(Translated by https://www.hiragana.jp/)
Тадэвуш Касьцюшка — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Тадэвуш Касьцюшка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касьцюшка.
Тадэвуш Касьцюшка
лац. Tadevuš Kaściuška
Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

Герб «Рох III»
Галоўнакамандуючы Нацыянальнымі Ўзброенымі Сіламі
24 сакавіка 1794 — 12 кастрычніка 1794
Папярэднікзаснаваньне пасады
НаступнікТамаш Ваўжэцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 лютага 1746
Марачоўшчына Слонімскага павету, Рэч Паспалітая (цяпер Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласць, Беларусь)
Памёр 15 кастрычніка 1817 (71 год)
Залятурн, Швайцарыя
Пахаваны
Род Касьцюшкі
Бацькі Людвік Тадэвуш Касьцюшка
Тэкля з Ратамскіх
Дзейнасьць афіцэр, інжынэр, палітык, змагар супраціву, герой, салдат, geographical engineer (military cartographer)
Подпіс Выява аўтографу
Рэгаліі
Ордэн Virtuti Militari
Ордэн Virtuti Militari
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава

Андрэ́й Тадэ́вуш Банавэнту́ра Касьцю́шка (4 лютага 1746, Марачоўшчына, Слонімскі павет Наваградзкага ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае — 15 кастрычніка 1817, Залятурн, Швайцарыя) — палітычны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году, удзельнік Вайны за незалежнасьць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, Летувы, ганаровы грамадзянін Францыі[1][2][3], Польшчы і ЗША.

Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве, але пасьля пачатку грамадзянскай вайны з удзелам Барскай канфэдэрацыі, у 1769 годзе, пераехаў у Францыю. Вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1774 годзе, праз 2 гады пасьля першага падзелу. Пасьля няўдалай спробы зьбегчы са сваёй выхаванкай вярнуўся ў Францыю. У 1776 годзе пераехаў у Паўночную Амэрыку, дзе ўзяў удзел у вайне за незалежнасьць ЗША ў званьні палкоўніка Кантынэнтальнай арміі. Як дасьведчаны ваенны інжынер распрацоўваў і камандаваў будаўніцтвам умацаваньняў, у тым ліку форта ў Вэст-Пойнце, Нью-Ёрк. У 1783 годзе, у прызнаньне заслуг, Кантынэнтальны кангрэс надаў яму званьне брыгаднага генэрала. Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Тадэвуш Касьцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званьні генэрал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасьля вайны Расеі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу, ён арганізаваў паўстаньне ў сакавіку 1794 году й узначаліў яго, якое распачалося 24 красавіка 1794 з абвяшчэньнем у Кракаве Акта паўстаньня грамадзянаў. На кракаўскім рынку Т. Касьцюшка даў прысягу на вернасьць паўстаньню і абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў дзяржавы, усталяваньне ўлады народу і ўсеагульную свабоду. У Акце паўстаньня грамадзянаў Тадэвуш Касьцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны II і Фрыдрыха Вільгельма было жаданьне «распаўсюдзіць панаваньне тыраніі» і задушэньне свабоды на суседнія народы. Згодна з Актам паўстаньня Т. Касьцюшка ў траўні 1794 прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду. За ім засталася пасада найвышэйшага начальніка ўзброеных сілаў. У радзе Т. Касьцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі»). Па ўтварэньні Найвышэйшай Літоўскай Рады ўзьніклі пэўныя непаразуменьні паміж Т. Касьцюшкам і кіраўніком паўстаньня ў Вялікім Княстве Літоўскім Я. Ясінскім, інсьпіраваныя апанэнтамі апошняга. 1 красавіка 1794 распачаўся марш Т. Касьцюшкі на Варшаву, 4 красавіка 1794 ён атрымаў перамогу пад в. Рацлавіцы. 7 траўня 1794 Т. Касьцюшка выдаў Паланецкі ўнівэрсал, якім гарантавалася апека ўраду над сялянамі і яны абвяшчаліся асабіста вольнымі. У чэрвені — верасьні 1794 Т. Касьцюшка ўзначальваў абарону Варшавы ад прускіх і расейскіх войскаў. 29—30 верасьня 1794 ён разам са сваім сакратаром Ю. Нямцэвічам прыяжджаў у Горадню для вайсковай нарады, у часе якой уручыў удзельнікам паўстаньня ў Вялікім Княстве Літоўскім пярсьцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу». Паражэньне паўстаньня Касьцюшкі ў лістападзе 1794 году прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які ліквідаваў незалежныя Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае. 10 кастрычніка 1794 Т. Касьцюшка, які камандаваў паўстанцкім войскам у бітве пад Мацяёвіцамі, трапіў паранены ў палон. На загад Кацярыны II пад пільнай аховай і чужым прозьвішчам («шляхціц Шыманскі») праз Кіеў, Чарнігаў, Магілёў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад 10 сьнежня 1794 яго вывезьлі ў Пецярбург і зьняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. Неўзабаве па сьмерці Кацярыны II 26 лістапада 1796 Т. Касьцюшку наведаў новы расейскі імпэратар Павал I і прапанаваў паўстанцам амністыю. Узамен Т. Касьцюшка мусіў даць асабістую прысягу, што ён і зрабіў 28 лістапада, а на наступны дзень уручыў Паўлу I ліст з прозьвішчамі сваіх паплечнікаў, якіх той загадаў вызваліць. Імпэратар хацеў падараваць Т. Касьцюшку 1000 сялянаў і 12 тысячаў рублёў, ад якіх ён потым адмовіўся, як і ад прапановы паступіць на расейскую службу[4]. У 1796 годзе быў памілаваны й эміграваў у ЗША. У 1798 годзе Тадэвуш Касьцюшка напісаў тастамэнт, паводле якога пакідаў свае амэрыканскія актывы на вызваленьне й адукацыю амэрыканскіх рабоў. Урэшце ён вярнуўся ў Эўропу і жыў у Швайцарыі. Выканаць яго апошнюю волю аказалася цяжка, сродкі не былі выкарыстаны на тое, для чаго яны прызначаліся.

Паходзіў з старажытнага беларускага[5][6][7][8][9] роду Касьцюшкаў гербу «Рох III». Ягоны далёкі прапрадзед Канстантын (ад памяншальных формаў гэтага імя — Кастусь, Касьцюша — утварылася прозьвішча роду), які служыў пісарам у вялікакняскай канцылярыі, атрымаў Сяхновічы на Берасьцейшчыне ад Жыгімонта Старога. Маёнтак быў невялікім, Канстантын Касьцюшка выстаўляў зь яго войска ў «тры коні». Жонкай Кастуся была Ганна Гальшанская з княскага роду, параднёнага з каралямі польскімі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясьцёр Гальшанскіх зь Ягайлам і Вітаўтам.

Да сярэдзіны XVII стагодзьдзя Касьцюшкі трымаліся праваслаўя, але ў часы «Патопу», як і многія зь берасьцейскай шляхты, адыйшлі ад дзядоўскай веры ў каталіцтва, адныя сталі рыма-каталікамі, іншыя — уніятамі. Сяхновіцкія Касьцюшкі былі каталікамі.

Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энэргіяй, дамогся ў 1731 годзе тытулу мечніка Берасьцейскага ваяводзтва, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводзтва ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Марачоўшчына, што знаходзіўся за дзьве вярсты ад Косава ў Наваградзкім ваяводзтве. Маці паходзіла зь беларускага ўніяцкага роду Ратамскіх, звалася Тэкля. На момант нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, яго сям’я валодала сьціплымі зямельнымі ўладаньнямі, на якіх працавала каля 31 сям’і.

Н. Орда. Сядзіба Касьцюшкаў
Сядзіба Касьцюшкаў у Марачоўшчыне, карціна мастака Альбэрта Жамэта

Касьцюшка нарадзіўся ў лютым 1746 году ў маёнтку Марачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раёне). Яго дакладная дата нараджэньня невядомая; звычайна прыводзяцца магчымыя даты 4 лютага і 12 лютага, Алекс Старазінскі ў сваёй біяграфіі Касьцюшкі 2009 году, заўважыў, што «як правіла, выкарыстоўваецца дванаццатае». Прынята, што ён быў ахрышчаны 12 лютага 1746 году. У Марачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касьцюшкі. У яго было дзьве сястры — Ганна і Кацярына — і брат Юзэф. Маці паходзіла зь беларускага праваслаўна-вуніяцкага роду Ратамскіх[10], звалася Тэкля. Існуе меркаваньне, што яна па нараджэньні чацьвертага дзіцяці адразу ахрысьціла яго ва ўніяцкай царкве пад імем Андрэй (у гонар апостала Андрэя Першазванага, сьвята якога прыпадае на 30 лістапада), а ўжо пазьней бацькі прывезьлі яго ў Косава, дзе ў рыма-каталіцкім касьцёле быў дапоўнены абрад хросту. У адрозьненьне ад сваіх родных Тадэвуш Касьцюшка пражыў доўгі век: ягонага бацькі ня стала, калі Тадэвушу было дзесяць гадоў, Юзэф і Кацярына памерлі яшчэ да паўстаньня, Ганна сканала ў 1814 годзе. Наконт нацыянальнай прыналежнасьці, варта адзначыць, што Касьцюшка вызначаў сябе ліцьвінам, у сям’і размаўлялі на польскай мове.

Як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома. У дзевяць гадоў Тадэвуша аддалі ў калегіум піяраў у Любяшове за Пінскам. Там ён вучаўся пяць гадоў, да 1760 году. У калегіуме вывучаў лацінскую, польскую, францускую і нямецкую мовы, меў посьпехі ў матэматыцы, гісторыі. У гэты час бацька Тадэвуша Людвік Касьцюшка, які вызначаўся вялікай прыхільнасьцю да родавага гнязда ў Сяхновічах, прыкладаў вялікія намаганьні, каб вярнуць пад сваю руку спадчынны маёнтак, які ў той час належаў яго дзядзьку Фаўстыну Касьцюшку. У 1755 годзе той памёр і Сяхновічы, моцна абцяжараныя даўгамі, перайшлі да ягонага сына Яна Непамуцэна. Той гатовы быў пазбавіцца стратнага маёнтка. Бацька Касьцюшкі, каб выкупіць Малыя Сяхновічы, рашыўся пазычыць 20 тысячаў злотых ва ўдавы капітана Беранта. Гэтыя грошы 10 чэрвеня 1755 году Людвік Касьцюшка выклаў за спадчынны маёнтак, а крэдыторка на тры гады атрымала застаўное права на Малыя Сяхновічы й навакольныя вёскі. Касьцюшка абяцаў вярнуць доўг да Купальля (24 чэрвеня) 1758 году. Справа вяртаньня Сяхновічаў, часова выпушчаных з рук, была для берасьцейскага мечніка палкоўніка Людвіка Касьцюшкі справай жыцьця. Ён нават пераехаў у фальварак Зьдзітава, каб быць як мага бліжэй да спадчынных земляў. Аднак 18 красавіка 1758 году, за некалькі месяцаў да часу вяртаньня пазыкі, Людвік Касьцюшка раптоўна памёр.

Партрэт маці Тэклі з Ратамскіх. Калтаноўскі, 1760.

