»).
  • Дваццаць гадоў таму // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Крыніцы