Маці Тадэвуша Касьцюшкі Тэкля выявілася добрай гаспадыняй і здолела выплаціць увесь мужаў доўг, і праз год, на Купальле 1759 году, іх радзіна канчаткова вярнулася ў родавае гняздо ў Сяхновічах. Пра пэрыяд жыцьця Тадэвуша Касьцюшкі паміж 1760 і 1765 гадамі захавалася мала зьвестак. Дакладна вядома, што пасьля сьмерці бацькі ў 1758 годзе фінансавы стан сям’і значна пагоршыўся. Праз вострую нястачу грошай маці ў 1760 годзе вымушаная была прыпыніць навучаньне сыноў, якія па волі бацькі вучыліся ў Любяшове — у калегіуме каталіцкага ордэну піяраў. Юзэф пасьпеў прайсьці ўвесь курс навучаньня, а Тадэвуш быў забраны са школы датэрмінова, ня скончыўшы апошняга класа, званага "Рыторыкай"Касьцюшкаў" />. З умацаваньнем свайго матэрыяльнага становішча ў Сяхновічах, Тэкля Касьцюшка губляла цікавасьць да Марачоўшчыны, якую ўжо больш не хацела й лічыла за цяжар утрымліваць. Таму скарыстала першую магчымасьць, каб з выгодай для сябе пазбавіцца далёкага валоданьня. Сапегі ж не хацелі ратаваць сваю Марачоўшчыну ад даўгоў, якая апынулася ў вельмі цяжкім стане, і ў 1761 годзе яе адкупіў літоўскі падскарбі Юры Флемінг. І хоць новы гаспадар пацьвердзіў удаве Людвіка Касьцюшкі-Сяхновіцкага права на арэнду Марачоўшчыны, аднак трыма гадамі пазьней ён выплаціў ёй 54 тысячы злотых у якасьці платы за фальварак пад Косавам. Пасьля гэтага ніхто з Касьцюшкаў больш ніколі не вяртаўся ў Марачоўшчыну.

Тадэвуш Касьцюшка ў маладосьці

Такім чынма, навучацца Тадэвуша аддалі ў калегіюм піяраў у Любяшове за Пінскам, а не ў Берасьцейскую езуіцкую калегію. У гэтым рашэньні адчувалася ня столькі апазыцыя езуітам, колькі прызнаньне таго факту, што піяры даюць лепшую адукацыю. Піяры давалі адукацыю на эўрапейскім узроўні, гэтаму паспрыяла і рэфарматарская дзейнасьць вядомага прагрэсіўнага пэдагога XVIII стагодзьдзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся дзеці розных станаў, навучаліся яны шэсьць гадоў. У лік дысцыплінаў уваходзілі лацінская мова, рыторыка, матэматыка, фізыка, гісторыя, палітыка, выкладалася і мясцовае права. Шмат увагі надавалася эстэтычнаму і фізычнаму выхаваньню, культуры паводзінаў.

У 1765 годзе Т. Касьцюшка паступіў у наваствораны Варшаўскі кадэцкі корпус — тагачасную найвышэйшую афіцэрскую вучэльню, дзе спэцыялізаваўся па вайсковай інжынэрыі. Варшаўскі кадэцкі корпус уяўляў сабой рыцарскую школу, утвораную каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім для падрыхтоўкі прафэсыйных афіцэраў для войска Рэчы Паспалітай, цяпер у гэтым будынку месьціцца Варшаўскі ўнівэрсытэт. Без пратэкцыі з боку ўплывовых у дзяржаве асобаў Тадэвуш Касьцюшка, як зьбяднелы шляхціц, не меў бы ніякіх шанцаў трапіць у гэтую элітную навучальную ўстанову. Таму біёграфы нярэдка згадваюць імя князя Адама Казіміра Чартарыйскага — шэфа Кадэцкага корпуса. Вядома, што князі Чартарыйскія былі суседзямі Касьцюшкаў-Сяхновіцкіх. Начальнікам корпуса быў князь Адам Чартарыйскі. Кадэты займаліся шыхтавай падрыхтоўкай, фехтаваньнем, вершніцтвам, вывучалі тактыку, літаратуру й гісторыю, лацінскую, нямецкую, францускую мовы, арытмэтыку, геамэтрыю й вышэйшую матэматыку, фізыку, палітычную эканомію, адным з асноўных прадметаў была артылерыя. Паводле сьведчаньняў сяброў па корпусе, Тадэвуш быў забіякам, не ўхіляўся ад дуэляў і меў некалькі шнараў на целе; пры гэтым вызначалі яго лагоднасьць і таварыскасьць. Касьцюшка зьдзіўляў навакольных аскетызмам, воляй і мэтанакіраванасьцю, якія нагадвалі яго сябрам Карла XІІ, за што Тадэвуш атрымаў мянушку «Швэд». Выдатныя здольнасьці й настойлівасьць дазволілі Касьцюшку стаць адным з найлепшых кадэтаў. 20 сьнежня 1766 году, пасьля заканчэньня навучаньня ў корпусе, ён атрымаў званьне харужага, а ў 1768 годзе дасягнуў званьня капітана. Сымпатыя і клопат начальніка корпусу князя Чартарыйскага ўмагчылі Касьцюшку паездку ў Парыж, дзе ён працягваў вайсковую навуку, што, аднак, прыкрывалася наведваньнямі Акадэміі жывапісу і мастацтваў.

Эўрапэйскія падарожжы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1768 годзе ў Рэчы Паспалітай пачалася грамадзянская вайна, калі Барская канфэдэрацыя імкнулася зьвергнуць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага дзеля абароны незалежнасьці краіны. Брат Касьцюшкі, Юзэф, ваяваў на баку паўстанцаў. Сутыкнуўшыся зь цяжкім выбарам паміж паўстанцамі й сваімі спонсарамі — каралём і сям’ёй Чартарыйскіх, якія ўхвалілі паступовы пераход да панаваньня Расеі ў Рэчы Паспалітай — Касьцюшка вырашыў пакінуць Польшчу. У канцы 1769 году ён і яго калега, вядомы мастак Аляксандар Арлоўскі, былі прадстаўлены каралеўскай стыпэндыі, а 5 кастрычніка адправіліся ў Парыж. Яны хацелі працягнуць сваю вайсковую адукацыю, але як іншаземцы яны не мелі магчымасьці паступіць у францускія ваенныя акадэміі й замест гэтага былі залічаны ў каралеўскую акадэмію жывапісу й скульптуры. Там Касьцюшка вучыўся маляваньню й жывапісу, а таксама браў урокі архітэктуры ў вядомага францускага архітэктара Жана-Радольфа Перанэ (Нарысы Касьцюшкі захаваліся па сёньняшні дзень і ахоўваюцца ў якасьці нацыянальна-гістарычных каштоўнасьцей у польскіх музэях).

Аднак Касьцюшка не здаваўся ў сваім жаданьні палепшыць вайсковыя веды. На працягу пяці гадоў ён слухаў лекцыі й часта наведваў бібліятэкі вайсковых акадэмій Парыжа. Узьдзеяньне на яго францускага асьветніцтва, разам з рэлігійнай памяркоўнасьцю, якая панавала на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, моцна паўплывала на яго будучую кар’еру. Асабліва моцнае ўражаньне на яго мысьленьне зрабіла француская эканамічная тэорыя фізыякратыі. Ён таксама працягваў разьвіваць свае мастацкія навыкі; і, хоць яго кар’ера пайшла ў іншым кірунку, ён усё жыцьцё працягваў маляваць і пісаць карціны, эсэ.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, Расейскай імпэрыя, Прусія і Аўстрыя анэксавалі вялікія ўчасткі тэрыторыі краіны й набылі ўплыў на ўнутраную палітыку адноўленай польска-літоўскай дзяржавы. Калі Касьцюшка нарэшце вярнуўся дадому ў 1774 годзе, ён выявіў, што яго брат Юзэф змарнаваў свае грошы, частку грошай Тадэвуша й улез у пазыкі. У войску для яго не знайшлося месца, бо ён не мог дазволіць сабе купіць афіцэрскую пасаду. Праз недахоп сродкаў Тадэвуш быў вымушаны заняцца рэпетытарствам і паступіў на службу да магната й губернатара Юзэфа Сільвестра Сасноўскага, дзе вучыў маляваньню дзьвюх яго дачок. Там ён закахаўся ў адну з дачок губернатара, Людвіку{{#tag:ref|Пасьля таго, як ён вярнуўся ў Польшчу з Амэрыкі й імкнуўся патрапіць у армію Рэчы Паспалітай, прынцэсса Любамірска — яна была вымушана бацькам пайсьці замуж за багатага шляхціча — настойліва заклікала караля прапанаваць Касьцюшку месца ў арміі. Калі ён адправіўся ў Варшаву летам 1789 году, каб самастойна вырашыць гэта пытаньне, ён выпадкова наткнуўся на яе на балі. Яго сябар Юльян Урсын Нямцэвіч пазьней расказваў «Сустрэча была настолькі эмацыйная (для абодвух), што яны былі не ў стане размаўляць адно з адным; яны разышліся па розных кутах салона й плакалі.» У 1791 годзе ён імкнуўся ажаніцца з Тэклай Зуроўскай, але зноў сутыкнуўся з бацькоўскай нязгодай, і, разумеючы што бацька Людвікі не блаславіць шлюб, маладыя людзі наважыліся бегчы й вянчацца таемна. Іх уцёкі былі сарваныя слугамі магната і Касьцюшка атрымаў ад іх лупцоўку — магчыма, менавіта гэтая падзея прывяла да яго пазьнейшай антыпатыі да клясавай няроўнасьці. 9 і 10 кастрычніка 1775 году Тадэвуш Касьцюшка, якому было катэгарычна адмоўлена знаходзіцца ў доме Сасноўскіх, перадаў правы на сваю частку Сяхновічаў швагру Пятру Эстку. Той са свайго боку абавязваўся выплаціць усе даўгі крэдыторам Тадэвуша. Позьняй восеньню, пазычыўшы ў сваякоў і знаёмых значную суму грошай, Касьцюшка зноў вырашыў іміграваць. У канцы 1775 году ён спрабаваў патрапіць у саксонскае войска, але яму было адмоўлена, пасьля чаго ён вырашыў вярнуцца ў Парыж. Там ён даведаўся пра ўспышку амэрыканскай рэвалюцыйнай вайны, у якой брытанскія калёніі ў Паўночнай Амэрыцы паўсталі супраць кароны й пачалі барацьбу за незалежнасьць. Першыя амэрыканскія посьпехі атрымалі шырокую агалоску ў Францыі, пасьля чаго францускі народ і ўрад адкрыта падтрымалі пазыцыю рэвалюцыянераў. Манархічная Францыя, як адвечны вораг Ангельшчыны, падтрымлівала амэрыканскіх рэспубліканцаў, і шмат французаў служыла там. Так Тадэвуш Касьцюшка, якому патрабаваліся грошы на існаваньне, у 1776 трапіў на амэрыканскую зямлю. Амэрыканскаму войску Т. Касьцюшка аддаў дзевяць гадоў свайго жыцьця. Разам з палкамі рэспубліканцаў ён прайшоў усе Амэрыканскія штаты, удзельнічаў ва ўсіх галоўных бітвах, распрацоўваў інжынэрнае забесьпячэньне наступаў і абароны. Гэта яму належыць праект тыповага форту, прыстасаванага да ўмоваў Амэрыкі. Рэспубліка дала Т. Касьцюшку чын генэрала, ён зрабіўся ганаровым грамадзянінам Амэрыканскіх штатаў, але ад’яжджаў з Новага Сьвету такім сама, бадай, бедным, як і прыехаў. Пакуль Т. Касьцюшка адсутнічаў, Людвіка Сасноўская паводле волі бацькі выйшла за князя Любамірскага. У сацыяльным і палітычным жыцьці Рэчы Паспалітай нічога не зьмянілася — панаваў той жа моцны прыгнёт сялянаў і магнацкая анархія. Францыя ўжо сьвяткавала другія ўгодкі рэвалюцыі, а ў Варшаве трэці год працягваўся вальны сойм.

Вайна за незалежнасьць ЗША

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Генэрал Тадэвуш Касьцюшка (па-ангельску: General Thaddeus Kosciusko). Б. Вэст, 1797 г.

Даведаўшыся пра Амэрыканскую рэвалюцыю, Касьцюшка, чалавек рэвалюцыйных памкненьняў, які сымпатызаваў барацьбе амэрыканскіх каланістаў, адплыў у Паўночную Амэрыку ў чэрвені 1776 году разам зь іншымі замежнымі афіцэрамі, хутчэй за ўсё з дапамогай францускага прыхільніка вайны за незалежнасьць П’ера Бамаршэ. 30 жніўня 1776 году ён падаў заяву ў кангрэс Злучаных Штатаў і быў прызначаны ў вайсковае міністэрства на наступны дзень.

Першай задачай Касьцюшкі была пабудова ўмацаваньняў у форце Білінгспорт у Філадэльфіі, штат Пэнсыльванія для абароны берага ракі Дэлавэр і прадухіленьня магчымага прасоўваньня брытанскіх войскаў уверх па цячэньні ракі ў Філадэльфію, навінны артыкул.. Спачатку ён працаваў у якасьці добраахвотніка ў службе Бенджаміна Франкліна, але 18 кастрычніка 1776 году Кангрэс прызначыў яго палкоўнікам інжынерных войскаў у Кантынэнтальнай арміі. Вясной 1777 году Касьцюшка быў прымацаваны да Паўночнай арміі пад камандаваньнем генэрал-маёра Гарацыа Гейтса, якая падышла да канадзкай мяжы ў маі 1777 году. Пасьля разьмяшчэньня ў форце Тыкандэрога ён прыняў удзел у абароне адной з самых магутных крэпасьцей у Паўночнай Амэрыцы. Яго дасьледаваньні прымусілі яго настойліва раіць пабудаваць батарэю на Цукровай Галаве (па-ангельску: Sugar Loaf), узгорку, зь якога быў бачны ўвесь форт. Яго разумная рэкамэндацыя, зь якой пагадзіліся іншыя інжынеры, была адхілена камандзірам гарнізона, брыгадным генэралам Артурам Сент-Клерам. Гэта было тактычнай памылкай: калі брытанская армія пад камандаваньнем генэрала Джона Бургойна прыбыла ў ліпені 1777 году, Бургойн зрабіў менавіта тое, аб чым папярэджваў Касьцюшка, і меў артылерыйскую пабудову на ўзгорку.

Форт Клінтан, Вэст-Пойнт, умацаваны Касьцюшкам. На заднім пляне: статуя ў яго гонар.

Паколькі ангельцы цалкам кантралявалі ўзвышшы, было зразумела, што становішча амэрыканцаў было безнадзейным, і амэрыканскія войскі здалі крэпасьць амаль без барацьбы ў аблёзе форту Тыкандэрога. Брытанскія сілы наступленьня ішлі па пятах і даганялі сваіх праціўнікаў — змучаных жаўнераў Кантынэнтальнай арміі, якія беглі на поўдзень. Генэрал-маёр Філіп Шайлер, які адчайна спрабаваў павялічыць адлегласьць паміж сваімі людзьмі й прасьледвальнікамі, загадаў Касьцюшку затрымаць праціўніка. Касьцюшка знайшоў інжынернае рашэньне: яго людзі валілі дрэвы й плаціны, разбуралі масты й дамбы. У выніку абцяжараныя велізарным транспартам з забесьпячэньнем брытанцы пачалі адставаць і далі амэрыканцам час, неабходны для бясьпечнай пераправы цераз раку Гудзон. Гейтс наказаў Касьцюшку абсьледаваць плошчу паміж супрацьлеглымі арміямі, выбраць найбольш апраўданую пазыцыю й умацаваць яе. Знайшоўшы такую пазыцыю каля Саратогі зь відам на Гудзон, Касьцюшка пабудаваў спэктар абароны, амаль непрыступны зь любога кірунку. Вынікам яго меркаваньня й асаблівай увагі да дэталей стаў няўдалы напад брытанскіх войскаў у часе бітвы пры Саратозе, і войскі Бургойна капітулявалі там 16 кастрычніка 1777 года. Гэтую здачу брытанскай арміі ў палон прынята лічыць як кропку, якая пераламала сытуацыю на карысьць амэрыканцаў. Праца Касьцюшкі пад Сатарогай атрымала вялікую хвалу ад Гейтса, які пазьней расказваў свайму сябру Бенджаміну Рашу: «Вялікай тактыкай гэтай кампаніі былі пагоркі й лясы, якія малады польскі інжынер умела выкарыстаў і дапамог майму лагеру перамагчы». У 1777 годзе Касьцюшка злажыў паланэз і адаптаваў яго для клавесіна. Названы ў яго гонар і са словамі Райнальда Сухадольскага, паланэз пазьней стаў папулярным сярод польскіх патрыётаў у часе паўстаньня ў лістападзе 1830 года. Прыкладна ў той жа час Касьцюшку быў выдзелены чарнаскуры памочнік Агрыпа Хал, да якога ён будзе ставіцца як да роўнага сабе й да сябра.

У сакавіку 1778 году Касьцюшка прыбыў у Вэст-Пойнт, Нью-Ёрк, дзе правёў больш за два гады, умацоўваючы фартыфікацыі й паляпшаючы абарону цытадэлі. Неўзабаве пасьля таго, як Касьцюшка скончыў умацаваньне Вэст-Пойнта, у жніўні 1780 году генэрал Джордж Вашынгтан задаволіў яго просьбу далучыцца да барацьбы ў складзе Паўднёвай арміі. Умацаваньне Вэст-Пойнта Касьцюшкам будзе вельмі высока ацэнена ў якасьці інавацыі для таго часу.

Партрэт Касьцюшкі, напісаны Казімірам Вайнякоўскім

Пасьля падарожжа на поўдзень праз сельскую мясцовасьць Вірджыніі ў кастрычніку 1780 году Касьцюшка прыбыў у Паўночную Караліну, каб напісаць свайму былому камандзіру генэралу Гейтсу. Аднак пасьля разгромнага паражэньня Гейтса ў Камдэне 16 жніўня 1780 году Кантынэнтальны кангрэс, згодна з парадай Вашынгтана, абраў генэрал-маёра Натанаіла Грына на замену Гейтсу ў якасьці камандзіра Паўднёвага дэпартамэнта. Калі Грын афіцыйна прыняў камандаваньне 3 сьнежня 1780 году, ён захаваў Касьцюшку на пасадзе галоўнага інжынера. Да таго часу ён атрымаў высокую ацэнку сваёй дзейнасьці й ад Гейтса й ад Грына. На працягу гэтай кампаніі Касьцюшка быў удзельнікам каманды, якая спэцыялізавалася на пабудове бато, кантролі месцаў разьмяшчэньня лагераў, разьведцы для пераправы, замацаваньні пазыцый і разьвіцьці разьведвальных кантактаў. Некаторыя яго ўклады згулялі важную ролю ў прадухіленьні разбурэньня Паўднёвай арміі. Яго праца была асабліва заўважана ў часе знакамітай «гонкі да ракі Дан» (па-ангельску: «Race to the Dan»), калі брытанскі генэрал Чарлз Карнуоліс перасьледаваў Грына на працягу 320 кілямэтраў па глушы краіны ў студзені й лютым 1781 году. Шмат у чым дзякуючы камбінацыі тактыкі Грына, бато Касьцюшкі й дакладнай разьведкі рэк перад асноўнай пераправай, кантынэнтальная армія бясьпечна перасекла ўсе рэкі, у тым ліку Ядкін і Дан. Карнуоліс, які не меў лодак і не знайшоў спосабу перасекчы шырокі Дан, нарэшце адмовіўся ад пагоні й вярнуўся ў Паўночную Караліну. Амэрыканцы перагрупаваліся на поўдні Галіфакса, штат Вірджынія, дзе раней па просьбе Грына Касьцюшка стварыў умацаванае дэпо. У часе гонкі да ракі Дан Касьцюшка дапамог выбраць месца каля будынка суда ў Гілфардзе, куды Грын у выніку вярнуўся змагацца з Карнуолісам. Нягледзячы на тактычнае паражэньне, амэрыканцы цалкам разграмілі войскі Карнуоліса й набылі стратэгічную перавагу на поўдні, якая трымалася да канцы вайны. Такім чынам, калі Грын пачаў адваёўваць Паўднёвую Караліну вясной 1781 году, ён запрасіў Касьцюшку далучыцца да асноўнага корпуса Паўднёвай арміі. Аб’яднаныя сілы Кантынэнтальнай арміі й паўднёвай міліцыі паступова выцесьнілі брытанцаў да прыбярэжных партоў у другой палове 1781 году й 16 жніўня Касьцюшка прыняў удзел у другой бітве пад Камдэнам. У горадзе Найнці-Сікс Касьцюшка знаходзіўся ў аблозе форта Стар з 22 мая да 18 чэрвеня. У часе няўдалай аблогі ён атрымаў сваё адзінае раненьне за сем гадоў службы: ён быў удараны штыком у ягадзіцу ў часе штурму абароны форта на падыходзе да траншэі, якую ён сам канструяваў. Пазьней Касьцюшка дапамагаў умацоўваць амэрыканскія базы ў Паўночнай Караліне, а таксама прымаў удзел у некалькіх невялікіх апэрацыях у апошні год ваенных дзеяньняў, разганяючы брытанскія войскі паблізу Чарлстана, Паўднёвая Караліна. Ён стаў займацца гэтымі апэрацыямі пасьля сьмерці свайго сябра, палкоўніка Джона Лаўрэнса, узяўшы адказнасьць за разьведвальныя сеткі Лаўрэнса ў гэтым раёне. Касьцюшка камандаваў двума кавалерыйскімі эскадронамі й пяхотным падразьдзяленьнем, а апошняя вядомая бітва гэтай вайны, у якой ён удзельнічаў, адбылася пры Джэймс-Айлендзе, Паўднёвая Караліна, 14 лістапада 1782 году. У гэтай бітве, якая была апісана як апошняя ўзброеная акцыя кантынэнтальнай арміі ў вайне, Касьцюшку ледзь не забілі, а яго невялікі атрад быў разгромлены. Праз месяц Тадэвуш Касьцюшка быў сярод кантынэнтальных войскаў у вызваленым ад брытанскай акупацыі Чарлстане. Ён правёў рэшту вайны там, рыхтуючы фаервэркі да 23 красавіка 1783 году для сьвяткаваньня падпісаньня Парыскай дамовы.

Рыхтуючыся да ад’езду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сямі неаплачаных гадоў службы ў канцы мая 1783 году Тадэвуш Касьцюшка вырашыў атрымаць зарплату, якая належала яму. У тым жа годзе Кангрэс прапанаваў яму кантраляваць фаервэркі ў Прынстане, Нью-Джэрсі, у часе сьвяткаваньня 4 ліпеня. 13 кастрычніка 1783 году амэрыканскі ўрад надаў Тадэвушу Касьцюшку званьне брыгаднага генэрала, але ён усё яшчэ не мог атрымаць сваю запрацную плату; многія афіцэры й жаўнеры былі ў такой жа сытуацыі. У чаканьні аплаты, не ў сілах нават заплаціць за падарожжа назад у Эўропу, Касьцюшка, як і шэраг іншых, жыў на грошы занятыя ў польска-габрэйскага банкіра Хайма Салямона. Урэшце ён атрымаў цэртыфікат на 12280 даляраў, якія мог атрымаць 1 студзеня 1784 году, а таксама 500 акраў (202,34 гектара) зямлі, але толькі ў тым выпадку, калі б ён вырашыў пасяліцца ў ЗША. На зіму 1783—1784 гадоў былы камандзір Касьцюшкі генэрал Грын запрасіў яго пажыць у сваім асабняку. Ён быў у ліку трох афіцэраў-іншаземцаў, каго прынялі ў ганаровае Таварыства Цынцынаці, якое складалася з самых вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасьць. 3 рук Джорджа Вашынгтана Тадэвуш Касьцюшка атрымаў ордэн Цынцынаці.

Конны партрэт Тадэвуша Касьцюшкі. В. Косак, 1879 г.

15 ліпеня 1784 году Касьцюшка адправіўся назад у Польшчу, куды прыбыў 26 жніўня. У сувязі з канфліктам паміж яго апекунамі, сям’ёй Чартырыйскіх, і каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім Касьцюшка ў чарговы раз ня змог атрымаць месца ў арміі Рэчы Паспалітай. Па вяртаньні Т. Касьцюшка пэўны час жыў у Сяхновічах, спрабаваў весьці гаспадарку ў сваёй частцы маёнтку. Гэты 5-гадовы пэрыяд ягонага жыцьця гісторыкі назвалі «сялянкай» (ці «ідыліяй»), калі баявы генэрал займаўся звычайнымі клопатамі вясковага жыхара. Яго брат Юзэф згубіў большую частку сямейных земляў праз няўдалыя інвэстыцыі, але з дапамогай сваёй сястры Ганны Касьцюшка сумеў забясьпечыць сабе частку маёнтка. Ён вырашыў абмежаваць паншчыну (абавязковую службу на карысьць землеўладальніка) для сялян да двух дзён у тыдзень, а таксама цалкам вызваліць ад яе жанчын. Неўзабаве яго маёмасьць перастала быць прыбытковай, і ён пачаў улязаць у пазыкі. Тадэвуш Касьцюшка завязаў сяброўства зь лібэральнымі актывістамі; Гуга Калантай прапанаваў яму месца лектара ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве, але Касьцюшка адмовіўся.

Сытуацыя зьмянілася з пачаткам дзейнасьці Чатырохгадовага сойму (1788—1792), рэформы якога прадугледжвалі павелічэньне войска Рэчы Паспалітай да 100 тысячаў чалавек для абароны межаў. Касьцюшка ўбачыў шанец вярнуцца на вайсковую службу й правёў некаторы час у Варшаве сярод тых, хто ўдзельнічаў у палітычных дэбатах па-за межамі сойму. Ён напісаў прапанову аб стварэньні апалчэньня паводле амэрыканскай мадэлі. Калі палітычны ціск прывёў да пабудовы войска, а палітычныя зьвязьнікі Касьцюшкі набылі ўплыў на караля, ён зноў падаў заяўку на ўступленьне ў армію й 12 кастрычніка 1789 году атрымаў пасаду генэрал-маёра. Апроч таго, ён пачаў атрымліваць высокую зарплаты ў 12000 злотых у год, якая паставіла кропку на яго фінансавых цяжкасьцях. Соймік Берасьцейскага павету вылучыў кандыдатуру Т. Касьцюшкі на пасаду генэрал-маёра, неўзабаве 12 кастрычніка 1789 гэтую прапанову падтрымаў сойм, а таксама кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Т. Касьцюшку прызначылі ў кароннае войска, хоць сам ён жадаў служыць у войску Вялікага Княства Літоўскага[4]. Такім чынам, Тадэвуш Касьцюшка хацеў патрапіць у армію Вялікага Княства Літоўскага, але замест гэтага яго прызначылі ў каралеўскае войска. 1 лютага 1790 году ён прыбыў ва Улацлавак і ў сярэдзіне сакавіка атрымаў падначаленае войска. Летам ён камандаваў некалькімі пяхотнымі й кавалерыйскімі часткамі ў раёне паміж рэкамі Бугам і Віслай. У жніўні 1790 году ён быў адпраўлены на Валынь, дзе быў дыслакаваны паблізу Стараканстантынава і Мендзыбожэ. Князь Юзэф Панятоўскі, які быў пляменьнікам караля, прызнаў вялікі вайсковы досьвед Касьцюшкі й зрабіў яго сваім намесьнікам, а таксама пакідаў яго камандзірам, калі адсутнічаў сам. Між тым Тадэвуш Касьцюшка стаў больш цесна зьвязвацца з палітычнымі рэфарматарамі, аказваючы падтрымку Гуга Калантаю, Юльляну Ўрсыну Нямцэвічу і іншым. Касьцюшка сьцьвярджаў, што сяляне й габрэі павінны атрымаць паўнавартаснае грамадзянства, бо гэта будзе матываваць іх падтрымліваць Рэч Паспалітую ў выпадку вайны. Палітычныя рэфарматары, аб’яднаныя ў Патрыятычную партыю, атрымалі буйную перамогу з прыняцьцем канстытуцыі 3 траўня 1791 года. Касьцюшка лічыў гэту канстытуцыю крокам у правільным кірунку, але быў расчараваны захаваньнем манархіі й адсутнасьцю садзейнічаньня паляпшэньню становішча найбольш абяздоленых: сялян і габрэяў. Суседзі фэдэрацыі ўбачылі ў рэформах канстытуцыі пагрозу іх уплыву на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Праз год пасьля прыняцьця канстытуцыі, 14 траўня 1792 году, магнаты ўтварылі Таргавіцкую канфэдэрацыю, якая запрасіла расейскую імпэратрыцу Кацярыну ІІ дапамагчы ў зьвяржэньні канстытуцыі. Праз чатыры дні, 18 траўня 1792 году, 100 тысячаў жаўнераў арміі Расейскай імпэрыі перайшлі мяжу краіны, накіраваўшыся да Варшавы і распачаўшы вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году.

Абарона канстытуцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцюшка, карціна Юльюша Косака

Расейскія войскі мелі трайную перавагу ў колькасьці: іх было каля 98000 жаўнераў супраць 37000 ваяроў Рэчы Паспалітай; апроч таго на іх баку была перавага ў баявым досьведзе. Перад уварваньнем расейскай арміі Касьцюшка быў прызначаны намесьнікам камандзіра пяхотнай дывізыі князя Юзэфа Панятоўскага, дыслякаванай у Заходняй Украіне. Калі князь стаў галоўнакамандуючым польскай (каралеўскай) арміі 3 траўня 1792 году, Касьцюшка стаў камандзірам дывізыі пад Кіевам. Расеяне атакавалі на шырокім фронце трыма арміямі. Касьцюшка ўнёс прапанову, каб уся армія Рэчы Паспалітай сканцэнтравалася й атакавала толькі адну з расейскіх армій з мэтай забесьпячэньня колькасных суадносін і павышэньня маральнага духу ў асноўным недасьведчаных жаўнераў Рэчы Паспалітай хуткай перамогай; аднак Панятоўскі адкінуў гэты плян. 22 траўня 1792 году расейскія войскі перайшлі мяжу ва Ўкраіне, дзе знаходзіліся войскі Касьцюшкі й Панятоўскага. Каралеўская армія была занадта слабая, каб супрацьстаяць прасоўваньню чатырох варожых калён у Заходняй Украіне, і зьдзяйсьняла баявы адыход цераз заходні бок ракі Паўднёвы Буг пад камандаваньнем Касьцюшкі. 18 чэрвеня Панятоўскі выйграў бітву пад Зяленцамі; дывізыя Касьцюшкі пры гэтым выконвала функцыю асобнага ар’ергарда, не прымаючы ўдзелу ў бітве, і злучылася з асноўнай арміяй толькі з надыходам цемры; тым ня менш, яго руплівая абарона тылу й флангаў галоўнай арміі прынесла яму толькі што ўведзены ордэн Vіrtutі Mіlіtarі, які па сёньняшні дзень ёсьць найвышэйшай узнагародай у польскім войске (Старазінскі, аднак, сьцьвярджае, што Касьцюшка атрымаў гэты ордэн за яго пазьнейшую перамогу пад Дубенкай 18 ліпеня). Польскае адступленьне працягвалася, і 7 ліпеня войскі Касьцюшкі змагаліся супраць ворагаў у горадзе Ўладзімір-Валынскі. Па дасягненьні поўначы ракі Буг армія фэдэрацыі была падзеленая на тры дывізыі, каб стрымаць абарончую лінію. Гэта было зроблена насуперак меркаваньню Тадэвуша Касьцюшкі аб трыманьні адной моцнай і засяроджанай арміі й аслабіла колькасную перавагу войскаў Рэчы Паспалітай. Войскі Касьцюшкі былі прызначаныя для абароны паўднёвага флангу фронту побач з аўстрыйскай мяжой. У бітве пад Дубенкай (18 ліпеня 1792 года) Тадэвуш Касьцюшка адбіў атаку праціўніка, які колькасна пераўзыходзіў яго, умела выкарыстоўваючы перашкоды мясцовасьці й палявыя ўмацаваньні, і стаў разглядацца як адзін з самых бліскучых палкаводцаў Рэчы Паспалітай той эпохі. Маючы толькі 5300 жаўнераў ён перамог 25000 расейцаў на чале з генэралам Міхаілам Кахоўскім. Нягледзячы на тактычную перамогу, Касьцюшку прыйшлося адступіць ад Дубенкі, бо расейскія войскі перасеклі аўстрыйскую мяжу й пачалі разьбівацца на флангі. Пасьля бітвы кароль польскі й вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі павысіў Тадэвуша Касьцюшку да званьня генэрал-лейтэнанта й узнагародзіў яго ордэнам Белага Арла. Навіны пра перамогу Касьцюшкі распаўсюджваліся ў Эўропе, і 26 жніўня ён атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі ад заканадаўчага сходу рэвалюцыйнай Францыі. У той час, як Касьцюшка лічыў зыход вайны ўсё яшчэ нявырашаным, кароль прасіў аб спыненьні баёў. 24 ліпеня 1792 году, да таго, як Касьцюшка атрымаў сваё званьне генэрал-лейтэнанта, кароль шакаваў армію, абвясьціўшы аб далучэньні да Таргавіцкай канфэдэрацыі і загадзе польска-літоўскаму войску спыніць баявыя дзеяньні супраць Расеі. Касьцюшка вырашыў пайсьці супраць караля, як гэта зрабіла Барская канфэдэрацыя за два дзесяцігодзьдзі да гэтага, у 1771 годзе, але князь Юзэф Панятоўскі адгаварыў яго ад гэтага кроку. 30 жніўня Касьцюшка пакінуў сваю пасаду ў арміі й на кароткі час вярнуўся ў Варшаву, дзе атрымаў павышэньне й зарплату, але адмовіўся ад запрашэньня караля застацца ў войску. Прыкладна ў той жа час ён таксама захварэў на жаўтуху.

Касьцюшка з «Vіrtutі Mіlіtarі» і з Арлом Цынцынаці

Капітуляцыя караля стала цяжкім ударам для Тадэвуша Касцюшкі, які не прайграў ніводнай бітвы ва ўсёй кампаніі. Да сярэдзіны верасьня ён пайшоў у адстаўку, каб пакінуць краіну, і ў пачатку кастрычніка ён выехаў з Варшавы. Спачатку ён адправіўся на ўсход, да сямейнай сядзібы Чартарыйскіх у Сяняве, дзе сабралася шмат незадаволеных. У сярэдзіне лістапада ён правёў два тыдні ў Львове (па-нямецку: Lemberg), дзе быў з ушанаваньнямі сустрэты насельніцтвам; пасьля вайны яго асоба прыцягвала натоўпы, якія прагнулі ўбачыць вядомага палкаводца. Ізабэла Чартарыйская прапанавала яму ажаніцца са сваёй дачкой Зоф’яй. Расейцы плянавалі арыштаваць яго, калі ён вернецца на падкантрольную ім тэрыторыю; аўстрыйцы, якія акупавалі тэрыторыю Львова, прапанавалі яму месца ў аўстрыйскай арміі, ад якога ён адмовіўся. Пасьля гэтага яны плянавалі дэпартаваць яго, але ён пакінуў Львоў раней. У канцы месяца ён спыніўся ў Замасьці ў маёнтку Замойскіх, сустрэўся з Станіславам Сташыцам, пасьля чаго адправіўся ў Пулавы. Ён не доўга прабыў там: 12—13 сьнежня ён быў у Кракаве; 17 сьнежня — ва Уроцлаве; і неўзабаве пасьля гэтага пасяліўся ў Лейпцыгу, дзе шмат вядомых жаўнераў і палітыкаў Рэчы Паспалітай стварылі своеасаблівую эміграцыйную дыяспару. Пазьней ён зь некаторымі іншымі эмігрантамі пачаў будаваць пляны паўстаньня супраць расейскага кіраўніцтва ў Рэчы Паспалітай. Няспыннае ўмяшаньне суседніх манархічных рэжымаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і бясьсільле «сваіх» дзяржаўных органаў выклікалі пратэст і незадавальненьне шырокіх пластоў грамадзтва і асабліва прагрэсіўнай шляхты, прадстаўнікі якой пачалі падрыхтоўку да паўстаньня. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы браў Тадэвуш Касьцюшка. Палітыкі, якія групаваліся вакол Ігнацыя Патоцкага і Гугі Калантая, шукалі кантакты з такімі ж апазыцыйнымі групамі на тэрыторыі Польшчы, і да вясны 1793 году да іх далучыліся іншыя палітыкі й рэвалюцыянеры, у тым ліку Ігнацы Дзялынскі. Паколькі Калантай і іншыя пачалі плянаваць паўстаньне перш чым Касьцюшка далучыўся да іх, яго падтрымка стала для іх галоўным адабрэньнем, бо ён быў адным з самых папулярных людзей у Рэчы Паспалітай. Пасьля двух тыдняў у Лейпцыгу, у першы тыдзень студзеня 1793 году Касьцюшка адправіўся ў Парыж па дапамогу для падрыхтоўкі паўстаньня. Аднак ні жырандысты, ні якабінцы канкрэтнай дапамогі не надалі. Ён заставаўся там да лета, але, нягледзячы на рост рэвалюцыйнага ўплыву ў Францыі, ён атрымаў толькі спачуваньні праблеме фэдэрацыі і ніякіх канкрэтных абавязкаў. Касьцюшка прыйшоў да высновы, што француская ўлада не была зацікаўлена ў Рэчы Паспалітай, бо не магла выкарыстоўваць яе для сваёй уласнай справы, і быў расчараваны ў дробязнасьці Францускай рэвалюцыі, якая выяўлялася ў шматлікіх канфліктах паміж рознымі фракцыямі й тэроры, узровень якога рос на тэрыторыі краіны. 23 студзеня 1793 году Прусія і Расея зьдзейсьнілі Другі падзел Рэчы Паспалітай. Гарадзенскі сойм, які быў пад прымусам скліканы ў чэрвені, ратыфікаваў падзел і быў вымушаны адмяніць канстытуцыю 3 мая 1791 года. Пасьля Другога падзелу Рэч Паспалітая стала невялікай краінай, плошча якой складала прыблізна 200 тысячаў квадратных кілямэтраў, а насельніцтва — 4 мільёны чалавек. Гэта стала шокам для Таргавіцкай канфэдэрацыі, сябры якой бачылі сябе абаронцамі шматвяковых магнацкіх прывілеяў, але не чакалі, што іх заклік да дапамогі расейскай імпэратрыцы прывядзе да далейшага скарачэньня й аслабленьня краіны.

Хоць Тадэвуш Касьцюшка й асьцерагаўся таго, што ў паўстаньня мала шанцаў супраць трох краінаў якія рабавалі яго радзіму, у жніўні 1793 году ён вярнуўся ў Лейпцыг, дзе быў сустрэты патрабаваньнем складаць плян рэвалюцыі як мага хутчэй. У верасьні ён таемна перасек польскую мяжу, каб правесьці асабістыя назіраньні й сустрэцца з высокапастаўленымі афіцэрамі й жаўнерамі польскай арміі, якія сымпатызавалі ідэям рэвалюцыі, у тым ліку з генэралам Юзэфам Вадзіцкім. Падрыхтоўка ішла павольна, і ён выехаў у Італію з намерам вярнуцца ў лютым 1794 году. Аднак сытуацыя ў Рэчы Паспалітай хутка мянялася. Расейскія й прускія ўлады вымусілі Рэч Паспалітую распусьціць большую частку свайго войска, а звольненыя жаўнеры павінны былі ўступіць у расейскую армію. У сакавіку расейскія агенты выявілі рэвалюцыянераў у Варшаве й пачалі арыштоўваць прыкметных польскіх палітыкаў і военачальнікаў. Касьцюшка быў вымушаны выконваць свой плян раней, чым плянаваў, і 15 сакавіка 1794 году адправіўся ў Кракаў.

Паўстаньне 1794 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прысяга Тадэвуша Касьцюшкі ў Кракаве

Даведаўшыся пра тое, што расейскі гарнізон пакінуў Кракаў, Касьцюшка прабраўся ў горад у ноч на 23 сакавіка 1794 году, а на наступную раніцу на Галоўнай плошчы ён абвясьціў Акт паўстаньня грамадзян. Касьцюшка даў прысягу на вернасьць паўстаньню й абвясьціў, што будзе змагацца за непарушнасьць межаў дзяржавы, усталяваньне ўлады народа й усеагульную свабоду. У Акце паўстаньня грамадзянаў Тадэвуш Касьцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны ІІ і Фрыдрыха Вільгельма было жаданьне «’’распаўсюдзіць панаваньне тыраніі’’» і задушэньне свабоды суседніх народаў. Касьцюшка атрымаў званьне «Naczelnіk» (галоўнакамандуючы) польска-літоўскіх сілаў, якія змагаліся супраць расейскай акупацыі. Апроч таго, згодна з Актам паўстаньня Касюцюшка прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду. У радзе Касьцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі»). Па ўтварэньні Найвышэйшай Літоўскай Рады ўзьніклі пэўныя непаразуменьні паміж Касьцюшкам і кіраўніком паўстаньня ў Вялікім Княстве Літоўскім Якубам Ясінскім. Ён працягваў мабілізаваць насельніцтва, маючы намер прызваць дастатковую колькасьць добраахвотнікаў для змаганьня супраць большай і больш прафэсыйнага расейскага войска. Ён таксама выказаў надзею, што Аўстрыя і Прусія ня будуць умешвацца, бо ў акупаваных гэтымі краінамі частках Рэчы Паспалітай таксама прысутнічала паўстанцкая дзейнасьць.

Касьцюшка й яго сялянскія касінеры на карціне Яна Матэйкі «Касьцюшка пад Рацлавіцамі»

Касьцюшка сабраў войска каля 6000 чалавек, у тым ліку 4000 жаўнераў рэгулярнай арміі й 2000 рэкрутаў, і рушыў на Варшаву. расейцы здолелі арганізаваць войска супрацьстаяньня хутчэй, чым ён чакаў, але ён атрымаў перамогу ў бітве пад Рацлавіцамі 4 красавіка 1793 году, дзе ён сумеў яшчэ набраць у свой атрад добраахвотнікаў сярод сялян (касінераў). Тым ня менш, гэтае паражэньне расеян не зьяўлялася стратэгічна значным, і яны хутка прымусілі паўстанцаў адступіць у бок Кракава. Каля Паланца ён атрымаў падмацаваньне й сустрэўся зь іншымі лідарамі паўстаньня (Калантаем, Патоцкім); там ён выдаў вядомую палітычную дэклярацыю аб паўстаньні — Паланецкі ўнівэрсал. Дэклярацыя сьцьвярджала, што прыгонныя сяляне атрымлівалі грамадзянскія правы, а таксама памяншаліся іх павіннасьці (паншчына). У той жа час расеяне абвясьцілі ўзнагароду за захоп Касьцюшкі «жывым альбо мёртвым». К чэрвеню прусы пачалі актыўна дапамагаць расеянам, і 6 чэрвеня 1793 году Касьцюшка змагаўся ў абарончай бітве пад Шчакацінамі супраць расейска-прускіх сіл. З канца чэрвеня, на працягу некалькіх тыдняў, ён абараняў Варшаву, якая знаходзілася пад кантролюй паўстанцаў. 28 чэрвеня шмат рэвалюцыянераў пад Варшавай патрапілі ў палон, а ў Варшаве на патрабаваньне натоўпу біскуп Ігнацы Масальскі і 6 іншых контррэвалюцыянераў былі павешаны. Касьцюшка выступіў з публічным дакорам, заявіўшы, што «’’тое, што адбылося ўчора ў Варшаве напоўніла яго сэрца горыччу й смуткам’’», і выказаў спадзяваньні на тое, што вяршэнства закону рушыць усьлед. Да раніцы 6 верасьня прускія войскі адышлі для падаўленьня паўстаньня, якое ўспыхнула на тэрыторыях, акупаваных Прусыяй, і аблога Варшавы скончылася. 29—30 верасьня 1794 году ён разам са сваім сакратаром Юльянам Нямцэвічам прыязджаў у Горадню для вайсковай нарады, у час якой уручыў удзельнікам паўстаньня ў Вялікім Княстве Літоўскім пярсьцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу». 10 кастрычніка, у часе бітвы пад Мацяёвіцамі супраць расейскіх войскаў, Касьцюшка быў паранены й узяты ў палон. Неўзабаве пасьля гэтага паўстаньне скончылася бітвай пад Прагай, дзе, у адпаведнасьці з сучаснымі расейскімі зьвесткамі, войскі Расейскай імпэрыі забілі 20000 жыхароў Варшавы. На загад Кацярыны ІІ пад пільнай аховай і чужым прозьвішчам («шляхціц Шыманскі») праз Кіеў, Чарнігаў, Гомель, Магілёў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад 10 сьнежня 1794 году Касьцюшку вывезьлі ў Пецярбург і зьняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 годзе, скончылася існаваньне Рэчы Паспалітай.

Дом-музэй Т. Касьцюшкі ў Марачоўшчыне
Вызваленьне Тадэвуша Касьцюшкі зь цямніцы. Я. Дамель, 1830-я гг.
Дом у Філадэльфіі, дзе Касцюшка жыў у 1797 годзе

Сьмерць імпэратрыцы Кацярыны ІІ 17 лістапада 1796 году прывяла да зьмены палітыкі Расеі ў дачыненьні да Польшчы. 28 лістапада імпэратар Павал І, які ненавідзеў сваю папярэдніцу Кацярыну, дараваў Тадэвушу Касьцюшку й вызваліў яго пасьля таго, як той даў клятву вернасьці. Павал абяцаў вызваліць усіх палітычных зьняволеных, якія ўтрымліваліся ў расейскіх турмах ці былі гвалтоўна пераселены Сыбір. Імпэратар даў Касьцюшку 12 тысячаў рублёў, якія ён, апынуўшыся ў Лёндане, выслаў назад у Пецярбург. Тады Павпл І загадаў перакрыць мяжу й схапіць Касьцюшку, калі ён толькі зьявіцца ў Расеі. Аднак быў схоплены й высланы ў Нерчынск нейкі лідзкі шляхціц, вельмі падобны да Касьцюшкі. Сам былы кіраўнік паўстаньня больш у імпэрыю не вярнуўся.

У канцы 1796 Т. Касьцюшка разам зь Ю. Нямцэвічам выехаў у ЗША, праз Стакгольм і Лёндан, выехаўшы з Брысталя 17 чэрвеня 1797 году і прыбыўшы ў Філадэльфію 18 жніўня, дзе быў да 1798 году. Нягледзячы на павагу й прызнаньне насельніцтва, Касьцюшка быў з падазрэньнем сустрэты амэрыканскім урадам, які кантралявалі фэдэралісты, бо яны не давяралі Касьцюшку праз яго папярэдняе сяброўства з дэмакратычна-рэспубліканскай партыяй. У сакавіку 1798 году Касьцюшка атрымаў шмат лістоў з Эўропы. Навіна ў адным зь іх настолькі шакавала яго, што ён, у параненым стане, без дапамогі падняўся з кушэткі й дакульгаў да сярэдзіны пакоя, крыкнуўшы генэралу Энтані Ўолтану Ўайту: «Я павінен вярнуцца ў Эўропу!» У гэтым лісьце ішла гаворка пра тое, што польскі генэрал Ян Генрык Дамброўскі і польскія жаўнеры ваявалі ў Францыі пад кіраўніцтвам Напалеона, і што сёстры Касьцюшкі паслалі двух яго пляменьнікаў ваяваць за Напалеона ў гонар Касьцюшкі. Прыкладна ў той жа час Касьцюшка атрымаў вестку пра тое, што Талейран шукаў маральнай і грамадзкай падтрымкі Тадэвуша Касьцюшкі ў францускай барацьбе супраць аднаго з ворагаў Рэчы Паспалітай, якія акупавалі яе тэрыторыю, — Прусыі. Заклік сям’і й краіны вымусіў Касьцюшку вярнуцца ў Эўропу. Ён неадкладна пракансультаваўся з Томасам Джэфэрсанам, які забясьпечыў яму пашпарт на іншае імя й дапамог таемна выехаць у Францыю. Касьцюшка не сказаў ні слова ні свайму былому таварышу па зброі Юльляну Нямцэвічу, ні свайму ўласнаму слузе, толькі пакінуўшы для іх трохі грошай. Яго рашэньню аб ад’езьдзе спрыялі й іншыя фактары. У адпаведнасьці з умовамі Акта пра чужынцаў і баламутаў ён падлягаў дэпартацыі альбо турэмнаму зьняволеньню. Апроч таго, Джэфэрсан быў занепакоены тым, што ЗША і Францыя знаходзіліся ў адным кроку ад вайны пасьля справы XYZ, і разглядаў яго як неафіцыйнага пасланца. Пазьней Касьцюшка пісаў: «Джэферсан лічыў, што я быў бы найлепшым пасрэднікам у справе пагадненьня з Францыяй, таму я прыняў гэту місыю нават без аніякага афіцыйнага дазволу». Перад ад’ездам з ЗША ён пакінуў тастамэнт, у якім прызначыў пэўныя сумы на выкуп рабоў-нэграў і іхную адукацыю[11].

Разьмеркаваньне амэрыканскай маёмасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад ад’ездам у Францыю Касьцюшка сабраў сваю маёмасьць і напісаў тэстамэнт, заручыўшыся падтрымкай Томаса Джэфэрсана ў якасьці выканаўцы. Да 1797 году Касьцюшка й Джэфэрсан сталі добрымі сябрамі, пасьля чаго перапісваліся на працягу дваццаці гадоў. Джэфэрсан пісаў, што «ён найчысьцейшы сын свабоды, якіх я калі-небудзь ведаў». У тастамэнце Касьцюшка наказаў прадаць усю сваю нерухомасьць для таго, каб за гэтыя грошы была куплена свабода для чарнаскурых рабоў, у тым ліку асабістых рабоў Джэфэрсана, а таксама гэтыя грошы павінныя былі пайсьці на выхаваньне рабоў для самастойнага жыцьця й працы. Праз некалькі гадоў пасьля сьмерці Касьцюшкі Джэферсан ва ўзросьце 77 гадоў заявіў, што ён няздольны дзейнічаць у якасьці выканаўцы ў сувязі з узростам і шматлікімі юрыдычнымі складанасьцямі тэстамэнту, якія не маглі быць вырашаны ў судах да 1856 года. Джэфэрсан рэкамэндаваў свайму сябру Джону Хартуэлу Коку, які таксама выступаў супраць рабства, стаць выканаўцам, але Кок таксама адмовіўся ад працы з гэтым тэстамэнтам. Справа амэрыканскай маёмасьці Касьцюшкі тры разы разглядалася ў Вярхоўным судзе ЗША[a]. Усяго ён зрабіў чатыры тэстамэнты, тры зь якіх былі складзеныя ўжо пасьля амэрыканскага тэстамэнту. Грошы, якія Касьцюшка пакінуў для наданьня свабоды й адукацыі афраамэрыканцаў ў ЗША, ніколі так і не былі выкарыстаны для гэтай мэты. Хоць амэрыканскі тэстамэнт Касьцюшкі не было выканана, яго спадчына пайшла на заснаваньне навучальнай установы для афраамэрыканцаў у Злучаных Штатах — у Ньюарку, штат Нью-Джэрсі, у 1826 годзе, якая была названа ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі.

Вяртаньне ў Еўропу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апошняя рэзыдэнцыя Тадэвуша Касьцюшкі, Залятурн, Швайцарыя, на будынку якой усталёвана мэмарыяльная дошка, прысьвечаная яму. Апроч таго, зараз у будынку размешчаны музей Касьцюшкі.

28 чэрвеня 1798 году Тадэвуш Касьцюшка прыбыў у Баёну, Францыя. У 1798 у Францыі меў сустрэчы з прадстаўнікамі Дырэкторыі і Напалеонам, якія імкнуліся выкарыстаць ягонае імя для ўзьняцьця паўстаньня ў акупаваных Аўстрыяй землях Рэчы Паспалітай. Аднак генэрал адмовіўся падтрымаць Францыю ў барацьбе супраць Расеі. На той час пляны міністра замежных спраў Францыі Талейрана зьмяніліся й ужо не ўключалі ў сябе Касьцюшку. Касьцюшка заставаўся палітычна актыўным у польскіх эмігранцкіх колах у Францыі й 7 жніўня 1799 году стаў сябрам «Таварыства польскіх рэспубліканцаў» (па-польску: Towarzystwo Republіkanów Polskіch), дзе рашуча выказваўся за ўсталяваньне рэспубліканскага ладу ў адноўленай Рэчы Паспалітай. Аднак Касьцюшка адмовіўся ад прапанаванага камандаваньня польскіх легіёнаў, якія фармаваліся ў войсках Францыі. 17 кастрычніка й 6 лістапада 1799 году ён сустракаўся з Напалеонам Банапартам; аднак яму не ўдалося дасягнуць пагадненьня з францускім лідарам, які лічыў Касьцюшку «дурнем», які «пераацэньвае свой уплыў» у Польшчы[b]. Касьцюшка, у сваю чаргу, не любіў Напалеона за яго дыктатарскія памкненьні й называў яго «трунарам [Францускай] рэспублікі». У 1801 годзе Касьцюшка пасяліўся ў Брэвіле, недалёка ад Парыжа, і дыстанцыяваўся ад палітыкі. Касьцюшка ня верыў, што Напалеон у нейкай форме адновіць Рэч Паспалітую. Калі напалеонаўскія войскі падышлі да граніц Польшчы, Касьцюшка напісаў яму ліст з патрабаваньнямі гарантый усталяваньня шляхецкай дэмакратыі й істотных нацыянальных граніц, які Напалеон праігнараваў. Касьцюшка прыйшоў да высновы, што Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае ў 1807 годзе праз асабістыя інтарэсы, а не таму што падтрымліваў незалежнасьць Польшчы. Такім чынам, Касьцюшка вырашыў не ехаць у герцагства Варшаўскае й не далучацца да яго арміі, якая ваявала на баку Напалеона.

Замест гэтага, пасьля падзеньня Напалеона, Тадэвуш Касьцюшка сустрэўся з расейскім імпэратарам Аляксандрам І у Парыжы, а затым у Браўнау, Швайцарыя. Аляксандар І спадзяваўся пераканаць Касьцюшку вярнуцца ў Польшчу, дзе імпэратар плянаваў стварыць марыянэтачнае Польскае каралеўства (Кангрэсавае каралеўства). У абмен на свае паслугі Касьцюшка патрабаваў правядзеньня сацыяльных рэформ і аднаўленьня тэрыторыі, якая, на яго думку, павінна была дасягаць на ўсходзе рэк Дняпра і Дзьвіны. Аднак, неўзабаве пасьля гэтага, у Вене Касьцюшка даведаўся, што новаўтворанае каралеўства, якое стварыў Аляксандар І, было яшчэ меншае, чым герцагства Варшаўскае. Касьцюшка назваў гэта ўтварэньне «жартам». Пасьля таго, як ён не атрымаў адказ на свае лісты да расейскага імпэратара, ён пакінуў Вену й пераехаў у Золатурн, Швайцарыя.

Па падзеньні Напалеона Т. Касьцюшка двойчы беспасярэдне зьвяртаўся да імпэратара Аляксандра I, які абяцаў надаць дапамогу ў вырашэньні пытаньняў, зьвязаных з адраджэньнем Рэчы Паспалітай, аднак насамрэч нічога істотнага ў гэтым кірунку не зрабіў. Так, у лісьце ад 9 красавіка 1814 году з Бэрвілю да імпэратара Аляксандра I Тадэвуш Касьцюшка найперш прасіў аб трох галоўных рэчах. Па-першае, аб дараваньні агульнай амністыі ўсім ягоным суайчыньнікам без усялякіх абмежаваньняў і аб прызнаньні свабоды за тымі зь сялянаў, якія расьцярушаныя па замежных арміях, як толькі яны вернуцца на радзіму. Па-другое, ён прасіў аб абвяшчэньні Каралеўства Польскага, а Аляксандра I — яго каралём, і аб увядзеньні там канстытуцыі, аналягічнай той, што існавала тады ў Ангельшчыне, а таксама аб заснаваньні за дзяржаўны кошт школаў для адукацыі сялянаў. Па-трэцяе, Касьцюшка прасіў зьнішчыць крэпасную залежнасьць сялянаў на працягу дзесяці гадоў і прадаставіць ім права ўласнасьці на зямлю, якой карыстаюцца. Калі б гэтыя просьбы былі выкананыя, генэрал Т. Касьцюшка выказваў гатоўнасьць скласьці пашану імпэратару і вярнуцца да сваіх суайчыньнікаў, каб верна служыць Айчыне і ўладару[12]. У сымбалічны дзень 3 траўня расейскі імпэратар Аляксандар I даў пісьмовы адказ Касьцюшку, у якім выказаў яму сваю павагу, жаданьне бачыць яго сваім супрацоўнікам і напісаў пра намер выканаць просьбы, каб даказаць, што ён ня вораг палякам. Узрадаваны Касьцюшка нават адправіўся на сустрэчу з Аляксандрам I, якая адбылася ў хуткім часе ў Парыжы. Перад гатэлем, у якім спыніўся генэрал Касьцюшка, дзеля асаблівай павагі да знакамітага абаронцы свабодаў, імпэратар загадаў выставіць ганаровую варту. На сустрэчы Аляксандар I адкрыў Тадэвушу Касьцюшку свае пляны і намеры адносна лёсу Польшчы і запрасіў яго паехаць разам зь ім на Венскі кангрэс, на якім вырашалася будучая палітычная мапа Эўропы пасьля францускіх рэвалюцыйных войнаў, напалеонаўскіх войнаў і распаду Сьвятой Рымскай імпэрыі. Аднак у хуткім часе Тадэвуш Касьцюшка пераканаўся, што намеры Аляксандра I не адпавядаюць яго патрыятычным марам, і абяцаньні адрадзіць яго Айчыну і даць свабоду грамадзянам надта няпэўныя і цьмяныя.

У адным зь лістоў да Аляксандра І Касьцюшка таксама пісаў[10]:

« Нарадзіўся я ліцьвінам… смуга будучыні яшчэ пакрывае лёс маёй роднай зямлі… »

Улетку 1815 Т. Касьцюшка пераехаў у швайцарскае места Залятурн, 2 красавіка 1817 году Касьцюшка вызваліў сялян, якія жылі на яго пакінутых землях у Польшчы, але імпэратар Аляксандар не дазволіў сялянам атрымаць свабоду. Пакутуючы праз дрэннае здароўе й старыя раны, 15 кастрычніка 1817 году Касьцюшка памёр беспрытомным а дзясятай гадзіне вечара ў Залятурне ў доме свайго сябра Франца Ксаверыя Цэлтнера ва ўзросьце 71 году, калі пасьля падзеньня з каня ў яго разьвілася ліхаманка й праз некалькі дзён адбыўся інсульт. Праз чатыры дні (у поўдзень 19 кастрычніка) генэрала пахавалі на мясцовых могілках. А 22—23 чэрвеня 1818 цела Т. Касьцюшкі ўрачыста перавезьлі ў Кракаў і перазахавалі на Вавэлі, побач з магіламі іншых выбітных людзей[13].

Urn with Kościuszko’s heart
Скрыня з сэрцам Касцюшкі, Каралеўскі палац, Варшава

Апоўдні 19 кастрычніка 1817 году ў былой езуіцкай царкве Залятурна адбылося першае пахаваньне Тадэвуша Касьцюшкі. У выніку таго, што навіны аб яго сьмерці хутка распаўсюджваліся, першыя памінальныя службы былі праведзеныя на тэрыторыі былога ВКЛ, затым у Польшчы. Яго забальзамаванае цела было захавана ў склепе касьцёлу Залятурна. У 1818 годзе цела Касьцюшкі было перавезена ў Кракаў і дастаўлена ў Базыліку Сьвятога Флярыяна 11 красавіка 1818 году. 22 чэрвеня 1818 году альбо 23 чэрвеня 1819 году (даныя адрозьніваюцца) пад Звон Жыгімонта і стральбу з гармат цела было зьмешчана ў склеп у Саборы Сьвятых Станіслава й Вацлава, пантэоне польскіх каралёў і нацыянальных герояў. Унутраныя органы Касьцюшкі, якія былі вынятыя ў часе бальзамаваньня, былі асобна пахаваныя на могілках у Цухвіле, побач з Золатурнам, і застаюцца там па сёньняшні дзень. У 1820 годзе побач з польскай мэмарыяльнай капліцай быў усталяваны вялікі памятны камень. Яго сэрца не было пахавана зь іншымі органамі й, замест таго, было захавана ў скрыні ў польскім музэі ў Рапэрсьвіле, Швайцарыя. Сэрца Тадэвуша Касьцюшкі, разам з астатняй часткай уладаньняў музэя, у 1927 годзе было рэпартрыявана ў Варшаву і зараз знаходзіцца ў капліцы ў Каралеўскім палацы.

Стаўленьне да прыгоньніцтва і рабства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра стаўленьне Т. Касьцюшкі да такіх зьяваў ягонага часу, як прыгоньніцтва і рабства, яскрава сьведчыць тастамэнт славутага генэрала:

« Глыбока ўсьведамляючы, што прыгоньніцтва знаходзіцца ў супярэчнасьці з законам прыроды і дабрабытам народаў, сім зацьвярджаю, што зьнішчаю яго зусім і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновіцы, разьмешчаным у Брэст-Літоўскім ваяводзтве, як ад імя свайго, так і будучых уладальнікаў. Прызнаю, такім чынам, усіх жыхароў вёскі, прыналежнай маёнтку, свабоднымі грамадзянамі і неабмежаванымі гаспадарамі ўгодзьдзяў[14] »

і далей:

« Сваю амэрыканскую маёмасьць перадаю майму сябру Томасу Джэфэрсану, каб ён поўнасьцю выкарыстаў яе на выкуп нэграў…, і на дараваньне ім свабоды ад майго імя[14] »
  • Ордэн Цынцыната (1783) — за баявыя заслугі ў Вайне за незалежнасьць ЗША; у 1784—1785 Т. Касьцюшка ахвяраваў яго вуніяцкай царкве ў вёсцы Даўгаліскі (гэтую царкву наведвалі і маліліся ў ёй маці, сястра Ганна і сам Тадэвуш)[10]
  • Ордэн Virtuti Militari (1792) — за доблесьць, выяўленую ў бітве пад Зеленцамі
  • Ордэн Белага Арла
  • Годнасьць ганаровага грамадзяніна ЗША
  • Годнасьць ганаровага грамадзяніна Францыі (26 жніўня 1792) — на знак вызнаньня ягоных заслуг у барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны, ідэі роўнасьці і свабоды

Памяць пра Тадэвуша Касьцюшку доўгі час захоўвалася ў легендах, паданьнях і песьнях беларусаў[10]: «Касьцюшка зваяваў бы сьвет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны, як паны: гулялі, банкетавалі, Касьцюшкі не слухалі, затым і Польшча прапала». «Кажуць, што ў Касьцюшкі то быў такі плашч, што кулі яго не прабівалі: аднаго разу маскалі на яго зьнячэўку напалі, так ён не пасьпеў таго плашча злажыць, так яго чыста пасеклі і забралі». У беларускай народнай песьні, якую сьпявалі праз стагодзьдзе па паўстаньні, славуты генэрал вызнаецца за свайго абаронцу[10]:

«

Наш Касьцюшка слаўны быў,
Маскалёў ён добра біў…

»

Яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў на Лепельшчыне запісалі, а пазьней апублікавалі песьню пра Т. Касьцюшку, які, паводле народнай вэрсіі, загінуў у бітве[10]:

«

Вазьмі, маці, пяску жменю,
Пасей на каменю.
Калі той пясок узыдзе,
Касьцюшка з вайны прыйдзе.

Ляціць воран цераз мора,
А лятучы, крача.
А хто ж майго Касьцюшачкі
Магілку аплача.

»

Да гераічнай постаці правадыра паўстаньня 1794 году зьвяртаўся Кастусь Каліноўскі. У адным з нумароў «Мужыцкай праўды» ў 1862 годзе ён пісаў пра Т. Касьцюшку як пра народнага заступніка, заклікаў да яднаньня і змаганьня паводле прыкладу паўстанцаў 1794 году[10].

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік Тадэвушу Касьцюшку (Залятурн)
Курган Касьцюшкі, вышынёй 34 метры, Кракаў, Польшча

Польскі гісторык Станіслаў Хербст напісаў у польскім біяграфічным слоўніку 1967 году, што Касьцюшка можа быць самым папулярным палякам у Польшчы й у сьвеце. Помнікі Касьцюшку ўсталёваны па ўсім сьвеце, пачынаючы з кургана Касьцюшкі ў Кракаве, які быў узьведзены з у 1820—1823 гадах мужчынамі, жанчынамі й дзецьмі, якія прыносілі зямлю з палёў бітваў, у якіх ён прымаў удзел. Мост Тадэвуша Касьцюшкі, двайны паводле структуры, пабудаваны ў 1959 годзе цераз раку Махок у Олбані, штат Нью-Ёрк, і мост Касьцюшкі, пабудаваны ў 1939 годзе ў Нью-Ёрку, былі названы ў яго гонар.

Рэзыдэнцыя Касьцюшкі 1796 году ў Філадэльфіі цяпер ёсьць Нацыянальным мэмарыялам Тадэвуша Касьцюшкі. Апроч таго, музэй Касьцюшкі разьмешчаны ў яго апошнім месцы жыхарства ў Залятурне, Швайцарыя. У 1925 годзе было створана польска-амэрыканскае культурнае агенцтва, Фонд Касьцюшкі, са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку. У 2002 годзе Берасьцейскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб аднаўленьні разбуранай у гады Другой сусьветнай вайны сядзібы Касьцюшкі ў Марачоўшчыне. Цяпер у родным доме Касьцюшкі дзейнічае музэй.

Некалькі падразьдзяленьняў польскіх паветраных сіл мела назву «Эскадра Касьцюшкі». У часе Другой сусьветнай вайны карабель ваенна-марскіх сілаў Польшчы быў названы ў гонар Касьцюшкі, як і Першая пяхотная дывізыя Тадэвуша Касьцюшкі.

Адным зь першых прыкладаў гістарычнага рамана, «Тадэвуш Варшавы», быў напісаны ў гонар Касьцюшкі шатляндзкім аўтарам Джэйн Портэр; раман быў вельмі папулярным, асабліва ў Злучаных Штатах, і ў XІX стагодзьдзі было выдадзена больш за 80 выданьняў. Опэра «Касьцюшка на Сене» (па-польску: Koścіuszko nad Sekwaną), напісаная ў пачатку 1820-х гадоў, уключае ў сябе музыку Францішка Салезія Дуткевіча і лібрэту Канстантына Маераноўскага. Пазьнейшыя працы ўключаюць у сябе драмы Апола Каржанеўскага, Жустына Хашоўскага і Уладзіслава Людвіка Анчыца; тры раманы Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, адзін — Валерыя Пшыбароўскага, адзін — Уладзіслава Рэйманта і працы Марыі Канапніцкі. Асоба Касьцюшкі сустракаецца ў літаратуры й за межамі Польшчы, у тым ліку ў санетах Сэмюэла Тэйлара Колрыджа і Джэймса Генры Лі Ханта, у вершах Джона Кітса і Уолтэра Сэваджа Лэндара і ў працах Карла фон Хольтэя.

Паштовая марка Беларусі, 1994 год

У 1933 годзе Паштовая служба ЗША выпусьціла памятную марку з выявай статуі Касьцюшку, якая стаіць на пляцу Лафает у Вашынгтоне, недалёка ад Белага дома. Марка была выпушчана да 150-годзьдзя атрыманьня Касьцюшкам амэрыканскага грамадзянства. У Польшчы таксама было выпушчана некалькі марак у гонар Касьцюшкі, а ў 2010 годзе Манэтны двор Польшчы выпусьціў залатую манэту, прысьвечаную Касьцюшку. У Беларусі паштовая марка, прысьвечаная Касьцюшку, была выпушчаная ў 1994 годзе.

Помнік Тадэвушу Касьцюшку ў парку ў Мілуокі

Помнікі Тадэвушу Касьцюшку ўстаноўленыя ў Польшчы ў Кракаве (Леанард Марконі), які быў разбураны нямецкімі войскамі ў час акупацыі ў гады Другой сусьветнай вайны і пазьней быў адноўлены за кошт Нямеччыны ў 1960 годзе, і ў Лодзі (Мечыслаў Любельскі); у ЗША ў Бостане, Вэст-Пойнце, Філадэльфіі (Марыян Канечны), Дэтройце (копія кракаўскай статуі Леанарда Марконі), Вашынгтоне, Чыкага, Мілуокі і Кліўлендзе; у Беларусі ў Менску быў усталяваны ў 2005 годзе на тэрыторыі амбасады ЗША, у вёсцы Малыя Сяхновічы (Жабінкаўскі раён Берасьцейскай вобласьці), у 2018 годзе адкрыты помнік ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля Косава; у 2017 годзе помнік адкрыты ў швайцарскім Залятурне. Касьцюшка быў адлюстраваны на карцінах Рычарда Косвэя, Францыска Смуглевіча, Міхала Стачовіча, Юльюша Косака і Яна Матэйкі. Манумэнтальная «Рацлавіцкая панарама» была напісана Янам Стыкам і Войцехам Косакам да стагодзьдзя бітвы пад Рацлавіцамі.

Шмат геаграфічных аб’ектаў па ўсім сьвеце названыя ў гонар Касьцюшкі: гара Касьцюшка, самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў Касьцюшка на Алясцы, акруга Касьцюшка ў штаце Індыяна, горад Касьцюшка ў цэнтральнай частцы Місісіпі, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, паркі й завулкі розных краінаў сьвету, у тым ліку ў Баранавічах, Белаазёрску, Берасьці, Бярозе, Гродне, Жабінцы, Івацэвічах, Косаве, Лідзе, Лунінцы, Малых Сяхновічах (Жабінкаўскі раён), Малях (Астравецкі раён), Навасёлках (Бярозаўскі раён), Нясьвіжы, Пінску, Пружанах, Салігорску, Смалявічах, Смаргоні, Целяханах на тэрыторыі Беларусі.

Гара Касьцюшка, Аўстралія

Асоба Тадэвуша Касьцюшкі ёсьць прадметам шматлікіх пісьмовых прац. Першая яго біяграфія была апублікаваная ў 1820 годзе Юльянам Нямцэвічам, які служыў у Касьцюшкі ў якасьці ад’ютанта, а таксама быў таварышам Касьцюшкі па зьняволеньні ў Расеі пасьля паўстаньня. Англамоўныя біяграфіі ўключаюць у сябе працу Монікі Мэры Гарднер «Касьцюшка: біяграфія» (па-ангельску: «Koścіuszko: A Bіography»), якая была ўпершыню апублікавана ў 1920 годзе, і «Сялянскі прынц: Тадэвуш Касьцюшка ў эпоху рэвалюцыі» (па-ангельску: «The Peasant Prіnce: Thaddeus Koscіuszko and the Age of Revolutіon») Алекса Старазінскага, якая была выпушчана ў 2009 годзе. Камісыя ЮНЭСКА абвясьціла 2017 год годам памяці Тадэвуша Касьцюшкі. У пачатку 1990-х гадоў Вярхоўны Савет Беларусі разглядаў магчымасьць заснаваньня ордэна імя Тадэвуша Касьцюшкі.

Т. Касьцюшка. Марка Белпошты, 1994

Шматлікія творы мастацкай літаратуры, малярства і скульптуры прысьвячаюцца Тадэвушу Касьцюшку, пра ягонае жыцьцё і дзейнасьць гісторыкі напісалі мноства навуковых працаў. Пра постаць славутага генэрала-паўстанца нагадваюць мясьціны ў шэрагу краінаў сьвету:

  1. ^ Сябра Вярхоўнага суду Джозеф Сторы вынес вэрдыкт у справе Армстранг супраць Ліра, 25 U.S. 12 Wheat. 169 169 (1827), заснаваны на адмове ў выкананьні тэстамэнту. Тая ж маёмасьць была прадметам справы Эста супраць Ліра, 32 U.S. 130 (7 Pet. 130, 8 L.Ed. 632) (1832), у якім вярхоўны судзьдзя Джон Маршал зрабіў кароткую прапанову трымаць арыштаванага ў Вірджыніі. Нарэшце, ў вэрдыкце справы ’’Эніс супраць Сьміта’’, 55 U.S. 14 How. 400 400 (1852) нічога не згадваецца пра аўтара; галоўным судзьдзёй быў Роджэр Тэні, і адзінымі згаданымі юрысдыкцыямі былі Мэрылэнд, Акруга Калумбія, і Гародня (Беларусь).’’Ennіs v. Smіth’’, 55 U.S. 400, 14 How. 400, 14 L.Ed. 427 (1852).
  2. ^ Ліст Напалеона міністру паліцыі Жазефу Фушэ, 1807 год
  1. ^ Бензярук А. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Берасьце: «Акадэмія», 2006. — 132 с.
  2. ^ Тадэвуш Касцюшка — ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі // Звязда. 23 сакавіка 1994.
  3. ^ Тадэвуш Касцюшка. Belarus.byПраверана 18 сакавіка 2011 г.
  4. ^ а б Емяльянчык У. Касцюшка Тадэвуш // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 145.
  5. ^ Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 379.
  6. ^ Емяльянчык У. Касцюшкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 146.
  7. ^ Емяльянчык У. Касцюшкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 72.
  8. ^ Юхо Я. Хто такі Тадэвуш Касцюшка? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 49.
  9. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 302.
  10. ^ а б в г д е ё Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам…». — Менск: Навука і тэхніка, 1994.
  11. ^ Емяльянчык У. Касцюшка Тадэвуш // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 72.
  12. ^ Мемуары графини Потоцкой. (1794—1820) : С портр. и указ. собств. имен / Соч. графини Потоцкой; Пер. с фр. А. Н. Кудрявцевой. — СПб. : Изд-во Прометей Н. Н. Михайлова, 1915. С. 238.
  13. ^ Бензярук А. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Берасьце: «Акадэмія», 2006. — 132 с.
  14. ^ а б Інтэрвію з Вольгай Бабковай:«Тэстамэнты: шанаваная продкамі эўрапейская традыцыя сышла да рэшты», Радыё Свабода, 8 лістапада 2008 г.
  15. ^ Сьвята яднаньня: як адкрывалі першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою Касьцюшку. ФОТА, ВІДЭА, Радыё Свабода
  16. ^ Дайлід П. Тадэвуш Касцюшка: постаць героя // Газета для вас. № 735, 29 студзеня 2010
  17. ^ Генерал — Вера і Адвага!. Сайт кампаніі «БЕЛПІ — Беларускае пітво»Праверана 18 сакавіка 2011 г.
  18. ^ Беларусы ЗША адкрылі ў Нью-Ёрку бюсты Тадэвушу Касьцюшку і Кастусю Каліноўскаму, Радыё Свабода, 27 сакавіка 2022 г.
  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.
  • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
  • Бензярук А. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Берасьце: «Акадэмія», 2006. — 132 с.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны / Маст. А. Александровіч і інш.. — 2-е выд., дап. — Менск: Полымя, 1993. — 270 с. — ISBN 5-345-00706-3
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
  • Юхо Я., Емяльянчык У. «Нарадзіўся я ліцьвінам…». — Менск: Навука і тэхніка, 1994. ISBN 5-343-01483-6.
  • Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура// Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 218—223.
  • Касцюшка, сын Беларусі// Спадчына. 1994. № 1. С. 15-23.
  • Касцюшка : Парыж — Нью-Йорк // Спадчына. 1994. № 2. С. 13-19.
  • Конеў, Я. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : аповесць / Ягор Конеў // Полымя. 2004. № 10. С. 14-64 ; № 11. С. 76-115.
  • Конеў, Я. Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2009. — № 5-6.
  • Левандоўскі, Я. Касцюшка ў Швейцарыі. Культ героя ў XIX і XX стст./ Ян Левандоўскі; пераклад з польскай мовы Ганны Цішук // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 57-64.
  • Несцярчук, Л. Герой ЗША і Польшчы вяртаецца ў Мерачоўшчыну/ Леанід Несцярчук // Голас Радзімы. 2004. 15 ліп. (№ 26/29). С. 21.
  • Несцярчук, Л. Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі/ Леанід Несцярчук // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 27-30.
  • Рачэўскі, Ст. Р. Тадэвуш Касцюшка : вяртанне на Беларусь/ Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Сацыяльная філасофія. Гісторыя. Эканоміка. Філалогія. Мовазнаўства. 2001. № 3. С. 59-62.
  • Рачэўскі, Ст. Р. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: асоба ў антрапанімічным асвятленні / Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Экафіласофія. Права. Літаратуразнаўства. Мовазнаўства. Педагогіка. 2000. № 5. С. 70-73.
  • Сімакоў, А. «Індзейская вайна» Тадэвуша Касцюшкі/ Алесь Сімакоў // Беларускі гістарычны агляд. 1998, Т. 5, сшытак 1. С. 112—115.
  • Тадэвуш Касцюшка і яго час: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 210-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, 20-21 мая 2004 г. / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»; навуковы рэдактар Н. П. Галімава. — Брэст : [б. в.], 2004. — 114 с.
  • Талочка, М. Пан Тадэвуш / Міхал Талочка // Літаратура і мастацтва. 2002. 29 лістап. (№ 47). С. 1, 4-5.
  • Чаропка, В. «Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў».Тадэвуш Касцюшка ; Мерачоўшчына-Сяхновічы / Вітаўт Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 9-21, 31-35.
  • Юхо, Я. А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка / Я. А. Юхо. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 52 с : іл., [8] л. іл.
  • Юхо, Я. Наш нацыянальны герой / Язэп Юхо // Сыны і пасынкі Беларусі / укладальнік С. В. Барыс. Мінск, 1996. С. 95-134.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]